ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Як вы ставіцеся да зменаў у адукацыі: выпуск за адзін год двух класаў і г.д.? Рэклама
|
Абвесткі
- КОНКУРС НА СТЫПЕНДЫІ НА НАВУЧАННЕ Ў КАЛЕДЖАХ (АБНОЎЛЕНАЯ АБВЕСТКА) http://nastaunik.info/news/490/
****************************************************************** - «НЕ-КАНФЕРЭНЦЫЯ» Ў РЫЗЕ - КРУГЛЫ СТОЛ ПА ЭКАЛАГІЧНАЙ АДКАЗНАСЦІ БІЗНЭСУ ****************************************************************** - ПРАГРАМА "УСХОД-УСХОД ПАРТНЭРСТВА ПА-ЗА МЕЖАМІ" ****************************************************************** - КОНКУРС «НАШЧАДКІ СКАРЫНЫ» ****************************************************************** - ВЫСТАВА «МАРАЛЬНА-ПРАВАВОЕ І СЯМЕЙНАЕ ВЫХАВАННЕ, ПРАФІЛАКТЫКА СУПРАЦЬПРАЎНЫХ ПАВОДЗІН ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ» СТАЖЫРОЎКА Ў ПОЛЬШЧЫ ДЛЯ АКТЫЎНЫХ СТУДЭНТАЎ ЗЬ БЕЛАРУСІ "Польска-амэрыканскi фонд свабоды", фонд "Borussia", Калегiя Ўсходняй Эўропы ймя Яна Новака-Езяраньскага й фонд "Адукацыя для дэмакратыi" запрашаюць актыўных студэнтаў зь Беларусi, Украiны й Расеі (Калiнiнградзкай i Ленiнградзкай абласьцей) на стажыроўку ў Польшчу. У рамках iнтэнсыўнага двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасьведчанымi грамадзкiмi арганiзацыямi, удзельнiкi змогуць пазнаёмiцца з дзейнасьцю польскiх акадэмiчных цэнтраў, даведацца аб працы грамадзкiх арганiзацыяў, сустрэцца з грамадзкiмi дзеячамi Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах. У праграме "Study Tours to Poland" могуць прыняць удзел студэнты ва ўзросьце ад 18 да 21 года (якiм да 15 лютага не споўнiцца 22 гады), якiя навучаюцца ў Беларусi. Апошні тэрмін падачы заяваў: 15 лютага 2008 году. Падрабязную йнфармацыю чытайце ў даданым файле "Polska.doc". Паводле рассылкі dzedzich. ****************************************************************** КОНКУРС АНІМАЦЫЙНЫХ СЮЖЭТАЎ "НІ ЗГУБІЦЦА, НІ ЗЬНІКНУЦЬ МНЕ НЕ ДАЗВОЛІЎ...." Конкурс ладзіцца ў межах праекта "Адкрыты мір інфармацыйных тэхналёгіяў" пры фінансавай падтрымцы Праграма падвышэньня кампутаровай пісьменнасьць кампаніі Microsoft. Мэты конкурсу: адлюстраваньне ролі падзеяў альбо дзейнасьці людзей, якія дапамаглі пераадолець складаную жыцьцёвую сытуацыю альбо рэалізавацца ў прыватным альбо прафэсыйным пляне. Да ўдзелу запрашаюцца беспрацоўная альбо часткова занятая моладзь, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі здароўя, састарэлыя людзі, дзеці-сіроты і інш. Апошні тэрмін падачы працаў: 19 студзеня 2008 году. Пераможцы конкурсу атрымаюць дыплёмы й памятныя прызы, а іх творчыя працы будуць разьмешчаныя на сайце праекту. Дадатковая йнфармацыя знаходзіцца на форуме: http://idea-russia.ru/forum у разьдзеле "Камунікацыі бяз межаў" Паводле рассылкі БАСР. *********************************************************** СТАЖЫРОЎКА Ў ЗША Прадстаўніцтва Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc.” распачало прыём заяваў на ўдзел у праграме 22-х дзённага побыту ў ЗША для абмену досьведам з амэрыканскімі калегамі па тэме: - Здароўе маці і дзіцяці: паляпшэньне рэпрадукцыйнага здароўя, забесьпячэньне аптымальнага фізычнага й духоўнага разьвіцьця дзіцяці. Тэрмін стажыроўкі: 1-22 траўня 2008 году. Веданьне ангельскай мовы неабавязковае. Тэрмін падачы заяваў: 8 студзеня-10 лютага 2008 году. З пытаньнямі зьвяртайцеся да Вольгі Прушак: Прадстаўніцтва Карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc.» г. Мінск, пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл.: (017) 2181264, е-mail: comcon@amcenter.by. ************************************************************* ФІНАНСАВАНЬНЕ ЗАХАВАНЬНЯ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Амбасада ЗША абвяшчае спабор ў межах праграмы “Пасольскі Фонд па захаваньні культурнай спадчыны” з мэтай дапамогі ў захаваньні нацыянальнай культурнай спадчыны. Пасольскі фонд прымае заяўкі на атрыманьне грантаў па наступных накірунках: -Кансэрвацыя й рэстаўрацыя прадметаў і калекцыяў; стварэньне ўмоваў захаваньня альбо дэманстрацыі экспанатаў і калекцыяў; навучаньне кансэрвацыі й рэстаўрацыі. Заяўкі прымаюцца на ангельскай і беларускай (расейскай) мовах і мусяць складацца наступным чынам: Апошні тэрмін падачы заяваў: 20 студзеня 2008 году. Заяўкі прымаюцца па адрасе: вул. Герцэна 2а, г. Менск, 220030 ****************************************************************** КОНКУРС ГРАНТАЎ DISNEY MINNIE GRANTS GYSD 2008 Міні-гранты Дыснэя – Сусьветны Дзень Моладзевага Служэньня 2008, кампанія Уолт Дысней і Моладзевая Служба Амэрыкі абвяшчаюць конкурс на атрыманьне грантаў памерам 500 даляраў ЗША на падтрымку дзіцячых праектаў. Гэтыя гранты мусяць падтрымліваць дзяцей ва ўзросьце ад 5 да 14 год у плянаваньні й рэалізацыі праектаў, накіраваных на падтрымку сваіх супольнасьцяў. Выхавацелі, настаўнікі й моладзь (15-25 год) і моладзевыя арганізацыі таксама могуць прыняць удзел у конкурсе, калі яны заангажоўваюць дзяцей ва ўзросце ад 5 да 15 год у плянаваньне й рэалізацыю праекта. Асноўная частка праекта павінная быць выкананая падчас Сусьветных Дзён Моладзевага Служэньня 25-27 красавіка 2008 году. Заяўкі падаюцца па-ангельску. Апошні трэмін падачы заяваў: 21 студзеня 2008 году. Па дадатковую йнфармацыю зьвяртайцеся на сайт: www.YSA.org/awards альбо па э-мэйле: MinnieGrant@ysa.org *********************************************************** КОНКУРС МЭТАВАГА ФІНАНСАВАНЬНЯ ДЛЯ ГРАМАДЗКІХ АБ'ЯДНАНЬНЯЎ Прадстаўніцтва «Christian Children’s Fund, Inc» (Хрысьціянскі дзяцячы фонд) у Беларусі абвяшчае конкурс мэтавага фінансаваньня для выданьня/перавыданьня йнфармацыйных матэрыялаў па тэме ВІЧ/СНІД сярод грамадзкіх аб'яднаньняў, які працуюць у гэтай сфэры. Удзельнікамі конкорсу могуць быць грамадзкія аб'яднаньні, якія працуюць у сфэры прафілактыцы ВІЧ/СНІД, дамамогі й падтрымкі неабароненых групаў. Апошні тэрмін падачы заяваў: да 17.00 30 студзеня 2008 году. Падрабязную йнфармацыю аб конкурсе чытайце ў даданым файле "Konkurs.doc". Паводле www.ngo.by Файл: Konkurs.doc *********************************************************** СЭМІНАР ПА ПРАВАХ ЖАНЧЫНАЎ У ВІЛЬНІ Міжнародны Цэнтар Дэмакратычнага Пераходу ладзіць сэмінар актывістаў руху за правы жанчынаў у Беларусі 21-24 лютага 2008 году ў Вільне, Літва. Першасная мэта сэмінару - абмен вопытам паміж удзельнікамі. Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел: 16 студзеня 2008 году. Падрабязную йнфармацыю й форму заяўкі глядзіце ў даданых файлах "priglashenije.doc" і "zayavka.doc". *********************************************************** Абвяшчаецца міжнародны конкурс на стажыраваньне ў ЗША у 2007-2008 г.г. EarthCrops прапануе 6-месячны трэнінгавы курс у Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША), які аб'яднае маладых лідэраў пад эгідай вывучэньня наступных накірункаў: Удзел у трэнінгавых курсах EarthCrops зьяўляецца бескаштоўным і не вымагае арганізацыйных унёскаў. EarthCrops бярэ на сабе поўнае забесьпяцэньне ўсіх выдаткаў удзельнікаў, зьвязаных з страхаваньнем, пошукам жыльля (пражываньне ў амэрыканскіх сем'ях), харчаваньнем, неабходным матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньнем, а таксама будзе выплочваць штомесячную стыпэндыю. EarthCrops аказвае неабходную падтрымку ў атрыманьні J-1 візы ў ЗША. Мінімальныя крытэры, якім павінен адпавядаць кандыдат на праходжаньне стажыроўкі EarthCrops: Апошні тэрмін: Для падачы: Па дэталёвую йнфармацыю зьвяртайцеся:
Хэльсінскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 19-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая адбудзецца ў Варшаве-Мядзешыне з 21 па 29 ліпеня 2008 году. Заяўку на ўдзел можна скачаць тут http://www.hfhrpol.waw.pl/pliki/aplikacja.rtf Праграма летняй школы знаходзіцца тут http://www.hfhrpol.waw.pl/pliki/programrosinf.pdf Падрабязную йнфармацыю глядзіце на сайце http://www.hfhrpol.waw.pl/pliki/informacjaros.pdf ********************************************************** ПРАГРАМА АБМЕНУ “COMMUNITY CONNECTIONS 2008” Прадстаўніцтва Карпарацыі “ American Center for Education and Research, Inc.” паведамляе аб праграме абмену “Community Connections 2008”. Праграма дае прафэсіяналам пэўнай сфэры магчымасьць 22-дзённага побыту ў ЗША для абмену досьведам з амэрыканскімі калегамі па наступных тэмах. Валянтэры й валянтэрскі рух. Тэрмін стажыроўкі : 1 - 22 красавіка. Тэрмін падачы заяваў: да 10 студзеня 2008 году. Здароўе маці й дзіцяці: паляпшэньне рэпрадукцыйнага здароўя, забесьпячэньне аптымальнага фізычнага й духоўнага разьвіцьця дзіцяці. Тэрмін стажыроўкі: 1 - 22 траўня. Тэрмін падачы заяваў: 8 студзеня - 10 лютага 2008 году. Ахова прыроды й кіраваньне прыродакарыстаньнем: палітыка эфектыўнага прыродакарыстаньня. Тэрмін стажыроўкі : 2 - 23 чэрвеня. Тэрмін падачы анкетаў: 4 лютага – 10 сакавіка 2008 году. Захаваньне культурнай спадчыны: адміністраваньне, мэнэджмэнт культурнага сэктару. Тэрмін стажыроўкі: 1 - 22 ліпеня. Тэрмін падачы анкетаў: 10 сакавіка - 11 красавіка 2008 году. Сацыяльная йнтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасьцямі: палітыка далучэньня асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі да паўнавартаснага жыцьця грамадзтва. Тэрмін стажыроўкі: 1 - 22 жніўня. З пытаньнямі зьвяртайцеся да Вольгі Прушак, Прадстаўніцтва Карпарацыі «American Center for Education and Research, Inc.», г. Мінск, пр-т Незалежнасьці 169, п. 512 (поўдзень), тэл.: (017) 218 12 64, comcon@amcenter.by. ********************************************************** ШТОГАДОВЫ КОНКУРС ПРАВАВОГА ЭСЭ Фонд Разьвіцьця Прававых Тэхналёгіяў абвесьціў штогадовы конкурс прававога эсэ. Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных дасьледваньняў па пытаньнях забеспячэньня й абароны правоў чалавека ў Беларусі. Працы прымаюцца да 1 сакавіка 2008 году па эл. пошце lawessay2008@gmail.com. Падрабязную йнфармацыю й форму заяўкі глядзіце ў даданым файле "Konkurs.doc". ********************************************************** НАВУЧАНЬНЕ Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІІ ДЛЯ АСПІРАНТАЎ І ДАКТАРАНТАЎ Унівэрсытэт у Глазга (Вялікабрытанія) абвяшчае спабор на атрыманьне штогадовых пасьлядыплёмных стыпэндыяў аспірантам і дактарантам. Стыпендыю можна атрымаць на любым з факультэтаў: гуманітарныя навукі й мастацтва; інжынэрны, мэдыцынскі, фізычны, права, бізнэс, сацыяльныя навукі, ветэрынарны, інфарматыкі й матэматыкі, адукацыі, біямедыцыны й навукі аб жыцьці. Заяўкі на пасьлядыплёмныя стыпэндыі Унівэрсытэт прымае ў студзені - сакавіку 2008 году. Папярэдне неабходна скантактавацца з кафэдрай навучаньня. Адбор кандыдатаў ладзіцца на факультэтах. Улічваюцца акадэмічныя посьпехі й навуковыя дасягненьні. Форму заяўкі можна атрымаць праз Міждзяржаўную асацыяцыю пасьлядыплёмнай адукацыі (Масква) па тэл. 495 434 24 38. Тэрмін падачы заяваў: студзень – сакавік 2008 году *********************************************************** МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА ВІЗЫТАЎ ICTE (Міжнародны Цэнтар Навучаньня Талерантнасьці) прымае заяўкі на ўдзел у Міжнароднай праграме візытаў “Навукоўцы й практыкі ў сфэры навучаньня талерантнасьці”. Мэта праграмы – падтрыманьне гатоўнасьці стажораў працаваць з малой супольнасьцю для прасоўваньня йдэяў талерантнасьці, правоў чалавека, павагі да разнастайнасьці й сацыяльнай справядлівасьці. Апошні тэрмін падачы заяваў: 21 студзеня 2008 году. Больш падрабязная йнфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://www.seedsoftolerance.org/fgp.html *********************************************************** КУРС ПАЛІТЫЧНАГА НАВУЧАНЬНЯ Студыюм Усходняй Эўропы абвяшчае спабор на атрыманьне стыпэндыяў для навучаньня ў перыяд з 20 лютага па 20 сьнежня 2008 году на Курсе палітычнага навучаньня. Заяўкі дасылайце на адрас: wsl.studium@uw.edu.pl Апошні тэрмін падачы заяваў: 5 студзеня 2008 году. Падрабязная йнфармацыя й форма заяўкі – на сайце www.studium.uw.edu.pl *********************************************************** СТАЖЫРОЎКІ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ Фундацыя Польска-Чэска-Славацкай Салідарнасьці рэалізуе праграму стажыровак і адукацыйных візытаў для журналістаў і рэдактараў друкаваных і электронных СМІ - “Незалежныя медыі”. Падрабязная йнфармацыя – на сайце http://www.spczs.engo.pl З пытаньнямі зьвяртайцеся: *********************************************************** НОВАЯ СІСТЭМА МІЖНАРОДНАГА АБМЕНУ ДАСЬЛЕДЧЫЦКІМ ПЭРСАНАЛАМ Эўрапейская камісія абвесьціла пра стварэньне новай фінансавай сістэмы, якая спрыяе разьвіцьцю абменаў паміж дасьледчыцкімі асяродкамі Эўрапейскага Зьвязу (ЭЗ) і краінаў, што не ўваходзяць у ЭЗ. Сістэма мае назву “Міжнародная схема абмену дасьледчыцкім пэрсаналам”, МСАДП (International Research Staff Exchange Scheme, IRSES) і фінансуе абмены пэрсаналам дасьледчыцкіх арганізацыяў зь дзяржаваў ЭЗ й іншых краінаў сьвету. У 2008 годзе бюджэт сістэмы складзе 25 млн. эўра. У лік краінаў, прадстаўнікі якіх могуць браць удзел у абменах, увахозіць Беларусь. МСАДП грунтуецца на досьведзе стыпэндыяў імя Марыі Кюры, якія цягам 10 апошніх гадоў спрыялі акадэмічным абменам паміж рознымі краінамі ЭЗ. МСАДП пашырае гэты досьвед на супрацоўніцтва ЭЗ і йншых краінаў сьвету. Да ўдзелу запрашаюцца міжнародныя кансорцыюмы дасьледчыцкіх установаў, у межах якіх зьдзяйсняюцца абмены пэрсаналам. Апошні термін падачы заяваў да ўдзелу ў конкурсе: 28 сакавіка 2008 году. Дадатковая йнфармацыя - на сайце: http://cordis.europa.eu/fp7/dc/index.cfm?fuseaction=UserSite.PeopleDetailsCallPage&call_id=98
23 лістапада 2007 году Нагадваем вам, што мы толькі рассылаем інфармацыю й ня ************************************************ УСХОДНЕЭЎРАПЕЙСКАЯ ШКОЛА ПАЛІТЫЧНЫХ ДАСЬЛЕДВАНЬНЯЎ АБВЯШЧАЕ КОНКУРС Усходнееэўрапейская школа палітычных дасьледаваньняў сумесна з Радай Эўропы абвяшчае набор слухачоў на 2007 - 2008 г.г. Заняткі будуць арганізаваныя ў выглядзе чатырох - пяці сэсіяў. Першая зь іх адбудзецца 20 - 23 сьнежня 2007 году ў Вільнюсе, а апошняя - улетку 2008 году ў Страсбурзе. Працягласьць сэсіі тры - чатыры дні. Паміж сэсіямі плянамі школы прадугледжаныя ўдзел слухачоў у дасьледчых праграмах, а таксама выкананьне самастойнай працы. Аплата праезду, харчаваньня й пражываньня падчас сэсіяў забясьпечваецца арганізатарамі. Апошні тэрмін падачы заяваў: 7 сьнежня 2007 году. Падрабязна аб конкурсе чытайце ў даданым файле "anons_bel_2007.doc", анкета - ў файле "Anketa_Bel_2007.doc". Больш падрабязную йнфармацыю аб Радзе Эўропы й Школах палітычных дасьледаваньняў можна знайсьці на сайце Рады Эўропы www.coe.int , у прыватнасьці, па наступных адрасах: ************************************************ КРУГЛЫ СТОЛ "ГЕНДЭРНАЯ ПАЛІТЫКА Ў БЕЛАРУСІ: ПРАБЛЕМЫ Й ПЭРСПЭКТЫВЫ" ГА "Жаночы Незалежны Дэмакратычны Рух" запрашае прыняць удзел у круглым стале "Гендэрная палітыка ў Беларусі: праблемы й пэрспэктывы", які адбудзецца ў Менску 1 сьнежня 2007 году. Мэты круглага стала: Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца прадстаўнікі жаночых арганізацыяў і йніцыятыўных групаў, экспэрты, службовыя асобы выканаўчай улады, адказныя за рэалізацыю палітыкі гендэрнай роўнасьці; прадстаўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва. У даданым файле "Zajauka.doc" - заяўка на ўдзел. Заяўкі накіроўвайце на факс (017) 2503168 альбо Апошні тэрмін пацьверджаньня свайго ўдзелу: 25 лістапада 2007 году. Паводле www.ngo.by ************************************************** ВЕСНАВЫ КУРС “БУДУЧЫНЯ ЭЎРОПЫ” 29 сакавіка – 5 красавіка 2008 году ў Празе будзе праводзіцца Веснавы эўрапейскі курс “Будучыня Эўропы”. Арганізатар курсу - чэскі Цэнтар дзяржаўнай палітыкі. Тэматычныя накірункі: сучасныя й будучыя праекты Эўрапейскага Зьвязу (ЭЗ); актуальныя пытаньні пашырэньня ЭЗ. Пад час курсу ўдзельнікі пабываюць у паездках па Чэхіі, будуць мець магчымасьць наладзіць кантакты з новымі людзьмі, азнаёмяцца з Прагай - адной з прыгажэйшых сталіцаў Эўропы. Тэрмін падачы заяваў: да 15 лютага 2008 году. Падрабязная абвестка - на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ ************************************************** 17 МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС ДЗІЦЯЧЫХ МАЛЮНКАЎ НА ТЭМУ ЗАХАВАНЬНЯ ПРЫРОДНАГА НАВАКОЛЛЯ У лістападзе 2007 – студзені 2008 году праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць 17-ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захаваньня прыроднага наваколля - „Зьмены клімату: нашыя дзеяньні, накіраваныя на зьмяншэньне негатыўных уплываў”. Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеяньні, напрыклад: выкарыстаньне аднаўляемых крыніцаў энэргіі, выкарыстаньне энэргазьберагаючых прыладаў, сумеснае выкарыстаньне аўтамабіляў, падтрымка грамадзкага транспарту, пасадка дрэваў і г. д. Правілы й умовы конкурсу:
*********************************************************** 2 – 9 ліпеня 2008 году ў Празе Центар дзяржаўнай палітыкі разам з прафэсарамі Абэрдзінскага (Шатландыя) і Ўорыкскага (Англія) унівэрсітэтаў наладжвае міжнародныя летнія курсы для студэнтаў, якія цікавяцца псыхалягічнымі аспэктамі й дасьледваньнямі ў сфэры крымінальнага права. Мэтаю праграмы з’яўляецца аб’яднаньне студэнтаў розных накірункаў (псыхалёгія, права, крыміналістыка, сацыялёгія), якія б хацелі дасьледваць узаемасувязь паміж крымінальным правам і псыхалёгіяй, а таксама прыемна й карысна правесьці лета. Термін падачы заяваў: да 15 траўня 2008 году. Падрабязная йнфармацыя - на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ *********************************************************** ДА ВЕДАМА ГАМЕЛЬЧУКОЎ 1 сьнежня 2007 году ў Гомелі адбудзецца моладзевая культурна-інфармацыйная акцыя "СНІДАБОЙКА-2007". Традыцыйна, у дванаццаты раз, арганізатарам выступае абласное грамадзкае аб'яднаньне "Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі" (АСДЭМА). Падрабязна аб акцыі чытайце ў даданым файле "Gomel.doc" і на сайце www.asdemo.org. *********************************************************** Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |