ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПрошукі імперыялістаў у ГарадкуПасля ліпеньскага Свята вызвалення Беларусі у мікрараёне Гагарына пачалася праца па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезону. Спачатку семера працоўных рыдлёўкамі капалі траншэю ля цеплапункта. Прычым капалі у савецкім духу – двое капалі, а пяцера назірала. Праз два тыдні пасля пачатку раскопак быў выкліканы экскаватар, які па новаму пракапаў траншэі і адкрыў старыя цепласеці. На пачатку жніўня з’явілася аб’ява, што гарачая вада часова на два тыдні не будзе падавацца у мікрараён у сувязі з рамонтам цепласеткі. І праз два тыдні да адкапаных траншэй былі прывезены новыя трубы для цепласеткі. Але прайшло яшчэ паўмесяца, а рэальнай працы па рамонты цеплатрасы, так і не распачалася. Як не з’явілася і гарачая вада у жыхароў мікрараёна. І у гэтым праглядаюцца зладзейскія прошукі сусветнага імперыялізму, які не рады поспехам квітнеючай Беларусі. Менавіта імперыялісты перашкаджаюць цеплатэхнікам за два дні адкапаць старую цеплатрасу і дастаць састарэлыя трубы, а потым за тыдзень зманціраваць новыя трубы. Гэта “злачынец” Буш перашкаджае тэхнічным службам спланаваць эфектыўную працу па рамонту цепласеткі. На руку Буша дзейнічаюць і мясцовыя дэпутаты Віктар Міраш і Віктар Пятруша, якія не падымаюць пытанне перад выканаўчай уладай аб выканнні працы па замене цепласеткі і падачы гарачай вады да жыхароў мікрараёна у нарматыўны час. А можа заадно з імперыялістамі і супрацоўнікі райвыканкама, якія падбіраюць лаяльных дэпутатаў, каб тыя не задавалі не патрэбных пытанняў. Вось такія непатрэбныя змовы мусяць адбываюцца вакол нашага кіраўніка дзяржавы, які ніяк за ўсімі не упільнуе. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |