К Л І М А Т
Клімат раёна фарміруецца пад уплывам шэрага фактараў і працэсаў: сонечнай рацыяцыі, цыркуляцыі атмасферы і падсцілаючай паверхні. Асноўныя характарыстыкі клімату абумоўлены знаходжаннем яго тэрыторыі ва ўмераных шыротах, невялікай адлегласцю Атлантычнага акіяна, адсутнасцю прыродных рубяжоў на шляхах паветраных мас – марскіх з захаду, кантынентальных – з усходу і паўдневага ўсходу, узвышана-раўнінны рэльеф, цыклоны і антыцыклоны.
Раён знаходзіцца ва ўмераным кліматычным поясе. Тып клімату – умерана-кантынентальны. Вызначаюць некалькі фактараў фарміравання клімату.
Першы фактар – геаграфічнае становішча, дзе вызначальным фактарам з’яўляецца сонечная радыяцыя, якая залежыць ад вышыні сонца над гарызонтам, працягласці дня і сонечнага ззяння. Велічыня сумарнай радыяцыі на тэрыторыі раёна 84 ккал/см2 Максімум сонечнай радыяцыі прыходзіцца на чэрвень (15,2 ккал/см2), мінімум – на снежань (1,6 ккал/см2). На летнія месяцы прыходзіцца 48%, на зімовыя – менш як 5% гадавой сумарнай радыяцыі. Пры максімальнай вышыні сонца летам працягласць дня 22 чэрвеня складае 17 часоў 30 мінут, а зімой дзень працягваецца 6 часоў 30 мінут.
Працягласць сонечнага асвятлення знаходзіцца таксама ў прамой залежнасці ад воблачнасці і туманоў. Шматгадовыя назіранні паказваюць, што ў раёне ясных дзен ў годзе не больш 40, а пахмурных звыш 150. Туманоў больш з кастрычніка па сакавік (34 дні) і менш з красавіка па верасень (17 дзен). Значныя воблачнасць і туманы на працягу ўсяго года і асабліва ў халодны перыяд прыводзяць да таго, што велічыня сапраўднага сонечнага асвятленння складае усяго 1/3 магчымага. Воблачнасць і туманы з’яўляюцца следствіем асаблівасцей цыркуляцыі атмасферы.
Другі фактар – адсутнасць прыродных рубяжоў. Гэта садзейнічае свабоднаму пранікненню ўсіх тыпаў паветраных мас: арктычных, умераных, трапічных, што прыводзіць да значных змен надвор’я ва ўсе поры года, асабліва зімою.
Трэці фактар – паветраныя масы рознага паходжання пераносяцца цыклонамі і антыцыклонамі. Асноўны ўплыў на форміраванне клімату раёна аказвае марское ўмеранае паветра Атлантычнага акіяна, якое прыносіць няўстойлівае надвор’е і ападкі: зімой ў выглядзе снега, а летам ў выглядзе дажджу.У зімні перыяд атлантычнае паветра сніжае маразы і рэзка павялічвае адносную вільготнасць, летам зніжаецца тэмпература паветра, як і зімой павышаецца вільготнасць паветра.
Значна меншы ўплыў арктычнага і трапічнага паветра. Распаўсюджанне арктычнага паветра адбываецца асабліва інтэнсіўна вясной і восенню, што прыносіць познія вясновыя і раннія асеннія замаразкі. Зімой арктычнае паветра вызывае паніжэнне тэмпературы і сухое марознае надвор’е пры ясным небе. Нізкае становішча сонца ў снежні і студзені, кароткія дні і яснае неба прыводзяць да таго, што адбываецца моцнае выхалоджванне. Абсалютны мінімум пры гэтым дасягае - 40 градусаў і ніжэй. Летам арктычнае паветра вызывае реэкае пахаладанне, якое суправаджаецца парывістымі ветрамі.
Трапічнае паветра значна радзей дасягае тэрыторыі раёна. Яго ўплыў назіраецца таксама вясной і восенню, што прыводзіць да значнага павышэння тэмпературы паветра (абсалютны максімум 35 градусаў).
На клімат раёна уплываюць зрэдку і усходнесібірскія антыцыклоны, якія абумоўліваюць “звароты халадоў” ў пачатку вясны.
1. Т Э М П Е Р А Т У Р А П А В Е Т Р А
Узаемадзеянне сонечнай радыяцыі і пануючых паветраных мас з Атлантычнага акіяна вызначаюць тэмпературу паветра. Самы цеплы месяц – ліпень мае сярэднюю тэмпературу паветра + 17,6, сярэдняя тэмпература студзеня -7,9. Максімальная тэмпература паветра – +36, мінімальная – 44. Сярэдні мінімум – 30. Сярэдння сутачная тэмпература складае 17,0.
У адпаведнасці з сярэднімі гадавымі тэмпературамі вызначаецца працягласць цеплага перыяду: 220-230 дзен. Пачынаецца цеплы перыяд 30 сакавіка, а заканчваецца 10-15 лістапада. Працягласць цеплага перыяда з тэмпературай больш 0 градусаў складае 223-226 дзен, вышэй 10 - 139-144 дзен, вышэй 15 – 68-78 дзен. Сума тэмператур вышэй за 10 градусаў складае 2200. Вегетацыйны перыяд працягваецца 183 сутак.
У цеснай залежнасці ад тэмпературы паветра знаходзіцца тэмпература глебы. У зімовы час глеба прамярзае на глыбіню 40-50 см Прамярзанне глебы на тэрыторыі раёна пачінаецца ў другой дэкадзе лістапада. Максімальная глыбіня яго назіраецца ў лютым. Найбольш глыбока прамярзаюць дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супясчаныя глебы (110-135 см).
2. А П А Д К І
Гарадоцкі раён адносіцца да зоны дастатковага увільгатнення. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 625 мм. Каэфіцыент увільгатнення за цеплы перыяд складае 1,1-1,2.
Значны ўплыў на размеркаванне тэмператур і атмасферных ападкаў аказвае рэльеф. Тэмпература паветра на ўзвышшах заўседы некалькі ніжэй, чым на прылегаючых да іх нізінах, а ападкаў на ўзвышшах, наадварот, больш. Так, на Гарадоцкім узвышшы і на поўдзень ад яго выпадае ад 600-750 мм ў год, а на астатняй частцы, дзе пануе нізінны рэльеф ападкаў выпадае менш 600 мм ў год. Па сезонах года ападкі размяркоўваюцца наступным чынам: вясною - 21%, летам - 41,6%, восенюю - 23,1%, зімою - 14,3%. Максімальная колькасць ападкаў прыпадае на ліпень-жнівень.Яны непратяглыя і носяць ліўневы характар. Увосень, як правіла, ападкі бываюць у выглядзе слабых дробных дажджоў. У гэты час назіраецца пахмурнае надворье. Зімою ападкі выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу.
Снегавое покрыва памяншае прамярзанне глебы, спрыяе перазімоўцы раслін, вясною папаўняе запасы вільгаці ў глебе.Снегавое покрыва ўтвараецца ў снежні і захоўваецца 110-120 дзен: з 1-10 снежня да канца сакавіка-пачатка красавіка. Сярэдняя вышыня снегавога покрыва каля 29 см, запасы вады 75-79 мм.
3. В І Л Ь Г О Т Н А С Ц Ь П А В Е Т Р А
Значная колькасць ападкаў і параўнальна невысокія тэмпературы паветра абумоўліваюць павышаную вільготнасць паветра. У зімовы і познеасенні перыяды адносная вільготнасць паветра перавышае 80%. У вясенне-летні перыяд яна зніжаецца да 60-70%. Высокая вільготнасць паветра садзейнічае ўтварэнню туманаў. За год у сярэднім бывае 44 сутак з туманамі.
4. Н Е Б Я С П Е Ч Н Ы Я З ‘Я В Ы
Да небяспечных з’яў прыроды адносяцца галалёд, замаразкі, туманы, град і інш. Яны аказваюць адмоўны ўплыў на жыцце і гаспадарчую дзейнасць чалавека.
Галалёд утвараецца з кропляў пераахалоджанага дажджу або імжы ў выглядзе скарынкі на паверхні зямлі, галінах дрэў, правадах. Галалёд з’яўляецца адной з прычын транспартных аварый, шкодзіць азімым культурам, дрэвам, лініям сувязі і электраперадач. За год у сярэднім бывае 15 сутак з галаледам.
Замаразкі звязаны з паніжэннем тэмпературы калязямного слоя паветра і паверхні глебы да адмоўных значэнняў вечарам і ноччу пры дадатнай тэмпературы днем у цёплую пару года. Яны звычайна назіраюцца пры ўрыванні халоднага паветра з поўначы. Замаразкі ў паветры пачынаюцца ў канцы верасня –пачатку кастрычніка, вясною заканчваюцца ў пачатку мая.
Нягледзячы на некаторыя адмоўныя рысы клімату (няўстойлівае надвор’е восенюю і зімою, мяккая з адлігамі зіма, дажджлівае халоднае лета, недахоп вільгаці вясною, познія вясеннія і раннія асеннія замаразкі, туманы і інш.), у целым ён спрыяльны для вырошчвання збожжавых і тэхнічных культур, развіцця лугаводства і садаводства. Нязначныя ваганні асноўных метэаралагічных элементаў, іх умеранасць і камфортнасць станоўча ўплываюць на жыцце і адпачынак людзей.
5. КЛІМАТЫЧНЫЯ РЭСУРСЫ
Кліматычныя рэсурсы – гэта сукупнасць кліматычных паказчыкаў, якія ствараюць умовы для фарміравання прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур. Кліматычныя ўмовы і рэсурсы ўлічваюцца прі агракліматычным раяніраванні.
На тэрыторыі Беларусі выдзеляюцца тры агракліматычных вобласці: Паўночная , Цэнтральная і Паўдневая. Гарадоцкі раён адносіцца да Паўночнай агракліматычнай вобласці, якая характарызуецца умерана халоднай зімой з устойлівым снежным покрывам, умерана цеплым вегетацыйным перыядам, устойлівым увільгатненнем. Умовы Паўночнай агракліматычнай вобласці дазваляюць вырошчваць азімыя і раннія яравыя збожжавыя культуры, лен, бульбу, буракі, гарох, лубін, агародніну, кармавыя культуры. Асабліва спраыльныя ўмовы для вырошчвання ільну-даўгунцу, які любіць умераны і вільготны з дастаковай воблачнасцю клімат. Найбольш спрыяльныя для росту ільну умераныя тэмпературы вясны і лета. З пладовых культур найбольш прыдатныя яблыні і ягаднікі.