ТЭКТАНІЧНЫЯ СТРУКТУРЫ І ГЕАЛАГІЧНАЯ БУДОВА
Тэрыторыя Гарадоцкага раёна размешчана на Усходне-Еўрапейскай платформе. Усходне-Еўрапейская платформ адносіцца да ліку самых буйных і старажытных платформ Зямлі. Старажытныя платформы ўяўляюць сабой адносна ўстойлівыя ўчасткі зямной кары, таму на тэрыторыі раёна не назіраюцца з’явы, характэрныя для актыўных зон – у нас няма ні вулканаў, ні гейзераў, ні землятрасенняў. Платформа можа развівацца як шчыт – калі цвердыя крашталічныя пароды выходзяць на паверхню, і як пліта – калі яна зверху пакрыта тоўшчай асадкавых парод. Наша тэрыторыя знаходзіцца на Рус к а й п л і ц е.
Тэктанічная структура платформы, якая характарызуецца глыбокім заляганнем крышталічнага фундамента і перакрыта магутнай тоўшчай платформавага чахла называецца п л і т о й. Зямная кара ў межах пліты складаецца з двух паверхняў: ніжняга, больш старажытнага – крышталічнага фундамента, і верхняга – асадкавага чахла. Крышталічны фундамент утвараўся з архею да сярэдзіны пратэразою (2,5-3 млрд. гадоў таму назад). Ен складзены крышталічнымі пародамі: гнейсамі, кварцытамі, сланцамі, амфібалітамі, гранітамі, габраідамі. Глубіна іх залягання ў раёне г. Гарадок – 1200 м.
Платформавы чахол, што магутнай тоўшчай пакрывае падмурак, складзены разнастайнымі асадкавымі пародамі: глінамі, суглінкамі, пяскамі, супесямі, пясчанікамі, вапнякамі, даламітамі. Таўшчыня платформавага чахла складае 550-600 м..
Крышталічны фундамент мае няроўную паверхню, бо геалагічная гісторыя некаторыя часткі апусціла ніжэй, а некаторыя падняла на значную вышыню. Тэрыторыя Гарадоцкага раёна якраз ляжыць ў межах сутыкнення некалькіх буйных структур заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай платформы: Латвійскай седлавіны і паўночна-заходніх схілаў Аршанскай ўпадзіны Маскоўскай сінеклізы. Седлавіна – тэктанічная структура, якая размешчана ў зоне сучлянення дадатных (антэклізы) і адмоўных (упадзіны, прагіны). У межах седлавіны крышталічны фундамент залягае на глыбіні ад 300 да 500 м. Платформавы чахол седлавіны складзены з верхнепратэразойскіх, палеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Да адмоўных структур адносіцца Аршанская ўпадзіна, дзе крышталічны фундамент залягае на глыбіні 1600-2000 м. Заходняя частка тэрыторыі раёна ляжыць ў межах Латвінскай седлавіны, усходняя частка ў межах Аршанскай ўпадзіны.
ГІСТОРЫЯ ГЕАЛАГІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ
У геалагічных адносінах тэрыторыя Гарадоцкага раёна фарміравалася на працягу доўгага часу, пачыная з дакембрыйскага перыяду (архейскай эры) і да нашых дзен.
1. Архей - пратэразой
Архей (ад грэчаскага “архаіос” – старажытны) – самая даўняя эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая пачалася больш як 3,5 млрд гадоў таму і доўжылася больш 1 млрд. гадоў. Наступная эра – пратэразой ( ад грэчаскага “протерос” – найбольш ранні , “зое” – жыцце) пачалася каля 2600 млн. гадоў назад і даўжылася каля 2030 млн.гадоў. Пратэразой па асаблівасцях геалагічных працэсаў і рэштках жывых арганізмаў падзеляецца на верхні (позні) і ніжні (ранні). Позні пратэразой доўжыўся ад 1650 да 570 млн.гадоў назад. На працягу архею і пратэразою (дакембрый) усю тэрыторыю раёна ахоплівала мора. Толькі ў канцы гэтага працяглага перыяду развіцця прыроды ўтварыліся ўстойлівыя ўчасткі сушы , якія падвяргаліся разбурэнню. У гэты час тэрыторыя раёна знаходзілася пад магутным покрывам зледзянення. Пасля адступання ледавіка накапіліся значныя тоўчшы яго адкладаў.
Арганічнае жыцце ў гэты час было звязана з водным асяроддзем. Пераважалі бактэрыі і водарасці, з’явіліся першыя губкі, ракападобныя, плечаногія, чэрві. З адкладамі канца пратэразою звязаны значныя запасы прэсных і мінералізваных вод.
2. Палеазой.
Палеазойская эра (грэч. “палаіос” – старажытны, “зое” – жыцце) працягвалася ў інтэрвале 570-170 млн. гадоў назад. Пачатак палеазою (кембрыйскі перыяд) цесна звязаны з папярэднім этапам развіцця зямной кары. Пра тое, што ў тыя часы ў нас знаходзілася мелкаводнае мора сведчаць марскія адклады ў выглядзе зеленавата-шэрых глін, кварцавых і палевашпатных пясчанікаў. З адкладаў кембрыю вядомы рэшткі плечаногіх, чарвякоў.
У ардовіку, як і ў кембрыі, на тэрыторыі раёна знаходзілася мора. Тут сутракаюцца кварцавыя пясчанікі, гліны, гліністыя вапнякі.
У сілуры і пачатку дэвона мора з тэрыторыі раёна адступіла і на сушы адбываліся працэсы разбурэння горных парод і зносу іх ва упадзіны.
У сярэднім дэвоне на тэрыторыі раёна зноў пляскаліся марскія воды. Адклады гэтага часу прадстаўлены глінамі, пяскамі, даламітамі, вапнякамі, шэрымі і каляровымі пясчанікамі.
У верхнім дэвоне марскія глыбокаводныя адклады прадстаўлены шэра-жоўтымі даламітамі, вапнякамі.
У канцы палеазоя (карбон і перм) тэрыторыя раёна уяўляла сабой сушу, а арганічны свет быў прадстаўлены амфібіямі, брахіяподамі, ганіяцытамі, мшанкамі, раслінамі – папараццю, першымі хвоямі і іншымі.
3. Мезазой.
Назва паходзіць ад грэч. “мезоз” – сярэдні, прамежкавы і “зое” – жыцце. Доўжылася яна ад 225 да 70 млн. гадоў назад. Эра падзеляецца на 3 перыяды: трыяс, юра і мел.
У мезазоі Гарадоччына ўсю эру заставалася сушай, на якой існавалі некаторыя продкі сучасных раслін, млекакормячых, малюскаў і рыб. У юрскі перыяд шырока распаўсюдзіліся лясы з папарацей і голанасенных. У мелавым перыядзе адбываюцца вялікія змены ў прыродзе. Шырока распаўсюджваюцца пакрытанасенныя (кветкавыя) і хваевыя расліны. Сярод жывел – млекакормячыя і птушкі.У асноўным гэта эра, як і канец палеазоя, характарызуецца засушлівым кліматам. Адкладаў мезазоя ў раёне не знойдзена, так як яны былі незначныя і змыты тякучымі водамі або зрэзаны пазней ледавіком.
4. Кайназой.
Прыкладна 60 млн. гадоў назад пачынаецца кайназойская эра (грэч. “каінос” – новы), якая працягваецца і ў наш час. Яна ўключае тры перыяды: палеаген, неаген, антрапаген. У палеагене тэрыторыя раёна размяшчалася паміж умеранным і трапічным паясамі. Паўсюдна на ей раслі вечназяленыя каштаны, лаўры, магноліі, пальмы. У канцы палеагену з’яўляюцца лістападныя дрэвы: дубы, клены і таполі. Распаўсюджваюцца блізкія да сучасных драпежныя, капытныя, грызуны, рукакрылыя. Пачалося пахаладанне клімату.
У неагене клімат ў межах раёна становіцца ўмераным, цеплым, дастаткова вільготным, а ў пачатку чацвярцічнага перыяду адбываецца рэзкае пахаладанне. Характэрнымі становяцца мяшаныя лясы з хваевых (хвоі, елкі, піхты) і лставых парод (граб, дуб, клен, бяроза, вярба). Сустракаліся таксама і субтрапічныя віды (алеандры, лаўры, мірты, платаны). У гэты час з’яўляюцца мядзведзі, куніцы, бврсукі, алені і інш. Адклады неагену маюць кантынентальнае паходжанне. Складаюцца яны з кварцавых пяскоў і пясчанікаў і глін.
У канцы неагену тэрыторыя раёна ператварылася ў раўніну з чаргаваннем нізін з развітай рачной сеткай і вялікай колькасцю азер і балот.
У чацвярцічным перыядзе пахаладанне клімату ўзмацнялася, што прывяло да пяці зледзяненняў, якія перапыняліся працяглымі пацяпленнямі.
Самае старажытнае беларускае зледзяненне (600-560 тыс. гадоў назад) займала ўсю тэрыторыю раёна.
Пад канец антрапагенавага перыяду канчаткова сфарміраваўся рэльеф, рачная сетка, жывельны і раслінны свет. Пасля заканчэння апошняга паазерскага зледзянення пачынаецца сучасная геалагічная эпоха. У пасляледавіковы перыяд (12-10 тыс.гадоў назад) назіраліся значныя змяненні клімату. Найбольш цеплым і вільготным быў атлантычны перыяд (9-8 тыс.гадоў назад), калі сярэднегадовыя тэмпературы паветра былі на 2-2,5 градуса вышэй сучасных. У гэты час інтэнсіўна ідзе працэс забалочвання глеб, утвараюцца балоты.
Утварылася Гарадоцкае узвышша, якое размешчана ў цэнтра раёна, а на захадзе і паўдневым усходзе - Полацкая і Суражская азерна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй.