У склад участковых выбарчых камісій у Полацкім рэгіёну
Акрамя трох сябраў ПКБ па пяці акругах рэгіёну (Полацкай, Наваполацкай, Мёрскай, Глыбоцкай ды Лепельскай) у склад участковых камісій не прайшло больш ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый.
Да 13 жніўня меліся быць вызначаныя склады ўчастковых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Увайсці ў склад участковай камісіі можна было, высунуўшыся ад працоўнага калектыва, грамадскай арганізацыі ці партыі, а таксама сабраўшы 10 подпісаў грамадзянаў, якія жывуць на тэрыторыі выбарчага ўчастка.
У Полацку 23 чалавекі высунулі ў склад участковых камісій прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай. Да апошняга дня прадстаўнікі ўлады абяцалі Віктару Пасечніку, старшыні Полацкай гарадской арганізацыі ПКБ, што ўсе заяўленыя людзі ўвойдуць у склад камісій.
Аднак надрукаваныя ў «Полацкім весніку» спісы сяброў камісіі ўтрымліваюць імёны толькі трох прадстаўнікоў ПКБ (камісіі №№ 8, 14, 28). Агулам сябраў участковых камісіяў у Полацку 457. Як бачна, прадстаўнікі апазіцыі складаюць у іх крыху больш за палову працэнта. А ўладам застаецца адно рапартаваць аб тым, колькі ў камісіях моладзі…