ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSКамісіі перавышаюць свае паўнамоцтвыДнямі кандыдат у дэпутаты Таццяна Севярынец, маці палітыка Паўла Севярынца, сутыкнулася з праблемай друкавання ўласных улётак. Акруговая камісія разам з друкарняй прычапіліся не толькі да зместу матэрыялаў, але, што самае дзіўнае, да правапісу – ўлёткі меліся быць надрукаваныя на тарашкевіцы. - Я ім кажу: «Якое вы маеце права? Ці ёсць у мяне заклік да давайны, да змены рэжыму? - распавядае Таццяна Севярынец. - Якая ваша справа? Чаго вы ўзялі на сябе ролю цэнзара? Хто вам даў такое права?» Наконт тарашкевіцы я сказала, што нават калі я набяру абракадабру нейку, яе павінны друкаваць, бо там мой подпіс, я адказваю за ўсё. Пасядзела я з Паўлам параілася, ён сказаў, што ладна ўжо, нам патрэбныя матэрыялы, патрэбна працаваць. Я магла б настойваць так, як трэба. Але трэба рабіць справу. Таму я пагадзілася, каб яны выправілі тыя мяккія знакі. Прэтэндэнту на званне кандыдата ў дэпутаты з адзінага спісу АДС Сяргею Салашу давялося мець справу з Цэнтрвыбаркамам. Яго скаргу на адмове ў рэгістрацыі не задаволілі, знайшоўшы дзя гэтага дзве падставы: - Першай падставай было тое, што частка подпісаў была прызнаная несапраўднымі. Другая падстава – тое, што ў мяне былі недакладныя звесткі ў дэкларацыі. Мне не паказалі подпісы, якія палічылі несапраўднымі, і я не ведаю, у чым там дакладна справа. Падстава давяраць сваёй акруговай камісіі ў мяне няма, бо ў яе не ўключаны прадстаўнік ад грамадскасці. Што да дэкларацыі, то там ўвогуле дзіўная рэч. Чамусьці прадстаўнікі ЦВК пажадалі не проста ведаць пра тыя «жывыя» грошы, якія я атрымліваю па месцы працы, а іх яшчэ цікавілі падаткі. То бок ім патрэбная была сума разам з падаткамі. Падобна, што ЦВК так шчыруе, слухаючыся прэзідэнта, які на пачатку выбарчай кампаніі даў неафіцыйнае ўказанне падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Цэнтрвыбаркаму: - Любы апазіцыянер павінен перш за ўсё адказаць народу на адно пытанне – дзе ты працуеш? Нашы свядомыя так званыя апазіцыянеры, якія рвуцца да ўлады, нідзе не працуюць. Жывуць лепш за ўсіх у рэспубліцы. Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Валянціна Свяцкая яшчэ да рэгістрацыі мела шмат клопатаў з дакументацыяй, бо акруговая камісія надзвычай цікавілася яе месцам працы і даходамі. Цяпер жа яна абураная стаўленнем да сваіх калег: - Пісаць на тарашкевіцы або на наркамаўцы – справа тых, хто друкуе свае матэрыялы. І я лічу, што было адстойваць свае правы, маўляў, я буду рабіць тое, што лічу патрэбным і ні ў каго не буду прасіць дазволу, што мне друкаваць у маіх матэрыялах. Тым больш у акруговай камісіі. У акруговай камісіі сёння адна справа – глядзець, каб выконваўся выбарчы кодэкс. А калі я на суне свой нос туды, куды не трэба, то ёй трэба даваць па носе. Яны ўзялі на сябе столькі паўнамоцтваў, што аж занадта. І я бы таксама запыталася, дзе сёння працуюць старшыні акруговых камісіяў. І хай яны таксама прадэкларуюць свае даходы, і патлумачаць выбаршчыкам, за што ім улада плаціць такія вялікія грошы. Ім нельга капацца ў чужым асабістым жыцці. Туды забаронена ўмешвацца, і забарона гэтая вельмі добра прапісаная ў Канстытуцыі. Яшчэ дзякуй Богу, што ў пасцель не лезуць з фотаапаратам. Будзем спадзявацца, што да гэтага не дойдзе, яле перавышэнне паўнамоцтваў выбарчымі камісіямі відавочнае. Шкада, што гэтыя ўстановы так жа ўважліва не прыслухаліся да слоў прэзідэнта аб дэмакратычнасці выбараў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |