ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ
1. ГЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ
Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння зацверджаны рашэннем Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў 1996 г.
У гісторыі зямлі былі эпохі, калі клімат станавіўся суровым, і вялізныя глыбы ільда надвігаліся на прасторы Еўропы. У той час і былі занесены раён чужастранцы – валуны з Скандынавіі, Швецыі, якія рэзка адрозніваюцца ад мясцовых парод. Сярод іх сустракаюцца граніты, парфіты, гнейсы, кварцыты, даламіты, у якіх формы згладжаны і адпаліраваны ледавіком.
Апошні ледавік растаяў 15 тысяч гадоў таму назад. Час ажывіў сумную карціну знішчэння: мясцовасці пакрыліся расліннасцю і прынялі сучасны выгляд, а вось камяні зусім не змяніліся і нагадваюць нам аб суровым часе. Як сімвал вечнасці яны нібы створаны былі для таго, каб служыць помнікамі розным падзеям і як вечныя тварэнні прыроды выклікаюць ў чалавека пачуццё павагі і пакланення.
З імі звязана шмат легендаў, ім даваліся назвы і нават імены чалавека. Чалавек заўседы цягнуўся да каменя, быццам хацеў ад яго атрымаць сілу і вечнасць.
Многія з валуноў – помнікі эпіграфікі. У старажытным славянскім будаўніцтве валуны выкарыстоўваліся для стварэння крэпасцей і храмаў. Напрыклад, Сафійскі Сабор у Полацку.
Буйнейшыя валуны з’яўляюцца запаведнымі і ахоўваюцца дзяржавай як помнікі прыроды і геалагічнай гісторыі.
Камяні многа аб чым могуць расказаць дапытліваму чалавеку і па гэтаму захаваць каштоўныя з іх для навукі і агульнакультурных мэт – наша задача.
ХАРТАЎСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ
Знаходзіцца за 0,6 км на паўночны ўсход ад в. Хартава Пальмінскага сельсавета. Вышыня – 2 м, акружнасць – 15,4 м, аб’ем – 55,9 м3, вага – 148 тон. Мае форму галавы барана. Прынесены з паўднева-ўсходняй Фінляндыі 15-20 тыс. гадоў назад у час паазерскага абледзянення.
ЗАЛУЧАНСКІ ВАЛУН
Знаходзіцца на паўночнай ускраіне в. Залучча Пруднікскага сельсавета. Вышыня – 1,15 м, акружнасць – 10,1 м, аб’ем – 8,3 м3, вага – 22 тоны. Мае плоскую форму і моцна вывернутую паверхню. Прынесены з наваколля г. Выбарг 15-10 тыс. гадоў назад.
СКРЫПКІНСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ
Знаходзіцца за 0,4 км ад в. Скрыпкі Вайханскага сельсавета. Вышыня – 1,8 м, акружнасць – 10,3 м, аб’ем – 16,5 м3, вага – 43,6 тоны. Верхняя плоскасць нахілена на паўдневы захад. Прынесены з паўднева-ўсходняй Фінляндыі.
У 1995 г. аб’яўлены ландшафтна-геамарфалагічнымі заказнікамі і помнікамі прыроды мясцовага значэння валуны, размешчаныя на тэрыторыі Гарадоцкага раёна: Вышадская нізіна – знаходзіцца на землях лясгаса, Рудня – землі лясгаса і калгаса “Руднянскі”, Янова – на землях лясгаса і калгаса “Чырвоны Кастрычнік”.
Геамарфалагічныя і геалагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння (1995 г.): Удзебненская града (землі лясгаса), Пальмінскі вялікі камень (саўгас “Гарадоцкі”), Маскаляняцкі валун (калгас “Прагрэс”), Чэрнаўскі валун (калгас імя Маякоўскага), Яноўскі каменны крыж і валун (калгас “Віраўлянскі”).
ПЕРАСОЎНЫЯ ГЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ
Мінінскія валуны, Гузоўскія валуны, Кажамякінскія валуны (СВК “Вархі”), Філімонаўскія, Наваболецкія валуны (саўгас “Заазерскі”), Кісялеўскія валуны (калгас “Чырвоны Кастрычнік”), валуны на тэрыторыі калгаса “Камуніст”. Адзін з валуноў на тэрыторыі калгаса “Камуніст” ляжыць на поўдзень за 800 м. ад в. Мядзведзева. Ен прасападобнай формы з граніта. Другі валун шеравата-разаватага колера знаходзіцца за 400 м. ад быўшай в. Валогіна на ускраіне балота.
2. БІЯЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ
Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння “Вадзяны арэх”, знаходзіцца ў рацэ Аўсянка ля вескі Масцішча, перадазены пад ахову Шчалбоўскаму лясніцтву. Плошгча 2,5 га. Дно ракі Аўсянка, дзе расце дняпроўскі вадзяны арэх, пакрыта глеем. У гэтых месцах забараняецца знішчаць расліннасць, праводзіць работы, звязаныя з парушэннем глеб, змяненнем грунтавых вод і гідралагічнага рэжыму тэрыторыі, лоўля рыбы, забруджванне.
У возеры Азерскае (Хмяльніцкі сельсавет) растуць 4 віды вадзянога арэха, а яшчэ гарлачыкі, плывучы рдзест.