ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еАпытаньнеЗагрузка...
Як вы ставіцеся да зменаў у адукацыі: выпуск за адзін год двух класаў і г.д.? Рэклама
|
ГісторыяГОРАД ГАРАДОК Горад Гарадок знаходзіцца на рацэ Гаражанка. Адлегласць ад Віцебска складае 30 км у напрамку на поўнач, да чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель (Расія) — 2 км. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Віцебск — Невель. У 2003 г. у горадзе было 14,1 тыс. жыхароў. Узнік на месцы старажытнага ўмацаванага паселішча, якое, відаць, знаходзілася ў пойме Гаражанкі. Як «Гарадок каля Полацка» ўпамінаецца ў летапісах 2-й палавіны 13 ст. у сувязі з бітвай, якая адбылася паміж палачанамі і літоўскім войскам на чале з Мінгайлам. У выніку Гарадок быў знішчаны. Паводле пісьмовых крыніц, у канцы 16 ст. тут стаяў замак, які абаранялі магутныя валы і 5 вежаў. На карце 1579 г., складзенай С. Пахалавіцкім, паказаны Вялікі і Малы Гарадок. А на карце Т. Макоўскага 1613 г. Гарадок пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяводства ВКЛ. Быў дзяржаўнай маёмасцю. Пад 1650 г. у Гарадку ўпамінаецца Ільінская царква, пераўтвораная ва уніяцкую, у гэтым жа годзе яна была вернута праваслаўным. Паводле некаторых звестак, у 16 ст. Гарадок меў свой герб: выява льва на залатым полі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Гарадок увайшоў у склад Расійскай імперыі. 3 1777 г. ён цэнтр Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У 1778 г. быў распрацаваны першы генеральны план Гарадка з рысамі класіцызму. 3 1796 г. Гарадоцкі павет у Беларускай, а з 1802 г. — Віцебскай губернях. Гарадок стаў горадам і атрымаў у 1781 г. новы герб з выявай вершніка. У канцы 18 ст. у ім 169, у 1860 г. – 377 дамоў. Насельніцтва ў гэты час 4075 жыхароў. У горадзе працавалі фабрыка паташу, 19 дробных саматужных прадпрыемстваў, 75 крам. Былі царква, 6 малітоўных дамоў. У 1887 г. у горадзе дзейнічалі 23 прадпрыемствы, працавалі бальніца, рамесная школа, царкоўнапрыходскае вучылішча. На працягу 2-й палавіны 19 ст. паводле праекта планіроўкі 1846 г. горад рос уздоўж шашы Віцебск — Пецярбург. Пасля 1904 г., калі была пракладзена чыгунка, Гарадок развіваўся паміж вакзалам і рынкам. Паводле перапісу 1897 г., у Гарадку 5023 жыхары. У 1905 г. тут стаялі 21 мураваны і 834 драўляныя дамы, было 6480 жыхароў. Працавалі 14 заводаў, фабрыка, паравы млын. Дзейнічалі 2 мужчынскія, 3 жаночыя вучылішчы, бальніца, 3 аптэкарскія магазіны, бібліятэка, 2 царквы, 10 сінагог. 3 17 ліпеня 1924 г. горад стаў цэнтрам Гарадоцкага раёна. У 1939 г. у Гарадку жыло 7,3 тыс. чалавек. 10 ліпеня 1941 г. Гарадок акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. За час акупацыі яны амаль поўнасцю разбурылі горад, у ім і ў раёне загубілі больш за 8 тыс. мірных жыхароў. Захопнікі стварылі тут лагер смерці, дзе загінула 2,5 тыс. чалавек. 24 снежня 1943 г. у выніку Гарадоцкай аперацыі Гарадок вызвалілі воіны 1-га Прыбалтыйскага фронту. Пасля вайны горад паступова адбудаваўся. У1959 г. яго насельніцтва склала 7,6 тыс. чалавек. У 1966 г. быў распрацаваны праект планіроўкі, у 1977 г. — генеральны план горада. Узведзены сучасныя будынкі, створаны новыя мікрараёны з шматпавярховымі дамамі. У 1969 г. у Гарадку 9 тыс. жыхароў. У сучасным горадзе працуюць аграрна-тэхнічны каледж, прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, 2 сярэднія, 8-гадовая, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, раённы краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору. Дзейнічае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Гарадоцкі цэнтр спорту і турызму Раўбічы». Сваю прадукцыю выпускаюць ільнозавод, прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці. У Гарадку ёсць вайсковыя могілкі, на якіх у 1974 г. створаны мемарыяльны комплекс «Бессмяротнасць», магілы ахвяр фашызму. Пастаўлены помнікі воінам-вызваліцелям, савецкім танкістам. Ёсць таксама помнік Вызвалення. У межах горада знаходзяцца помнікі археалогіі: могільнік і селішча часоў Кіеўскай Русі. Захаваліся жылыя дамы канца 19 — пачатку 20 ст. Яны з'яўляюцца помнікамі архітэктуры. Здаўна Гарадок вядомы як цэнтр ганчарнага промыслу. У горадзе выдаецца раённая газета «Гарадоцкі веснік». Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |