ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSАтрымаць інфармацыю аб выкарыстанні бюджэтных сродкаў праз сетку АЗС “Лукойл-Беларусь”На Віцебшчыне пэўная частка аўтатранспарта бюджэтных арганізацый і дзяржаўных прадпрыемстваў запраўляецца на АЗС “Лукойл-Беларусь”. Чаму так адбываецца і якія бюджэтныя сродкі на гэта ідуць пакуль мала вядома выбаршчыкам Віцебскай сельскай акругі. Між тым сярод выбаршчыкаў распаўсюджваюцца чуткі, што за гэтым стаяць пэўныя інтарэсы супрацоўнікаў уладных структур. І Леанід Аўтухоў звярнуўся да старшыні Віцебскага аблавыканкама са зваротам, у якім паставіў наступныя пытанні: 1. Якая частка акцый кампаніі “Лукойл-Беларусь” належыць беларускай дзяржаве? 2.Колькі бюджэтных арганізацый і дзяржаўных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці карыстаюцца паслугамі сеткі АЗС “Лукойл-Беларусь” дзеля запраўкі палівам свайго аўтатранспартнага парку? 3. Колькі каштавалі паслугі сеткі АЗС “Лукойл-Беларусь” для бюджэтных арганізацый і дзяржаўных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці за восемь месяцаў 2008 года? Спадар Аўтухоў спадзяецца атрымаць адказ у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |