ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSГіганцкі полацкі абярог Велізарная тканіна (яе даўжыня складае 27 м, а вышыня 3,5 м) складаецца з больш за 400 вышытых, вытканых, распісаных шматкоў, кожны з якіх памерам 45 гл на 45 гл. Па словах Ніны Ярмух, кіраўніцы клуба “Рошва” працы для абярог дасылалі не толькі са ўсёй Беларусі, але і этнічныя беларусы з Расеі, Нямеччыны, Даніі, Малдовы, Балгарыі, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Украіны, Казахстана і нават Аргентыны. "Кожны дасланы шматок - гэтае пажаданне дабра старажытнаму гораду, з якім у шматлікіх нашых суайчыннікаў асацыюецца радзіма", - падкрэсліла кіраўніца. Некаторыя вырабы майстрыц - сапраўдныя творы мастацтва. Напрыклад, адна праца выкананая з 1145 натуральных камянёў, што ствараюць малюнак з 229 колераў, у кожным з іх 5 пялёсткаў. Разам з засцярогам падарожнічае і архіў лістоў, якія дасылалі рукодельніцы разам са сваімі працамі. У Віцебскай вобласці абярог ужо бачылі ў абласным цэнтры, цяпер ён знаходзіцца ў Гарадку, а затым адправіцца ў Глыбокае. У Латвіі яго рыхтуюцца прыняць беларускія дыяспары ў Елгаве і Даўгаўпілсе. Па словах Ніны Ярмух вандраванне абярогу - гэта не проста яго дэманстрацыя, а запрашэнне да сатворчасці. Напрыклад, пасля выставы ў Віцебску яго ўжо падшылі дзевяццю найпрыгожымі працамі. Ідэя стварэння незвычайнага падарунку да дня нараджэння старажытнага гарады прыналежыць Ніне Ярмух і яе вучаніцам - чальцам клуба лапікавага швіва "Рошва". У славян засцярогам магла служыць любая рэч, а калі яна была зробленая сваімі рукамі, з чыстым сэрцам і светлымі намерамі, то сіла яе павялічвалася шматкроць, верылі нашы продкі. Клуб "Рошва" будзе працягваць стварэнне гэтага дзівоснага засцярогу. Полацкія майстрыцы чакаюць новыя працы, у тым ліку і ад беларусаў, якія жывуць за межамі краіны. У Гарадку таксама дадалі да абярога сваю частку. Гэта зрабіла вядомая майстрыца Марына Гушча. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |