ДАМЫ І ПАЛАЦЫ КУЛЬТУРЫ. МАСТАЦКАЯ САМАДЗЕЙНАСЦЬ
Сетка ўстаноў культуры Гарадоцкага раёна ўключае: Гарадоцкі Дом культуры, Езярышчанскі гарпасялковы Дом культуры, 16 сельскіх Дамоў культуры, 13 сельскіх клубаў, 36 бібліятэк, Гарадоцкую дзіцячую школу мастацтваў, Езярышчанскую дзіцячую музычную школу, краязнаўчы музей, Дом рамёстваў і фальклору.
Мастацкая самадзейнасць з'яўляецца адным з асноўных відаў эстэтычнага выхавання насельніцтва.
РЭАЛІЗАЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПРЫЯРЫТЭТНЫХ НАПРАМКАЎ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ
адраджэнне і развіццё культуры вёскі
зберажэнне і развіццё нацыянальнай традыцыйнай культуры
прапаганда здаровага ладу жыцця, падтрымка маладых талентаў, прыцягненне дзяцей і моладзі да мясцовых традыцый
культурнае абслугоўванне жахароў аддаленых населеных пунктаў
фарміраванне духоўных і маральных асноў, мастацка-эстэтычнае выхаванне насельніцтва
адкрыццё новых тыпаў устаноў культуры, адаптацыя існуючых аб'ектаў культуры да змяніўшыхся ўмоў
зберажэнне і развіццё музейнага і бібліятэчнага фондаў
эфектыўнае выкарыстанне кадравага патэнцыялу, павышэнне творчай дзейнасці спецыялістаў устаноў культуры раёна
умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры
стварэнне сістэмы мэтавага фінансавання галіны культуры.
Езярышчанскі гарпасялковы Дом культуры арганізаваў работу 16 клубных фарміраванняў, з іх 10 - для дзяцей, для дарослых - 6 клубных фарміраванняў.
Гурткі для дзяцей: вакальныя групы, сольныя спевы, ансамбль "Баламуты", "Весялосць", інструментальны, фальклорны і іншыя.
Гурткі для дарослых: вакальны, фальклорны, ВІА "Фактор риска".
Калектывы мастацкай самадзейнасці рыхтуюць канцэртныя праграмы, з якімі выступаюць перад жыхарамі г.п. Езярышча. Гурткі мастацкай самадзейнасці прымаюць актыўны ўдзел у масавых мерапрыемствах Дома культуры і раённых святах.
Бычыхінскі, Верамееўскі, Даўгапольскі сельскія Дамы культуры арганізавалі работу 12 клубных фарміраванняў.
9 гурткоў мастацкай самадзейнасці і 3 аматарскія аб'яднанні працуюць у Бычыхінскім СДК. Для дарослых тут арганізаваны: фальклорны, танцавальны, драматычны, вакальныя гурткі.
Дзіцячыя гурткі: танцавальны, эстраднага танца, драматычны, вакальны, гурток "Мяккай цацкі" ( пачаў сваю работу ў 2005 годзе).
У Вархоўскім сельскім Доме культуры плённа працуе 13 клубных фарміраванняў, з іх 9 - для дзяцей. Гэта наступныя гурткі: драматычны, мастацкага слова, “Умелыя рукі”, сольных спеваў, фальклорны, танцавальны; дзіцячыя клубы "Эколік", "Скарбы роднага краю".
Верамееўскі сельскі Дом культуры – у ім створана 11 гурткоў мастацкай самадзейнасці і 1 аматарскае аб'яднанне брэйк-дансу. У гуртках займаецца 94 удзельнікі. У 6 дзіцячых гуртках займаецца 48 удзельнікаў.
У 2005 годзе тут працавалі новыя дзіцячыя гурткі: гурток тэатральнага мастацтва - 9 удзельнікаў; "Юны тэатрал" - 9 удзельнікаў.
Цікавыя праграмы для канцэртаў мастацкай самадзейнасці рыхтуюць 2 ансамблі народных інструментаў (дзіцячы і дарослы).
Віраўлянскі СДК - у 10 клубных фарміраваннях займаецца 98 удзельнікаў. Гэта 2 танцавальныя гурткі, 2 драматычныя, мастацкага слова, 2 вакальныя гурткі. Для дзяцей тут арганізаваны 2 дзіцячыя клубы "Колобок" (аматараў казак) і "Сонейка" (экалагічны напрамак).
Пры Даўгапольскім сельскім Доме культуры створана 11 гурткоў мастацкай самадзейнасці і жаночы клуб "Ройніца", народны ансамбль песні і музыкі "Суседзі", сольныя спевы , танцавальны, драматычны, вакальны, фальклорны калектывы, гурток рытмікі. Усяго ўдзельнікаў - 91.
Дуброўскі СДК - народны ансамбль песні і музыкі "Дубравіца", фальклорны гурт "Калядкі", драматычны, харэаграфічны, вакальны гурт "Вясёлка", жаночы клуб "Сяброўкі". Усяго тут займаецца 104 удзельнікі. Плённа працягвае сваю працу народны ансамбль песні і музыкі "Дубравіца". Штогод ён прымае ўдзел у фестывалі народнай творчасці "Гарадоцкая скарбонка".
Пальмінскі СДК - драматычныя, танцавальныя, вакальныя, спартыўныя гурткі і народны калектыў "Сладушка". У рабоце гурткоў удзельнічае 103 чалавекі.
Дом культуры аграгарадка Пальмінка праводзіць шмат канцэртаў не толькі ў Пальмінцы, але і ў вёсках Раманава, Валадарка, Баталі і іншых. Гэта канцэртныя праграмы "Желаем Вам...", "Мы за здоровый образ жизни", "Этот светлый День Победы".
Па 9 клубных фаріміраванняў у Кабішчанскім, Руднянскім, Астраўлянскім сельскіх Дамах культуры.
Па 7 - 6 - у Межанскім, Марчанскім, Вайханскім, Мехаўскім, Сцяпанавіцкім сельскіх Дамах культуры.
У Халамерскім сельскім клубе працуе 7 гурткоў мастацкай самадзейнасці і аматарскае аб'яднанне "Дамскі клуб".
Па 5-6 гурткоў мастацкай самадзейнасці дзейнічае ў Стайкаўскім, Стадалішчанскім сельскіх клубах.
Усяго ў раёне дзейнічаюць 255 гурткоў і клубных аб’яднанняў. 9 калектывам прысвоена ганаровае званне “народны”.
АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І МУЗЫКІ ДУБРОЎСКАГА СДК
ДУХАВЫ АРКЕСТР ГАРАДОЦКАГА ДОМА КУЛЬТУРЫ
НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І МУЗЫКІ "СУСЕДЗІ"
НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЕСНІ І ТАНЦА "ЯБЛЫНЬКА"
НАРОДНЫ ТЭАТР ГАРАДОЦКАГА ДОМА КУЛЬТУРЫ
НАРОДНЫ ТЭАТР МІНІЯЦЮР "ФАНОГРАФ" ГАРАДОЦКАГА ДОМА КУЛЬТУРЫ
Гарадоцкая зямля багатая на таленты: у 2005 годзе ансамбль гарманістаў РМЦ стаў лаўрэатам міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах, тэатр сатыры і гумару “Фанограф” стаў пераможцам 1-га рэспубліканскага фестывалю сатыры і гумару “Аўцюкі”, народны ансамбль “Яблынька” стаў лаўрэатам абласнога агляду-конкурсу харавых і вакальных калектываў.
Кожны год калектывы мастацкай самадзейнасці прымаюць актыўны ўдзел у раённым фестывалі народнай творчасці "Гарадоцкая скарбонка".
ЛІТАРАТУРА
1. Глушакоў, М. І песні, і пірагі / М. Глушакоў // Народнае слова. – 2005. – 4 чэрв.
Пра фестываль народнай творчасці “Гарадоцкая скарбонка”.
2. Клесава, Г. Паклікала ў дарогу “Гарадоцкая скарбонка” / Г. Клесава // Культура. – 2003. – 31 мая – 6 чэрв. – С. 12.
3. Мукомол, Л. Калейдоскоп талантов / Л. Мукомол // Гарадоцкі веснік. – 2004. – 23 сак.
4. Рэзкіна, Л. Традыцыі роднага краю / Л. Рэзкіна // Гарадоцкі веснік. – 2005. – 6 жн.