РЭГІЯНАЛЬНЫ ПАРТАЛГарадок |
|
Карысная інфармацыяЗваротная сувязьНадвор'е на заўтра, 30.07.2010
Апошнія аб'явыНашы сябрыРэкляма |
Сябры «Руху за Свабоду» арганізуюць збор прадуктаў02.12.2009 07:47, прачытана: 143, каментары: 22Ключавыя словы: Жыткевіч, пераслед уладаў, Гарадоцкі лясгас, М. Заікін Здзекі з актывіста Аляксандра Жыткевіча працягваюцца --пацярпелы ад рэпрэсіўнай сістэмы актывіст зноў не мае працы, не мае сродкаў для існавання
Кіраўнік Гарадоцкага лясгаса М. Заікін не прыняў на працу асуджанага актывіста Аляксандра Жыткевіча, пасля заканчэння выпрабавальнага тэрміна.
Аляксандр Жыткевіч быў асуджаны ў маі гэтага году па палітычна матываванаму рашэнню Гарадоцкага суда за быццам бы атрыманне незаконнага ўзнагароджання пад час працы зубным фельдшарам Бычыхінскай амбулаторыі. Пасля вынясеня прыгавору маладога спецыяліста звольнілі з працы і на працягу амаль чатырох месяцаў не бралі на працу ні пастухом, ні жывёлаводам пры наяўнасці амаль 70 вакансій ў арганізацыях раёна. Пад час гэтых здзкаў Жыткевіч правёў пяцідзённую галадоўку пратэсту супраць пераследу мясцовых уладаў. Толькі напрыканцы верасня актывіста ўзялі разнарабочым у Гарадоцкі лясгас на выпрабавальны двухмесячны тэрмін. Гэтыя два месяцы Аляксандр адпрацаваў дабрасумлення не маючы ніякіх заўваг ад кіраўніцтва. Але 23 лістапада, калі закончыўся выпрабавальны тэрмін дырэктар лясгасу Заікін, ня іначай як па загаду пэўных службаў, адмовіў Аляксандру Жыткевічу ў яго канстытуцыйным праве на працу. У аддзеле занятасці асуджанаму актывісту не прапанавалі ніякай працы, пазбаўляючы яго магчымасці зарабіць на жыццё. Зараз Аляксандр вымушаны звяртацца ў розныя інстанцыі, кааб знайсці выйсці з пасткі, якую яму стварылі Гарадоцкія ўлады. Таксама актывіст просіць дапамагчы добрых людзей ў пошуках працы, знаходжанні сродкаў існавання. З актывістам магчыма звязацца па тэл. +375259335384. Сябры праваабарончай арганізацыі «Рух за Свабоду» арганізоўваюць збор прадуктаў для падтрымкі актывіста і заклікаюць добрых людзей дапамагчы пацярпеламу ад пераследа рэжыма. Да арганізатараў збору магчыма звяртацца па тэлефонах: МТС – 6969347, Вэлкам -- 6723842, 3801375. Л. Гаравы |
Рэгіянальныя навіны40/026.07.2010 09:57 41/025.07.2010 15:40 26/022.07.2010 15:47 39/021.07.2010 13:16 42/116.07.2010 13:17 Беларусь і сьвет11/026.07.2010 10:42 27/021.07.2010 13:18 29/019.07.2010 13:28 30/015.07.2010 16:22 38/012.07.2010 15:00 Блогі368/102.01.2010 18:09 345/128.12.2009 16:03 357/328.12.2009 10:08 268/228.12.2009 09:14 275/127.12.2009 22:07 |
|
© Belarda.org, 2007-2010 |
Belarda.org: | Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы |