СЛЯМНЁЎ Міхаіл Аляксандравіч - доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1982), сапраўдны член дзвюх міжнародных акадэмій. Нарадзіўся 15.11.1939 г. у в. Малыя Стайкі Гарадоцкага раёна. У 1962 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам у шэрагу школ, з 1971 г. у Віцебскім педінстытуце, з 1982 г. загадчык кафедры. У 1991 —1995 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах. У 1995—1997 гг. генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Беласток (Польшча), потым загадчык кафедры ў Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў. Аўтар больш 100 навуковых работ.
ЛІТАРАТУРА
1. Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С.І. Садоўская ; рэдкал. Н.А. Бурунова [і інш.]. – Мн., 2004. – С. 715
АМАСОВІЧ Наталля Валер'еўна - кандыдат педагагічных навук (1996), дацэнт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Нарадзілася 14.01.1968 г. у в. Даўгаполле. У 1985 г. скончыла гарадоцкую сярэднюю школу № 1, у 1989 г. — факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у СШ № 37 г. Віцебска. Аўтар больш 25 навуковых работ, якія адлюстроўваюць канцэпцыю цэласнага падыходу да працэсу фарміравання вопыту творчай дзейнасці.
БАГНІЧ Сяргей Анатольевіч - беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі арганічных злучэнняў, доктар фізіка-матэматычных навук (2000), вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Гарадок. У 1986 г. скончыў фізічны факультэт БДУ. Апублікаваў больш за 80 навуковых прац, мае два вынаходніцтвы. Па выніках конкурсу сярод таленавітых маладых вучоных у 2000 г. яму была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
ЛІТАРАТУРА
2. Багнич Сергей Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол. Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 2. - С. 171.
БАШМЕТАЎ Валерый Сцяпанавіч - беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1995), міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (1997).
Нарадзіўся 8.01.1947 г. у в. Канец Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1971). 3 1977 г. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце (з 1986 г. — дэкан факультэта, з 1993 г. — рэктар). Навуковыя працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прамысловасці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхналагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін.
ЛІТАРАТУРА
1. Башметаў Валерый Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2004. – Т. 18. Кн. 1. – С. 343.
2. Башметов, В. В ногу со временем / В. Башметов ; беседовала Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2005. – 1 лістап.
3. Дважды академик // Витьбичи. – 1997. – 23 мая.
4. Рыбакова, О. Валерий Башметов : “Моя цель – сделать наш университет лучшим вузом” / О. Рыбакова // Народнае слова. – 1999. – 5 жн.
БЫШНЁЎ Ігар Іванавіч - беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно. Кандыдат біялагічных навук (1999). Нарадзіўся 7.01.1964 г. у в. Халамер'е Гарадоцкага раёна. Скончыў БДУ (1985). 3 1985 г. працаваў у Бярэзінскім біясферным залаведніку, з 1999 г. дырэктар па развіцці рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі».
Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі.
Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993 г., апошняя ў сааўтарстве), альбомаў пра скарбы беларускай прыроды.
У дакументальным кіно з 1999 г. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва атрымаў прызы Міжнароднага экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні - прыз Міжнароднага тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 г.), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у Санкт-Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002 г., за апошні - прыз Міжнароднага кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнацтва, мары і надзеі» ў Маскве). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001 г., дыплом Міжнароднага фестывалю фільмаў пра нацыянальныя паркі свету ў г. Сандрыо, Італія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003).
ЛІТАРАТУРА
1. Бышнёў Ігар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2004. – Т. 18. Кн. 1. – С. 357.
2. Дединкина С. Вот такое кино от Игоря Бышнева / С. Дединкина // Народнае слова. – 2004. – 30 лістап.
3. Машканава, С. Віцебскія “арлы” / С. Машканава // Витьбичи. – 2003. – 11 дек.
4. Шпакоўская, Г. Чалавек з фотакамерай / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2007. – 6 сак.
ВІНАГРАДАЎ Віктар Ніканавіч - доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1977), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1994), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995).
Нарадзіўся 3.11.1933 г. у в. Замасточча Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1953) і Полацкі педагагічны інстытут (1957). 3 1957 г. — у Віцебскім педагагічным інстытуце: асістэнт, старшы выкладчык, загадчык кафедры начартальнай геаметрыі і чарчэння. 3 1969 г. прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1978—1997 гг. — рэктар. Працы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969 г., неаднаразова перавыдаваўся, перакладзены на 20 моў), аўтар курса для педінстытутаў «Начартальная геаметрыя» (1997), адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993), і іншых. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Віктар Ніканавіч Вінаградаў : бібліяграфічны паказальнік / Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Бібліятэка; [склад. Т.П. Трапачук, Н.М. Яначкина]. – Віцебск, 1992. – 58 с.
2. Пукшанский, А. Ректор, который не стал художником ! / А. Пукшанский // Витебский курьер. – 1996. – 13 сент.
3. Радкевіч, В. Аднойчы і на ўсё жыццё / В. Радкевіч, Е. Васіленка // Настаўніцкая газета. – 1983. – 29 кастр.
4. Шкут, М. Вернасць абавязку настаўніка / М. Шкут, А. Жукава // Віцебскі рабочы. – 1983. – 3 лістап.
5. Шпаковская, Г. Педагоги с полоцкой закваской / Г. Шпаковская // Народнае слова. - 2003. – 22 сак.
ДАРАФЕЕЎ Анатоль Максімавіч - кандыдат біялагічных навук (1972), дацэнт (1974). Нарадзіўся 10.08.1941 г. у в. Лажаны Гарадоцкага раёна. У 1964 г. скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працоўную дзейнасць пачаў у гэтай навучальнай установе: асістэнт, старшы выкладчык кафедры заалогіі, у 1977—1986 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1986—1990 гг. загадчык кафедры заалогіі. У 1990—1994 гг. — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 3 1994 па 2002 г. першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 3 2002 г. загадчык кафедры заалогіі. Аўтар больш 120 навуковых прац па арніталогіі, ахове прыроды, экалогіі, методыцы выкладання біялогіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Міклашэўскі, Я. Шукаць – каб захаваць / Я. Міклашэўскі // Родная прырода. – 1978. - №2. – С. 7-8.
2. Шпакоўская, Г. “Тры кіты” прафесара Дарафеева / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 1997. – 15 лістап.
3. Шуман, Л. И. Уважителен союз / Л. Шуман // Сельская газета. – 1979. – 11 марта.
ЕРАШОЎ Анатоль Іванавіч - беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыёбіялогіі. Доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).
Нарадзіўся 30.04.1936 г. у г. Гарадок. У 1959 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. 3 1972 г. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М. Вышалескага, з 1986 г. у Малдаўскім НДІ жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 г. у Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце. Навуковыя працы па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы.
ЛОГІНАЎ Уладзімір Фёдаравіч - беларускі вучоны ў галіне геаграфіі і геафізікі, доктар геаграфічных навук (1982), прафесар (1989), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Нарадзіўся 8.03.1940 г. у в. Зялёнаўка Гарадоцкага раёна. Скончыў Ленінградскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча (1963). 3 1969 г. у Сібірскім інстытуце зямнога магнетызму, іанасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АН СССР. 3 1973 г. загадчык лабараторыі Усесаюзнага інстытута гідраметінфармацыі Сусветнага цэнтра даных (Обнінск), з 1977 г. у Галоўнай геафізічнай абсерваторыі (Ленінград) — загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара. 3 1990 г. у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (намеснік дырэктара, з 1997 г. дырэктар, загадчык лабараторыі), адначасова загадчык кафедры БДУ. Аўтар больш як 220 навуковых прац па праблемах дыягназу і прагнозу клімату, у тым ліку 11 манаграфій і брашур.
ПАХОМАЎ Мікалай Ільіч - журналіст, гісторык, кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1978). Нарадзіўся 17.04.1919 г. у в. Вольшчына Гарадоцкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1935 г. тэхнічным сакратаром рэдакцыі Мехаўскай раённай газеты. Скончыў БДУ (1938), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1954). У Вялікую Айчынную вайну ў жніўні 1942 г. — лістападзе 1943 г. радавы, палітрук разведкі партызанскага атрада ў Рэчыцкім раёне, рэдактар падпольнай газеты «Гомельская праўда», на журналісцкай рабоце. 3 1948 г. рэдактар газет «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». 3 1956 г. сакратар Віцебскага абкама КПБ, у 1968—1985 гг. рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971 - 1988 гг. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы Народаў, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі. Памёр 29.03.1988 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Пахомаў Мікалай Ільіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1999. - Т. 5. – С. 453.
ПУЗЫРЭЎСКІ Леанід Сяргеевіч - доктар эканамічных навук (1978), прафесар (1981). Нарадзіўся 7.01.1938 г. у г. Гарадок. Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). Працаваў канструктарам, тэхнолагам, старшым майстрам цеплавозабудаўнічага завода, узначальваў лабараторыю Кіраўскага завода ў Ленінградзе, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута. У 1987—1993 гг. — рэктар Далёкаўсходняга інстытута савецкага гандлю. 3 1994 г. у Санкт-Пецярбургу: працаваў у палітэхнічным, архітэктурна-будаўнічым інстытутах, гуманітарным універсітэце прафсаюзаў. Аўтар шэрага навуковых прац.
СІПКО Мікалай Георгіевіч - доктар ветэрынарных навук (1969), прафесар (1970). Нарадзіўся 19.12.1906 г. у в. Панкры Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1929). У 1930 — 1954 гг. на ваеннай службе, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 па 1954 г. — начальнік ваеннай кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. 3 1962 г. дэкан завочнага факультэта, у 1963—1972 гг. прарэктар па вучэбнай рабоце. Аўтар навуковых прац па пытаннях ваенна-ветэрынарнай службы, яе арганізацыі і рабоце ў час Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі ваеннай ветэрынарыі ў Расіі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Памёр у 1989 г.
ЛІТАРАТУРА
1. Аздуні, С. Камуніст, грамадзянін, вучоны / С. Аздуні // Віцебскі рабочы. – 1966. – 18 снеж.
СЛАБІН Уладзімір Канстанцінавіч - кандыдат педагагічных навук (2000), навуковы супрацоўнік Віцебскага філіяла інстытута сучасных ведаў. Нарадзіўся ў г. Гарадок у 1964 г. У 1986 г. скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, працаваў на гэтым факультэце. 3 2003 г. у Віцебскім філіяле інстытута сучасных ведаў. Займаецца праблемамі аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар шэрага навуковых прац.
ХАЛЯВІН Дзмітрый Дзмітрыевіч - кандыдат фізічных навук (2000). Нарадзіўся ў 1974 г. у в. Верамееўка Гарадоцкага раёна. У 1996 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 3 1999 г. у Інстытуце цвёрдага цела Акадэміі навук Беларусі.
ШОФМАН Аркадзь Сямёнавіч - расійскі гісторык, доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1965). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Татарстан (1983). Нарадзіўся 15.11.1913 г. у г. Гарадок. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1938). Працаваў у Ленінградзе, у 1941 — 1948 гг. у Ашхабадскім універсітэце. 3 1948 г. у Казанскім універсітэце, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі (1948—1988). Даследаваў гісторыю антычнай Македоніі, ранняга элінізму, гістарыяграфію і метадалогію антычнай гісторыі. Аўтар манаграфій «Гісторыя антычнай Македоніі», «Усходняя палітыка Аляксандра Македонскага», «Распад імперыі Аляксандра Македонскага» і іншыя. Памёр 07.10.1993 г.
ШОФМАН Леанід Ісакавіч - беларускі вучоны ў галіне аграноміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1996). Нарадзіўся 05.07.1937 г. у г. Гарадок. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). Працаваў у Дубровенскім раёне, пасля заканчэння аспірантуры пры Казанскім ветэрынарным інстытуце старшы навуковы супрацоўнік Татарскай рэспубліканскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі. 3 1969 г. на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1997 г. намеснік дырэктара. Аўтар больш як 150 навуковых публікацый па вытворчасці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю, стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур.