ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSС.Парсюкевіча могуць перавесьці ў Менск30 чэрвеня з палітвязьнем Сяргеем Парсюкевічам у шклоўскай калёніі сустрэлася ягоная жонка Натальля Парсюкевіч. Іх размова доўжылася дзьве гадзіны. Натальля Парсюкевіч вылучыла дзьве асноўныя навіны з турэмнага жыцьця свайго мужа: гэта прэсінг на яго ў шклоўскай калёніі з боку адміністрацыі і тое, што Сяргея Парсюкевіча зьбіраюцца пераводзіць у менскую калёнію. Натальля Парсюкевіч пераказвае прыклады тэндэнцыйнага стаўленьня да свайго мужа з боку адміністрацыі: “Сочаць за ім, увесь час правяраюць, абшукваюць, быццам шукаюць, за што даць яму пакараньне. Прывёў такі прыклад: ідуць два атрады на працу, афіцэр спыняе і правярае, ці ідзе сярод іншых Парсюкевіч. Там і забойцы, і крымінальнікі, але такая звышпільнасьць чамусьці толькі адносна яго”. Сяргей Парсюкевіч стараецца ні ў чым не парушаць парадку, каб не даваць падставы для спагнаньняў. Паводле Натальлі Парсюкевіч, яе муж напісаў заяву на перавод яго ў менскую калёнію нумар адзін. Калі гэта можа адбыцца, жанчыне невядома. Намесьнік начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў пры Міністэрстве ўнутраных спраў Юры Баранкоў пацьвердзіў зьвесткі пра тое, што Сяргея Парсюкевіча могуць перавесьці ў менскую калёнію: “Так, такая заява ад яго была, як ад былога супрацоўніка праваахоўных органаў. Калі пацьвердзіцца тэндэнцыйнае стаўленьне да яго з боку іншых асуджаных, магчыма, задаволім яго заяву”. Натальля Парсюкевіч таксама паведаміла, што яе муж казаў пра дрэннае харчаваньне ў шклоўскай калёніі: кормяць кашамі бязь мяса, няма вітамінаў: “З часу арышту муж схуднеў прыкладна на 20 кіляграм, ужо пасьля суду схуднеў гэтак, што засталіся толькі скура ды косьці,” — кажа Натальля Парсюкевіч. Прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча асудзілі паводле абвінавачаньня ў зьбіцьці міліцыянта на 2,5 года зьняволеньня. Сваёй віны Парсюкевіч не прызнае і кажа пра палітычна матываваны перасьлед.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |