Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на сёння, 04.09.2010

+8..+10 C°, 766 мм.рт.ст
малахмарна,
Вецер: 2-4 м/c, паўднёва-заходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 3015.00 3015.00
Эўра 3866.13 3866.13
Расейскі руб. 98.23 98.23

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

Улётак у тры разы больш, чым выбаршчыкаў

19.04.2010 15:26, прачытана: 127, каментары: 0
Ключавыя словы: улёткі, кандыдаты, Гарадоччына, не мэтавае выкарыстанне.

Кандыдаты ад улады нічога не абяцаюць выбаршчыкам Гарадоччыны.
Не мэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў выявіў актывіст Руху "За Свабоду!" Леанід Гаравых пры вырабе інфармацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага райсавета.
За подпісам Гарадоцкай раённай выбарчай камісіі на Гарадоччыне распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты. Пры законнасці выпуску інфармацыйных матэрыялаў увагу актывіста прыцягнулі дзве акалічнасці. Па-першае, матэрыялы не ўтрымліваюць праграмы ддзейнасці кандыдатаў, а толькі даюць кароткую інфармацыю аб біяграфіі кандыдата. Між тым арт. 75 ВК РБ кажа, а Віцебская абласная камісія настойвае, што выкарыстанне правоў на агітацыю магчыма, калі кандыдат паведамляе праграму сваёй дзейнасці. Фактычна кандыдаты на выбары ідуць нічога не прапаноўваючы выбаршчыкам. Такія стандарты агітацыі кандыдатаў у мясцовыя саветы па-гарадоцку.
Па-другое, Пры сярэдняй колькасці выбаршчкаў на акругу – каля 650 асоб, наклад кожнага вырабленага заказа роўны дзвюм тысячам. Кожны выбаршчык Гарадоччыны атрымае аж тры лістка ад кандыдата з біяграфіяй. Пры нястачы улётак для кандыдатаў у абласны савет, дзе акругі больш 12 тысяч, а вырабіць максімум магчыма 6500 улётак, такая "раскоша" выклікае здзіўленне. Навошта больш тысячы нікаму не патрэбных улётак. У прыбіральні выбаршчыкі ўжо ходзяць з адмысловай паперай.
Пытанні наконт не мэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў на Гарадоччыне актывіст Руху "За Свабоду!" Леанід Гаравы задаў старшыні Віцебскай абласной выбарчай камісіі ў адмысловай заяве.
Л. Антонаў
Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы