ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЗбор подпісаў у Гарадку праводзіў Аляксандр Мілінкевіч6 жніўня з 10 гадзін да 11.30 ля цэнтральнай плошчы Гарадка подпісы выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння актывіста Руху “За Свабоду!”Леаніда Аўтухова праводзіў лідэр РУХУ “За Свабоду!” Аляксандр Мілінкевіч. Гарадчане даволі актыўна ставілі подпісы у падтрымку вылучэння Аўтухова, старшыні Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ. З боку уладаў ніякіх перашкод не рабілася – ніхто не вёў відэаздымку збору подпісаў, у адрозненні ад папярэдняга візіту Мілінкевіча у Гарадок у лютым 2008 году. Магчыма гэта звязана і з тым, што ініцыятыўная група Леаніда Аўтухова атрымала адказ на свой зварот аб правядзенні збору подпісаў ад Гарадоцкага райвыканкама у якім было сказана, што дазволу на збор подпісаў не патрабуецца. Гарадоцкія выбаршчыкі даволі актыўна удзельнічалі у зборы подпісаў. Грамадзяне падыходзілі і казалі аб сваім жаданні зменаў у краіне і што толькі новыя людзі здольны на гэта. Свае надзеі яны звязваюць з кандыдатамі альтэрнатыўнымі праўладным, такімі як Леанід Аўтухоў. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што у Гарадку ён сабраў пакуль самую вялікую колькасць подпісаў з усіх папярэдніх збораў на Магілёўшчыне. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |