ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСтарыя песні на новы лад абоНа жнівеньскай нарадзе настаўнікаў Гарадоччыны, як і на іншых нарадах па вобласці прысутнічаў кандыдата ад улады у Палату прадстаўнікоў. Такім кандыдатам для выбаршчыкаў Гарадоччыны і навакольных раёнаў з’яўляецца Васіль Байкоў, старшыня абласнога камітэту па ахове навакольнага асяроддзя. У групе яго падтрымкі звычайныя раённыя начальнікі, якія раней так жа апантана падтрымлівалі і Валерыя Лектарава, якому зараз абласная улада паказала “чырвоную картку”. І калі у самаго Байкова не гараць вочы у барацьбе за дэпутацкі мандат, то мсяцовыя бюракраты імкнуцца прадэманстраваць яму сваю лаяльнасць і падтрымку. Напрыклад, Аляксандр Мурашкевіч, начальнік Гарадоцкага аддзела адукацыі па сумяшчальніцтву з’яўляецца з яго слоў даверанай асобай кандыдата, у свой рабочы час заклікаў настаўнікаў зрабіць правільны выбар на карысць новага кандыдата ад улады па Гарадоччыне. На карысць гэтага выбару ён прыводзіў факты, калі Байкоў аказваў садзейнічанне атрыманню бюджэтных сродкаў установамі адукацыі раёна. Што датычыцца самаго кандыдата, то ён казаў толькі пра рашэнне пытанняў аховы навакольнага асяроддзя у раёне. Але у яго асобе чамусьці бачыцца старшыні райвыканкаму Анатолю Марозу эдакі “старык Хатабыч”, які можа рашыць экалагічныя праблемы райцэнтра, якія ніяк не рашыў Гарадоцкі райвыканкам за дзесяць гадоў яго кіравання на Гарадоччыне. І вось зараз дзеля іх вырашэння трэба абраць абраць у Палату таварыша Байкова. Такімі “савецкімі” казкамі кармілі настаўнікаў на чарговай жнівеньскай нарадзе, калі піярылі кандыдата ад улады. Трэ нагадаць, што і абласная газета “Народнае слова” змясціла у апошнім нумары інтэрвью з Байковым, пашыраючы інфармацыйны ціск на электарат. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |