ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСавет Міністраў з Цэнтрвыбаркамам за русіфікацыю,Атрымаў адказы на свае звароты у Віцебскую сельскую акруговую камісію №21 і у ГРУП ЖКГ “Гарадок” актывіст ствараемага “Рух за Свабоду” Леанід Аўтухоў прэтэндэнт на мандат кандыдата у дэпутаты. Ініцыятыўная група спадара Аўтухова сабрала 2037 подпісаў за яго вылучэнне і пачала працу па здачы дакументаў у акруговую камісію дзеля рэгістрацыі кандыдатам. Але сутыкнулася з праблемай, што бланк “Дэкларацыі аб прыбатках і маёмасці” ёсць толькі на расейскай мове, бо Савет Міністраў зацвердзіў толькі такую форму, а не інакш. Прытэндэнт звярнуўся у акруговую камісію за бланкам на дзяржаўнай беларускай мове, але атрымаў адказ што Савет Міністраў ( старшыня С. Сідорскі) зацвердзіў толькі такую форму на расейскай мове, што і прадубляваў цэнтрвыбаркам у сваім рашэнні. Таксама сп. Леанід Аўтухоў даведаўся, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зацведзіла таксама расейскамоўную форму даведкі аб заробках, якую ГРУП ЖКГ “Гарадок” змяніць не можа на беларускамоўную. Вось і атрымліваецца – на 17 годзе незалежнай Беларусі у краіне існуюць усякія формы бланкаў, якія на мове краіны, што каланізавала Беларусь амаль два стагоддзі. У такіх умовах, толькі курс на дэкаланізацыю краіны можа прынесці плён. Спадар Аўтухоў будзе ўсе свае запісы рабіць на беларускай мове і звернецца з адпаведнымі заявамі у неабходныя інстанцыі. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |