ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПашпарты схаваць. Агітацыю пачаць.У выбарчай кампаніі 2008 году па Віцебскай сельскай акрузе ідуць два кандыдаты ад улады. Адзін -- дэпутат папярэдніх скліканняў, а другі ад абласных уладаў. Дзеля гэтых кандыдатаў улады выкарыстоўваюць і свой рабочы час і дадзеную уладу. Па-першае, як і на папярэдніх выбарах працаўнікоў прымушаюць прынесці свае пашпарты на працу і там паставіць подпіс за кандыдата ад улады. Гэта забаронена дзеючым Выбарчым кодэксам. Па-другое, выбаршчыкам кажуць, што яны ужо прагаласавалі і больш не маюць права галасаваць. Такой дэзінфармацыяй шчодра кормяць выбаршчыкаў у працоўных калектывах, ды і па месцы жыхарства. Па-трэццяе, каб больш дзейна супрацьстаяць альтэрнатыўнаму кандыдату Леаніду Аўтухову у выбаршчыкаў забіраюць пашпарты после подпісу за праўладнага кандыдата. З гэтым сутыкнуліся сябры ініцыятыўнай групы у Гарадку, калі выбаршчыкі са школ горада, універмага, птушкафабрыкі казалі пра тое, што іх пашпарты па месцы працы. Па-чацвёртае, кандыдат ад улады з Віцебску у кіраўніцтвам Гарадоцкага райвыканкама ужо распачаў выбарчую кампанію наведаўшы прадпрыемствы Гарадка пад час збору подпісаў.. У рабочы час кандыдат ад улады агітаваў за сваю кандыдатуру і прадстаўнікі райвыканкаму яго у гэтым падтрымалі. Вось такое антыдэмакратычнае ноў-хаў прымяняюць улады у Віцебскай сельскай акрузе. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |