Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на заўтра, 30.07.2010

+19..+21 C°, 764 мм.рт.ст
ясна,
Вецер: 2-4 м/c, паўднёвы

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 2975.00 2975.00
Эўра 3873.75 3876.13
Расейскі руб. 98.49 98.45

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

Галадоўка ў Быках працягваецца. Накіраваны ліст Лукашэнку (фота

01.07.2009 13:07, прачытана: 3542, каментары: 52
Ключавыя словы: галадоўка, Жыткевіч, в. Быкі, Аўтухоў, ліст Лукашэнка

30 чэрвеня да галадоўкі далучыўся Лявон Аўтухоў, актывіст Руху "За свабоду!", старшыня мясцовай арганізацыі Партыі БНФ, які таксама пазбаўлены працы па палітычных матывах
1 ліпеня працягваецца галадоўка ў в. Быкі Гарадоцкага раёна, якую напярэдадні распачаў Аляксандр Жыткевіч.  Маладога спецыяліста, сірату асудзілі па сфабрыкаванаму запісу ў кнізе скаргаў і звольнілі з працы зубнога фельдшара. Пасля звальнення Жыткевіч спрабаваў уладкавацца на сельгаспрадпрыемствы Гарадоччыны па накіраванню Цэнтра занятасці, але  спачатку кіраўнікі казалі, што бяруць яго жывёлаводам, а потым адмаўлялі ў працы. Так было на чатырох сельгаспрадпрыемствах Гарадоччыны. Пры адсутнасці сродкаў для існавання Аляксандр Жыткевіч абвясціў галадоўку пратэсту супраць свавальства мясцовай улады і кіраўнікоў арганізацый.
30 чэрвеня да галадоўкі далучыўся Лявон Аўтухоў, актывіст Руху "За свабоду!", старшыня мясцовай арганізацыі Партыі БНФ, які таксама пазбаўлены працы па палітычных матывах. Спадару Аўтухову ўжо семь разоў было адмоўлена ў праве на працу пасля накіравання з Гарадоцкага Цэнтра занятасці, хаця у арганізацыях меліся вольныя вакансіі. Аўтухоў падтрымлівае патрабаванні Жыткевіча і  патрабуе забяспечыць працай, як Жыткевіча, так і сябе.
1 ліпеня Аляксандр Жыткевіч накіраваў ліст да кіраўніка краіны А.Р. Лукашэнкі. У сваім лісце Жыткевіч піша пра сваю справу:" У  суддзе Гарадоцкага раёна 22 траўня 2009 на падставе запісу ў кнізе скаргаў Бычыхінскага ФАПа мяне асудзілі па арт. 433 ч.1,2 на абмежаванне ў свабодзе на тры гады і пазбаўлены права працаваць па спецыяльнасці – зубны фельдшар -- два гады.
Суд адбываўся пасля даследавання сфабрыкаванага запісу ў кнізе скаргаў Бычыхінскага ФАПа, які зрабіў жыхар Аляксей Кулік. Ён пісаў, што у яго выпалі дзве пломбы, якія я яму паставіў і быццам бы браў за гэта грошы. Але яшчэ да пачатку даследавання пытання і кіраўніца стаматалагічнага аддзялення Гарадоцкай райбальніцы, і персанал яго  устанавілі, што  пломбы ў Куліка на месцы. Толькі гэтых абставін не вывучалі ні супрацоўнікі Гарадоцкага РАУС, ні следчы пракуратуры С. Касіч, ні суддзя У. Гладкоў нягледзячы на паказанні Л.Я. Шмаканавай. Фактычна ў маёй справе няма пацярпелага. Але суд на гэта ўвагі не звярнуў.
Гэта з'яўляецца следствам пераследу з боку мясцовых уладаў мяне за тое, што я звяртаўся да вашай Адміністрацыі ў жніўні 2008 года, каб мне выдзелілі прыдатнае жыллё, бо мне, сіраце, ў якога  ў дзяцінстве памерла маці, а бацьку пазбавілі правоў, мясцовы старшыня Бычыхінскага сельсавету С. Баліцкі яго не выдзеляў на працягу амаль двух месяцаў. Таксама мясцовыя улады і мой кіраўнік з Гарадоцкай райбальніцы В. Самсонаў быў незадаволены тым, што я самастойна без узгаднення з ім стаў назіральнікам на выбарчым ўчастку у в. Бычыха."
Жыткевіч апісвае таксама цяперашняе становішча з працай і напрыканцы ліста адзначае " Адносіны мясцовых кіраўнікоў і суда несправядлівыя да мяне маладога спецыяліста і сіраты. Вы , Аляксандр Грыгорьевіч, заступіліся за пухавіцкіх забойцаў і яны зараз чакаюць амністыі."
І сірата просіць у Лукашэнкі:"Прашу Вас заступіцца і за мяне, сірату -- Аляксандра Жыткевіча, і дазволіць мне працаваць зубным фельдшарам у Бычыхінскім ФАПе.".
Дадзены ліст экспрес-поштай накіраваны ў рэзідэнцыю кіраўніка краіны на вул. К.Маркса д. 38
Сябры Жыткевіча распачалі збор ахвяраванняў для рэпрасаванага сіраты і заклікаюць неабыякавых грамадзян дасылаць сродкі на імя Жыткевіча па адрасу в. Быкі, вул. Савецкая д.4 кв.2 Гарадоцкі раён, 211570, тэл. 8-02139-35031 або перадаваць іх праз прадстаўніка -- Леаніда Гаравога тэл. Вэлкам 6723842, МТС - 8147766.



Галадоўнікі Жыткевіч і Аўтухоў ( з права на лева) каля нацыянальнага сцяга




Аўтухоў чытае беларускі гістарычны раман Алеся Пашкевіча пад час галадоўкі



Ліст Аляксандра Жыткевіча да кіраўніка краіны Беларусь



Квіток аплаты ліста экспрэс-пошты да  А.Р. Лукашэнкі
Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы