Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на заўтра, 30.07.2010

+19..+21 C°, 764 мм.рт.ст
ясна,
Вецер: 2-4 м/c, паўднёвы

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 2975.00 2975.00
Эўра 3873.75 3876.13
Расейскі руб. 98.49 98.45

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

На Гарадоччыне ў в. Быкі распачата галадоўка пратэсту (фота)

30.06.2009 12:29, прачытана: 2661, каментары: 43
Ключавыя словы: Жыткевіч, галадоўка пратэсту, в. Быкі, Гарадоччына

30 чэрвеня зранку дэмакратычны актывіст Александр Жыткевіч  распачаў галадоўку пратэсту супраць мясцовай улады і кіраўнікоў арганізацый Гарадоччыны, якія адмовілі яму ў сродках да існавання
Асуджаны на падставе сфабрыкаванага запісу ў кнізе скаргаў да трох гадоў абмежавання волі і пазбаўлення права працы на два гады Александр Жыткевіч на працягу трох тыдняў не можа знайсці працу ў гаспадарках Гарадоцкага раёна. Аляксандр звярнуўся у чатыры гаспадаркі раёна: КУСГП імя Свердлава, КУСГП "Чыгуначнік", ААТ "Гарадоцкі РАПЗ" і СГК "Сцяпанавічы" і ніхто з кіраўнікоў гаспадарак не прыняў яго ні на якую працу. Між тым у Гарадоцкім раёне маецца вольных вакансій каля 75 адзінак, і з іх каля 20 адносяцца да некваліфікаванай працы.
Апошняя адмова прыйшла раніцай 30 чэрвеня  з СГК "Сцяпанавічы", які размешчаны за 40 км ад Гарадка і дзе патрэбны рабочыя рукі.
Адначасова з гэтым 29 чэрвеня старшыня суда Гарадоцкага раёна Аляксандр Ляшковіч не задаволіў зыск маладога спецыяліста, сіраты да газеты "Гарадоцкі веснік" і журналісткі Людмілы Мукамол па абароне гонару і годнасці ў сувязі з публікацыяй ад 10 сакавіка, дзе быў размешчаны словы супраць зубнога фельдшара з Бычыхінскага ФАПа, які быццам браў грошы за лячэнне зубоў. Дадзеную адмову і парушэнні сваіх правоў спадар Жыткевіч будзе абскарджваць у іншых інстанцыях.
У гэтых умовах сітуацыя Жыткевіч прыняў рашэнне прыцягнуць увагу грамадскасці да пазбаўлення яго сродкаў існавання уладамі Гарадоцкага раёна. Аляксандр звярнуўся з заявамі да дырэктара Гарадоцкага цэнтра занятасці і начальніка Гарадоцкага РАУС з заявай аб пачатку галадоўкі прадэста супраць свавольства мясцовых уладаў і кіраўнікоў арганізацый, якія пазбавілі яго сродкаў існавання.
Сваім прадстаўніком ў арганізацыях раёна  Жыткевіч абраў праваабаронцу, сябра Рады ПАГА "Рух "За  Свабоду!" Леаніда Гаравога.
Салідарныя з Аляксандрам Жыткевічам грамадзяне Беларусі і свету могуць звязацца з ім па тэлефоне: +375213935031, напісаць на адрэсу: в. Быкі, вул. Савецкая д.4, кв.2, Гарадоцкі раён, .211570. Сувязь з прадстаўніком Аляксандра Жыткевіча Леанідам Гаравым па тэл. +375296723842.
Л. Антонаў



Жыткевіч піша плакат аб абвяшчэнні галадоўкі



10.40 30 чэрвеня 2009 г.Аляксандр Жыткевіч распачаў галадоўку пратэсту



Астаткі прадуктаў на пачатак галадоўкі
Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы