ГЕАГРАФІЧНАЕ СТАНОВІШЧА ГАРАДОЦКАГА РАЁНА

Геаграфічная карта Гарадоччыны
Гарадоцкі раён размешчаны на паўночным усходзе Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. ( у сучасных межах – з 1963 г.).
Мяжуе з Расіяй на поўначы і на паўночным усходзе, з Віцебскім раёнам на паўдневым усходзе і поўдні, з Шумілінскім раёнам на паўдневым захадзе і захадзе, і з Полацкім раёнам на паўночным захадзе. Раённы цэнтр г. Гарадок знаходзіцца ад абласнога центра г. Віцебск на адлегласці 39 км, ў паўночным напрамку, ад сталіцы краіны г. Мінск на адлегласці 240 км, ў паўночна-усходнім напрамку.
Самая паўночная кропка раёна знаходзіцца на поўночы ад вескі Марчанкі, самая паўдневая кропка на паўднеым захадзе ад возера Лосвіда, самая заходняя кропка на паўдневым захадзе ад возера Свіна, самая усходняя кропка на паўночным усходзе ад вескі Плоскаш.
Геаграфічныя каардынаты г. Гарадок 55о пн.ш., 30о усх.д.
Плошча 3,1 тыс.кв. км. Насельніцтва 32808 чалавек, з іх гарадскога - 16019. Цэнтр - г. Гарадок на р. Гаражанцы, 14047 жыхароў (2000 г.)
У склад раёна ўваходзяць г.п. Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы Савет і 17 сельскіх Саветаў.
Гарадоцкі раён мае выгаднае геаграфічнае становішча. Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная шаша Санкт-Пецярбург – Адэса, аўтадарога Невель – Полацк, што дае магчімасць мець выгадныя гандлевыя, прамысловыя і культурныя зносіны з Расіяй і іншымі раёнамі Віцебскай вобласці.