Р А С Л І Н Н А С Ц Ь
Флора раёна фарміравалася на працягу доўгага часу пад уплывам многіх фактараў, і перш за ўсё змяненняў клімату ў чацвярцічны перыяд. Сучаснае аблічча расліннага покрыва сфарміравалася пасля адступлення апошняга ледавіка. Раслінны свет ўключае вышэйшыя расліны і сотні відаў ніжэйшых раслін – водарасцей, грыбоў, лішайнікаў. Поруч з дзікарослымі шмат інтрадукаваных відаў – раслін, завезеных з іншых рэгіёнаў свету.
На тэрыторыі раёна асноўнымі тыпамі расліннасці з’яўляюцца: расліннасць лясоў, лугоў, балот і вадаемаў. Усе гэта натуральная, або дзікарослая, расліннасць. Апрача яе, адрозніваюць культурную расліннасць – пасевы на палях, пладовыя сады і ягаднікі, садова-паркавыя насаджэнні.
Прыродная расліннасць раёна адносіцца да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі.
1. Л Я С Ы
Асноўнае месца ў раслінным покрыве займаюць лясы. Пад лясамі знаходзіцца 44% тэрыторыі раёна. Найбольшая лясістасць назіраецца на паўдневым усходзе і паўночным захадзе раёна. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшая з іх – Беразнянскі масіў, Лосвідская, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Найбольшыя плошчы займаюць хвойныя пароды (хвоя, елка) – 11% лясоў. У лясах растуць хвоя, елка, дуб, вольха, ясень, ліпа, клен, ядловец, рабіна, арэшнік. У лясах, прымеркаваных да далін рэк, распаўсюджаны вербы і таполі. У хваевых лясах у вялкіай колькасці растуць кусты (ядловец, чарніцы, брусніцы, верас, папараць арляк, зяленыя мхі.
Самая распаўсюджаная парода – сасна, а сярод дробналістых – бяроза. Сасна расце пераважна на пясчаных і супескавых глебах Елка расце на цяжкіх, добраувільгатненных суглінкавых глебах. З дробналістых парод, акрамя бярозы, растуць вольха і асіна.
Разам з елкай і сасной растуць дробналістыя пароды дрэў. Падлесак утвараюць арэшнік (ляшчына), крушына, каліна, ядловец, рабіна, маліна, ажына. Зямлю ў залежнасці ад віду лесу пакрываюць ландышы, кісліца, суніцы, чарніцы, брусніцы, папаратнік і іншыя віды, што чаргуюцца з плямамі зяленых імхоў і лішайнікаў
.
2. ЛУГАВАЯ РАСЛІННАСЦЬ
Значныя плошчы заняты лугавой расліннасцю, каля 50% тэрыторыі раёна, 31,4 тыс. га. Па характару воднага жыўлення лугавая расліннасць падзеляецца на сухадольныя, нізінныя і поймавыя. У поймах рэк размешчаны поймавыя (заліўныя) лугі - 5,3% тэрыторыі раёна, на водападзелах – сухадольныя – 24,1%, ў глыбокіх паніжэннях водападзелаў і надпоймаых тэрас – нізінныя – 70,6% .
Сухадольныя лугі узніклі пераважна на месцы знішчаных лясоў, увільгатняюцца атмасфернымі ападкамі. Размяшчаюцца на павышанных элементах рэльефу – вяршынях і раўнінах вадападзелаў, спадзістых схілах, займаюць цэнтральную частку раёна. Травастоі на сухадольных лугах бедныя, нярэдка нізкарослыя. Таксама характэрна злакава-разнатраўная расліннасць з прымессю бабовых: пахучы каласок, падарожнік, званец, лугавы васілек, цімафееўка лугавая, аўсяніца лугавая, пырнік паўзучы. Сухадольныя лугі дастатковага увільгатнення выкарыстоўваюцца як паша і санажаці.
У раёне нізінныя лугі размешчаны на Полацкай і Суражскай нізінах, на усходзе і захадзе. Травастоі злакавыя – мятліца, метлюкі, асаковыя са значнай прымессю вільгацелюбівага разнатраўя.
Поймавыя (заліўныя) лугі сустракаюцца на далінах рэк: Аўсянка, Ловаць, Обаль, Лужаснянка, Усыса і іншых. У месцах сярэдняга увільгатнення пераважаюць злакі, у найбольш вільготных – злакі і асака. Такія лугі з’яўляюцца каштоўнымі сенакоснымі угоддзямі і пашай.
3. БАЛОТНАЯ РАСЛІННАСЦЬ
Своеасаблівая расліннасць балот займае значныя плошчы раёна. Балоты ў раёне як бы акаймляюць Гарадоцкае узвышша, якое размешчана ў цэнтры раёна. У залежнасці ад мінеральнага жыўлення, расліннага покрыва балоты падзяляюцца на вярховыя, пераходныя і нізінныя. Яны размешчаны у далінах рэк, на схілаў узвышшаў, на водападзелах. У раёне пераважаюць нізінныя (70,6%) і пераходныя балоты. Пры перавазе грунтавога, багатага на мінеральныя рэчывы жыўлення фарміруюцца нізінныя балоты. Яны размешчаны ва усходняй і заходняй частках раёна. З дрэў растуць хвоя, бяроза, вольха, з кустоў – розныя віды вербаў, нізкая бяроза, з травяністых – шабельнік, хвошч, папараць, скрыпень, трыснег, мятліца, асока, імхі.
Для пераходных балот уласцівы рысы як нізінных, так і вярховых балот. Расліннаму покрыву іх характэрны спалучэнні кволых хвой і бяроз, сфагнавых імхоў.
Вярховыя балоты размешчаны на цэнтральнай узвышанай частцы. Яны звычайна аблесены маларослай хвояй, укрыты суцэльным дываном сфагнавых імхоў, у кусцікавым ярусе сустракаюцца багуны, верас, буякі, журавіны, у травяністым – расянка, чаротнік, імхі і лішайнікі.
У залежнасці ад тыпу расліннасці адрозніваюць лясныя, хмызняковыя, травяныя і мохавыя балоты. Тыповыя расліны балот – асака, аер, чарот, трыснег, рагоз, балотніца, мох-сфагнум, багун, журавіны. На лясных балотах растуць вольха, бяроза, хвоя, вярба. На вярховых балотах часцей расце лясная і мохавая расліннасць.
4. РАСЛІННАСЦЬ ВАДАЕМАЎ
Разнастайную расліннасць маюць вадаемы - сажалкі, вадасховішчы, азеры і рэкі. Тут своеасаблівыя ўмовы жыцця раслін: некаторыя з іх растуць ва ўзбярэжнай паласе, іншыя свабодна плаваюць на паверхні вады. Характэрны трыснег, аер, гарлачыкі, азерны чарот. У вадаемах са стаячай ці павольнай вадой плаваюць жабнік, балотнік, або вадзяная зорачка, раска, рогаліснік, плывунец. Шмат відаў водарасцей. Многія водныя расліны з’яўляюцца своеасаблівымі індыкатарамі чысціні вады ў вадаемах, асобныя з іх здольны выбіральна паглынаюць шкодныя рэчывы.
5. КУЛЬТУРНАЯ РАСЛІННАСЦЬ
Культурная расліннасць Гарадоцкага раёна тыповая для паўночных раёнаў Беларусі. У іх ліку збожжавыя, тэхнічныя і кармавыя культуры, пладовыя дрэвы і хмызнякі. Суадносіны ў пасяўной плошчы паміж асобнымі відамі раслін могуць меняцца.
Вытворчасць збожжавых культур прадстаўляе аснову сельскагаспадарчай вытворчасці раёна і выкарыстоўваецца на харчовыя і фуражныя мэты. Асноўныя збожжавыя культуры раёна – азімае жыта, ячмень, азімая пшаніца, авес, а з зернебабовых – любін, гарох, віка, фасоль.
Да асноўных тэхнічных культур адносяцца: лен-даўгунец, бульба, рапс. Важнае месца ў раёне адводіцца вырошчванню бульбы.
У раёне вырошчваюцца наступныя агароднінныя культуры: капуста, радыс, маркоў, буракі, агуркі, таматы, кабачкі, тыквы, равень, сельдзерэй, пятрушка, укроп, рэдзька, перац, лук, часнок, гарох, бабы і інш.
Вырошчваюцца таксама пладова-ягадныя культуры. Асноўнай пладовай культурай з’яўляееца яблыня. Вырошчваюцца груша, сліва, вішня, чарэшня, маліна, клубніка, смародзіна, агрэст, суніцы.
6. РЭЛІКТАВАЯ РАСЛІННАСЦЬ
На Гарадоччыне растуць расліны, якія патрабуюць аховы, - гэта рэдкія рэліктавыявіды.
Вадзяны арэх плаваючы (чылім, рагульнік) расце ў паўночнай частцы возера ЦІёста, ля заходняга берага возера Азярок, у азерах Мядзесна, Рамашкаўскае і рацэ Аўсянка. Гэтая расліна была распаўсюджана ў вадаёмах паўночнай Беларусі яшчэ ў цеплую даледавіковую эпоху. Плады арэхаў былі знойдзены ў час выкапневых работ у тарфяніках (Хамякова). У 1964 годзе Дзяржаўным камітэтам па ахове раслін вадзяны арэх аб’яўлены ахоўваемым, а месцы яго росту з’яўляюцца помнікамі прыроды. Ён быў занесены ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу БССР.
Вадзяны арэх паляпшае газавы рэжым вадаёмаў, але вельмі патрабавальны да цяпла і хімічнага складу вады. Скарачэнне яго плошчаў выклікана забруджваннем вадаёмаў. За апошнія годы поўнасцю зніклі расліны ў возеры Аляксееўскім, зрэдзіліся ў рацэ Аўсянцы, знізілісы плошчы ў азерах Рамашкаўскім і Ціёсце.
Званочак персікалісты сустракаецца ў наваколлі в. Пруднікі (3 км на поўдзень), заходні бераг возера Лосвіда.
Ліннея паўночная – у наваколлі в. Селязні на тэрыторыі Шчалбоўскага лясніцтва, паблізу возера Ціёста, возера Сурміно.
Луннік ажываючы – у трох км. ад вескі Смалоўка, правы бераг р. Аўсянкі, азеры Кашо і Вослепна.
Палушнік азерны – у наваколлі вескі Доўжа, на пясчаным дне ў паласе трыснягу каля возера Лосвіда і ў наваколлі г.п. Езярышча, азеры Кашо і Вослепна.