Р Э К Р Э А Ц Ы І
Прыродныя умовы раёна ствараюць магчымасці для рэкрэацыі. На нашай тэрыторыі есць шмат маляўнічых куткоў ля азер, рэк, бароў, у якіх можна добра адпачыць.
Буйнейшыя з зон адпачынку: Лосвіда – зона адпачынку мясцовага значэння ў Віцебскім і Гарадоцкім раёнах, вакол азер Лосвіда, Сасна і інш. Устаноўлена ў 1979 г. на плошчы 11 тыс. га.Разлічана на адначасовы адпачынак 11 тыс. чал.
Зона адпачынку мясцовага значэння знаходзіцца за 2 км. на захад ад г.п.Езярышча, паблізу аднанайменнага возера, устаноўлена ў1981 г. на плошчы 12,8 тыс.га.
На беразе возера Лосвіда знаходзіцца турысцка-аздараўленчае прадпрыемства, заснаванае ў1981 г.
Латыгава – зона адпачынку, ў якую ўваходзіць возера Вымна, на паўднева-заходнім беразе знаходзяцца вескі Халіпы і Хабаты.
АХОЎВАЕМЫЯ ТЭРЫТОРЫІ ГАРАДОЦКАГА РАЁНА
У Гарадоцкім раёне толькі 3% ахоўваемых тэрыторый. Но неглядзячы на гэта тут створаны батанічныя заказнікі мясцовага, абласнога і рэспубліканскага значэння, помнікі прыроды ўзяты пад ахову.
На тэрыторыі раёна ў верасні 1993 года утворана таксама сетка тарфяных заказнікаў “Перавал”, “Мох-1”, “Траццякоўскі мох”, “Лазасек”, “Чысцік-1”, “Абалонне”, “Гарэлае”, “Лог”, “Тарасава”, “Ягукаўка”, “Мох”, “Мураўеўка”, “Лясное”. У заказніках забараняецца выдзяленне ўчасткаў пад забудову, выкарыстанне ядахімікатаў, распрацоўка і выкарыстанне сыравіны, акрамя здабычы для лячэбных мэт.
1. БАТАНІЧНЫ ЗАКАЗНІК У РАЁНЕ ТУРБАЗЫ “ ВІЦЕБСКАЯ “ - “ДУБРАВА”
Заказнік у раёне турбазы “ Віцебская “ з’яўляецца заказнікам мясцовага значэння. У ім расце вялікі 500 – гадовы дуб-велікан “ Волат “. Гэта непараўняльны помнік прыроды, сімвал яе вялікасці і непакоранасці чалавекам. А разам з ім целая дубрава яго меньшых братоў - дубоў, якім па 200 гадоў.Усі яны ўзяты пад ахову і з’яўляюцца помнікамі прыроды раённага значэння пад назвай “ Дубрава “, які размешчаны на плошчы 2 га. Пяцівекавая гісторія гэтага дрэва можа многа расказаць спецыялістам , якія займаюцца вывучэннем старадаўніх экземпляраў раслін.
Задача нашага пакалення захаваць прыроду для нашых нашчадкаў. Хто ведае, можа быць ў недалекім будучым на гэтай тэріторыі узнікнуць прамысловыя аб’екты і рэхам прамысловага вандалізму знішчыцца апошні аплот пяцівекавой гісторыі – дуб – велікан “ Волат “. А можа быць будзе ўсе інакш. Яшчэ ні адзін дзесятак айчынных і замежных турыстаў сфатаграфуецца на памяць пад яго магутнай кронай.
2. БАТАНІЧНЫ ЗАКАЗНІК “ ВОСЛЕПНА”
У батанічным заказніку “ Вослепна “, утвораным ў 1981 г., размешчаным на плошчы 0,5 га на востраве ў паўночнай частцы возера і на паўночным і паўднева-усходнім берагах возера Вослепна знойдзены і узяты пад ахову знікаючыя расліны : гарычка веснавая, луннік ажываючы, палушнік азерны, зубніца клубняносная, наперстаўка буйнакветная, званочак персікалісты, пярэсна еўрапейская, гладыёлус чарапіцападобны, брызгліна барадаўчатая. З 1997 года ахова забяспечваецца вайсковым таварыствам паляўнічых.
Луннік ажываючы. Шматгадовая травяністая расліна з прамым валасістым, ў верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 120 см. Лісце буйное, тонкае, мяккае, сэрцападобнае, кароткаваласістае. Кветкі буйныя, духмяныя э ліловымі пялёсткамі, сабраны ў негустое мяцёлчатае суквецце. Плод -плоскі павіслы стручок. Цвіце ў маі – чэрвені, пладаносіць у чэрвені – жніўні. Расце па берагах рэк і азер вялікімі групамі, зрэдку ўтварае буйныя зараснікі.
Палушнік азерны. Шматгадовая вечназяленая водная разнаспоравая расліна вышынёй 8-20 см з укарочаным сцяблом і клубнепадобным карэнішчам са шматлікімі каранямі. Ад сцябла адыходзіць пучком жорсткае цёмна-зяленае шылападобнае лісце (філоіды): унутранае лісце (трафафілы) стэрыльнае, вонкавае (спарафілы) з расжыранай асновай –фертыльнае.У пазухах лісця ўтвараюцца сядзячыя макра- і мікраспарангі, прыкрытыя пакрывалам (вэлюмам). Мегаспоры (50-100) бугорчата-маршчакаватыя.
Расце ў азерах э вельмі нізкай мінералізацыяй вады, на глыбіні 30-300 см.
Гэтыя расліны занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Для батанікаў усе гэтыя расліны прадстаўляюць як навуковы, так і практычны інтарэс. Не дзіўна таму, што частымі гасцямі ў гэтых месцах з’яўляюцца студэнты Віцебскага дзяржаўнага педуніверсітэта.
3. БАТАНІЧНЫ ЗАКАЗНІК “ПАТАШАНСКІ”
Батанічны заказнік «Паташанскі» на тэрыторыі 200 га ў 26 квартале Гарадоцкага лясніцтва Першамайскага сельсавета з відамі раслін: жарновец мяцелчаты, сон-трава, пралеска і інш. Тут маюцца элітныя насаджэнні елак.
4. ЛАНДШАФТНА – ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК ХАЛАМЕР’Е”
Сення ў Гарадоцкім раёне афіцыйна зарэгістравана 17 геалагічных і ландшафтна – геамарфалагічных помнікаў прыроды. Галоўная мэта іх стварэння - далейшае вывучэнне і захаванне унікальных прыродных комплексаў . Пры вылучэнні такіх тэрыторый вучоныя імкнуцца ўлічваць геалагічныя ўтварэнні і рэльеф, якія з’яўляюцца асноўнай часткай ландшафтаў.
Мы ведаем, што аб’екты нежывой прыроды незамянімы, так як пасля іх знішчэння іх нельга аднавіць. Калі зведзеныя жывелы і расліны можна завезці з другіх рэгіёнаў, то загубленыя горныя пароды, адклады ці формы рэльефу ўзнавіць немагчыма – яны як бы “ аднаразовага карыстання”. Але калі “ асваенне прыроды” будзе ісці з тым жа тэмпам, вынікам і без адказнасці, што нярэдка ў нас сустракаецца, нашым унукам не будзе верыцца, што калісьці ў Беларусі існавалі з’явы і аб’екты, якія маглі быць гонарам краіны ў цывілізаваным свеце.
Прыемна ўсведамляць, што наш раён вельмі багаты на помнікі прыроды, якія адлюстроўваюць старажытныя этапы развіцця зямной кары, а таксама эвалюцыю прыроды ў кайназоі. Асаблівасці ландшафтна-геамарфалагічнага заказніка “Халамер’е” з адметнымі формамі рэльефу з’яўляюцца сапраўды эталонам не толькі для нашай краіны, а і для усёй Еўропы. До таго ж нашы пріыродныя аб’екты пакуль меньш закранутыя дзейнасцю чалавека, лепш захаваліся і таму маюць значную каштоўнасць для навуковых і адукацыйных мэтаў і турызму.
Заказник “ Халамеръе “ прадстаўляе эталонныя і амаль не закранутыя гаспадарчай дзейнасцю чалавека ландшафты Гарадоцкага ўзвышша і ускраіны Полацкай нізіны. Галоўным элементам рэльефу, які надае тэрыторыі асаблівую выразнасць і непаўторнасць, з’яўляюцца озавыя грады.Озы маюць выгляд вузкіх звілістых град, якія выцягнуты пераважна ў напрамку руху ледавіка. Іх агульная даўжыня перавышае 100 км., складзены озы пяскамі, гравіем, галькай і валунамі. Колькасць іх амаль 25, што надзвычай рэдка не толькі для вобласці, але і для Беларусі ўвогуле. У цэнтральнай частцы заказніка распаўсюджаны камавыя ўзгоркі і марэнныя пагоркі. Камы – гэта водна-ледавіковым ўтварэнні, якія ўзніклі пры адступленні ледавіка ў праталінах і шчылінах “мёртвага” леду. Яны маюць акруглую купалападобную форму. У дыяметры дасягаюць некалькіх соцень метраў, у вышыню – да 40-50 м. Складзены слаістымі супескамі і суглінкамі з вялікай колькасцю валуноў на паверхні. Тут сустракаецца вельмі рэдкая для ўсёй Усходне – Еўрапейскай раўніны рэліктавая пінга – вузкія грады круглай формы з забалочанай западзінай у сярэдзіне. Уявіце сабе, што рэліктавая пінга магла ўзнікнуць ва ўмовах вельмі халоднага клімату, які існаваў у канцы апошняга зледзянення падчас існавання вялікага Полацкага прыледавіковага возера 13 – 15 тысяч год таму.
Урадам рэспублікі ствараецца шырокая сетка запаведных мясцін, якія прызначаны абараняць рэдкія экземпляры-раслін, птушак і жывёл ад драпежніцкага знішчэння іх чалавекам.
Сярод запаведных мясцін рэспубліканскага значэння можна выдзяліць заказнік “ Вадзяны арэх ”, які знаходзіцца побач з суседняй Расіяй у раёне вёскі Халамер’е.
Тут абараняецца рэдкая рэліктавая расліна – вадзяны арэх, які раней выкарыстоўваўся ў ежу.
Вадзяны арэх настолькі старадаўняя расліна, што ўжо адной сваёй багатай гісторыяй занесены ў Чырвоную Кнігу.
5. БАТАНІЧНЫ ЗАКАЗНІК “ СУРМІНО “
Батанічны заказнік “ Сурміно “ створаны з мэтай захавання унікальных ландшафтаў Беларускага Паазер’я. У межах заказніка растуць 11 відаў раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Фауна ахоўваемых відаў пазваночных жівёл заказніка, занесеных ў Чырвоную кнігу, прадстаўлена 13 відамі птушак, якія гняздзяцца ў межах заказніка. Агульная плошча заказніка 1200 га. Сюды ўключаны азеры Іса, Белае, Чорнае багатыя адкладамі сапрапеляў. У азерах заказніка жывуць 15 відаў абарыгеннай рыбы. Ва усіх азерах шырока распаўсюджваны шчупак. Сярэдняй колькасці дасягае залаты і сарэбраны карась, лешч. У невялікай колькасці сустракаецца налім.
Азеры займаюць 38 % ад агульнай плошчы заказніка. Вадаёмы не закрануты гаспадарчай дзейнасцю чалавека, за выключэннем возера Белага, на берагах якога размешчана в. Сурміно. У заказніку найбольш шірока распаўсюджваны сосновыя лясы. Сярод рэдкіх і ахоўваемых відаў раслін , занесеных ў Чырвоную кнігу, можна выдзеліць асаку заліўную, асаку малакветкавую, ладдзян трохнадрэзаны, тайнік яйцападобны, баранец звычайны.
Жывельны свет заказніка прадстаўлены таёжнымі відамі фауны: рысь еўрапейская звычайная, заяц-беляк, глушэц, рабчык, дліннахвостая няясыць, касматаногі сыч, кедроўка, дзяцел трохпальцы, снігір, чыж і інш. віды. З групы рэдкіх млекакормячых на тэрыторыі заказніка сустракаюцца буры мядзведзь і барсук. Тут таксама ўзята пад ахову рэліктавая расліна – паўночная лінея. Эта расліна названа так у гонар вялікага шведскага вучонага – натураліста Карла Лінея.
Лінея паўночная. Вечназялены кусцік з тонкімі парасткамі даўжыней до 1,5 м, якія сцелюцца. Лісце цемна-зяленае, акруглае, дробнае,скурыстае, па краях зубчастае, супраціўнае. Кветкібелыя або ружовыя, з прыемным пахам, вяночак званочкападобны. Плод – касцянка.
Расце невялікімі, часам буйнымі курцінамі ў сасновых і яловых лясах мшыстага, бруснічнага і чарнічнага тыпаў. Захоўваецца як дэкаратыўная расліна.
6. АРНІТАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК ВОЗЕРА ЕЗЯРЫШЧА Арніталагічны заказнік абласнога значэння знаходзіцца ў вусце ракі Дубоўкі і ў вытокаў ракі Обаль і возера Езярішча. Яго тэрыторыя 3800 га. Створаны ў 1979 гаду як рэзерват гаспадарча-каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў птушак. На тэрыторыі заказніка зарэгістраваны на гнездаванні 61, на пералетах 47 відаў птушак.
Тут ахоўваецца дзяржавай гняздоўі птушак, сярод якіх рэдкія, занесеныя ў Чырвоную Кнігу. Сярод жыхароў гэтых цудоўных па сваёй прыгажосці мясцін выдзеляюць тры віды чаек і крачак. Найбольш рэдкая тут разнавіднасць – гэта малая чайка. Яна ахоўваецца дзяржавай і занесена ў Чырвоную Кнігу. А ў асяроддзі вараб’іных сустракаюцца краква, вялікая паганка, бекас.
Усе гэтыя птушкі узяты пад ахову дзяржавы, незалежна ад таго, занесеныя яны або не ў Чырвоную Кнігу.
Заказнік мае свой рэжым працы. Тут на перыяд з 1 красавіка па 1 жніўня забаронены лоўля рыбы, збор птушыных яек і наведванне у час высіджвання птушыных яек. У заказніку праводзяцца работы па вывучэнню дынамікі фауны птушак пал уплывам гаспадарчага асваення ландшафтаў.
7. БІЯЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК “ЛОВАЦЬ”
Біялогічны заказнік “Ловаць” утвораны ў 1997 г. Агульная плошча 45 кв.км.
Рака Ловаць у старажытныя часы служыла адным з участкаў вядомага шляху “ з вараг у грэкі “. Яна бярэ свой пачатак з балота Чысцік, а дакладней цяпер ужо з сістэмы каналаў, якімі сапсавалі акраяк гэтага цікавейшага верхавога балота нашы “ няўтомныя ” меліяратары . А калі быць больш пэўным, то матуляй ракі Ловаць з’яўляецца возера Лавацец, якое размешчана сярод балота. Адсюль яна выцякала да правядзення меліярацыі маленькім ручайком. А зараз сувязь з мацярынскім возерам знікла, і толькі подчас паводкі яны злучаюцца зноў.
Яна адзіная з вядомых рэк Віцебшчыны, прайшоўшы 5 азер, цячэ строга на поўнач. Яшчэ гэта рака цікава тым, што ўжо за Рудняй яна мае шырокую пойму. Тут гняздзяцца шмат водна-балотных птушак: разнастайных качак, пастушковых птушак. Гэту пойму з вялікай шчыльнасцю насяляе водная палеўка і гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе засталася еўрапейская норка, яна ўключана ў міжнародную Чырвоную кнігу.
Сістэма вадаёмаў ў вярхоўі Ловаці – месца пражывання бабра, выдры. Жывуць тут і іншыя млекакормячыя, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: мядзведзь, барсук, рысь, ляцяга.
Высокая шчыльнасць насельніцтва воднай палеўкі, або як яе называюць ў народзе воднай крысы, стварае спрыяльныя ўмовы для гняздоў’я . Тут вельмі шмат рэдкіх пярнатых драпежнікаў, якія ей кормяцца.А пярнатыя драпежнікі, якія любяць пажывіцца воднай палеўкай, вельмі грозныя і вельмі рэдкія: самыя вялізныя нашы совы – даўгахвостая і барадатая няясыці, філін, а сярод арлоў – вялікі падворлік. Акрамя гэтых птушак тут абітаюць скапа, змееяд, беркут, пугач, вялікі бугай, арлан-белахвост, вялікая вып, журавель шэры, вялікі краншнеп, чорны бусел, гогаль звычайны, вялікі уліт, махнатаногі сыч, трохпальцы дзяцел, даўгахвостая кугакаўка, жоўтагаловы дзяцел.
Даўгахвостая няясыць. Буйная сава (даўжыня цела 50-60 см, маса 680-980 г, размах крылаў 1,1-1,22 м з доўгім 26-30 см паласатым хвастом. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіннога боку вохрыстае з густымі цемнымі падоўжнымі стракацінамі, брушнога- белае з бурымі падоўжнымі плямамі. Тваравы діск светла-шэры, з бакоў і знізу аблямаваны вузкай паласой з дробных серабрыста-белых пёрак.Першарадныя махавыя цемна-бурыя з светлымі папярочнымі палоскамі. Дзюба жоўтая, радужына цемна-карычневая,кіпцюры чорныя. Апярэнне ног белаватае або вохрыстае, даходзіць да кіпцюроў.
Жыве ў бярэзніку з прымессю сасны і елкі або сярод адкрытых балот. У пазагнездавы перыяд трапляецца ў аграландшафце і нават ў населеных пунктах.
8. АЗЕРНА-ІХТЫЯЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК У РАЁНЕ ВОЗЕРА “ ЦІЁСТА “
Заказнік абласнога значэння ў раёне возера Ціёста знаходзіцца ў усходняй частцы Гарадоцкага раёна ў басейне ракі Аўсянка ,утвораны ў 1991 г. Яго плошча 555 га. Ахову ажыццяўляе Гарадоцкі лясгас. Тут расце рэліктавая расліна з Чырвонай Кнігі – вадзяны арэх. Плод арэха прадстаўляе вялікі навуковы інтарэс, так як яго лекавое прадназначэнне да канца не вывучана. Вядома, што з яго можна атрымаць лекі супраць укуса ядавітых жывел, шаленства і дызентэрыі. У раёне Ціёста забаронена знішчаць усякую расліннасць, праводзіць работы, якія уплываюць на змяненне грунтовых вод і гідрарэжым., прамысловы лоў рыбы, разбіўка турыстычных лагераў, высечка лесу ў 500 – мятровай водаахоўнай зоне.
У возеры Ціёста жыве таксама рэдкая для нашага асроддзя прэснаводная рыба сінец.
9. ЛАНДШАФТНА – ГЕАМАРФАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК “ВЯРЭЧЧА”
Цікавым і унікальным заказнікам з’яўляецца заказнік “ Вярэчча “.
“ Вярэчча “ належыць да ландшафтна – геамарфалагічнага тыпу, які мае комплекс эолавых формаў рэльефу. Эолавыя формы рэльефу ўтварыліся ў выніку намножання перанесенага ветрам пяску рачнога, азернага і водна-ледавіковага. Тут трэба адзначыць неабходнасць захавання лесу на схілах эолавых градаў. Знішчэнне расліннасці ў гэтым месцы прывядзе да незваротных зменаў ландшафту.
10. ГІДРАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК “ КАРЫЦЕНСКІ МОХ “
Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння. Створаны ў 1993 годзе, для захавання ў натуральным стане балотных масіваў Карыцінскі Мох і Чысцік-1 з характэрнай расліннасцю. Плошча яго 1,35 тыс. га.
Заказнік “ Карыценсік мох “ знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны на ўсходніх схілах Гарадоцкага ўвышша. Магутнасць тарфяных пакладаў да 3,7 м.Перададзены пад ахову Пальмінскага лясніцтва. У гэтых месцах знаходзіцца разгалінаваная, шырокая сетка аб’яднаных паміж сабой балотаў, ад якіх пачынаюцца многія рэчкі і рачулкі. Можно пералічыць гэтыя маленькія рачулкі, якія потым жывяць вякілія водныя басейны. Сярод іх Громаць, Рабінка, Ныр, Кабішчанка.
Балоты даюць пастаянны прыток прэснай вады. Таму перад абласным камітэтам па ахове пріроды стаіць адзіная задача – не асушваць гэтыя балоты роэнага роду меліяратыўнымі мерапрыемствамі, а наадварот, даць магчымасць пріродзе рабіць на карысць жывучага ў гытых мясцінах чалавека.