Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на сёння, 09.09.2010

+10..+12 C°, 773 мм.рт.ст
зменная воблачнасць,
Вецер: 3-5 м/c, усходні

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 3030.00
Эўра 3849.31
Расейскі руб. 98.10

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

Трапічны ураган

26.07.2010 09:57, прачытана: 83, каментары: 2
Ключавыя словы: трапичны дождж, Гарадок, 25 липеня

Абрушыўся на Гарадоччыну вечарам 25 ліпеня.
Пасля працяглай спёкі, якую не назіралі метэастанцыі на працягу ўсяго часу назірання, у нядзелю над Гарадоччынай пранёсся трапічны дождж. Пасля 20 гадзін вечару Гарадок і наваколле пакрылася чорнай хмарай, парывы ветра сталі дасягаць 30 м/с, пачалася навальніца, а з ёй  дождж з градам. Пясчаная бура панавала ў Гарадку каля 10 хвілін, а потым пайшоў дождж з градам. Моцны вецер зламаў некалькі дзесяткаў дрэваў у Гарадку і яго ваколіцах, перакрываючы дарогі. Але абышлося без чалавечых ахвяр. Між тым пашкоджаны аўтамашыны ад падаючых дрэваў ды сапсаваны будынкі каля 20 грамадзян Гарадоччыны. Электрыкі мелі працу на ўсю ноч і дзень, выязджаючы на адключэнне  небяспечных ліній і рамантуючы парваныя лініі перадач. У апошнюю чаргу рамантуюцца лініі, якія не маюць вялікага гаспадарчага значэння і належаць дачным кааператывам. Праца чакае таксама і леснікоў, якія павінны прыбраць паламаныя сосны, ялінкі якімі моцны вецер паабламаў верхавіны або вырваў з карэннямі.
Дарожнікі са сваімі абавязкамі ужо справіліся, ачысціўшы да раніцы навакольныя дарогі ля Гарадка. А ў работнікаў Белдзяржстраху будзе шчэ працы па вызначэнні памераў кампенсацыі стратаў пацярпелым грамадзянам Гарадоччыны.
Л. Антонаў

Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы