ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSCтаў назіральнікам -- атрымай крымінальную справу?...Напярэдадні палатачных выбараў 28 верасня малады спецыяліст Бычыхінскага ФАПа Аляксандр Жыдкевіч, які займаецца лячэннем зубоў, сабраў неабходную колькасць подпісаў за магчымасць стаць назіральнікам. Сваю ініцыятыву ён не ўзгадняў ні са Станіславам Баліцкім старшынём Бычыхінскага сельсавета, ні са Святланай Фёдаравай загадчыцай Бычыхінскага ФАПа. Аляксандр проста рэалізаваў сваё выбарчае права быць назіральнікам. Малады спецыяліст пасля працы, а таксама ў дзень выбараў, спакойна назіраў за волевыяўленнем бычыхінскіх выбаршчыкаў, якія пераважна падтрымлівалі праўладнага кандыдата. Назіральнік спакойна прапаноўвываў кіраўніцтву камісіі выдаваць бюлетэні па прад’яўленню пашпарта, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс. Асобным бычыхінскім выбаршчыкам такая норма была ў дзіковінку, асабліва выбаршчыкам сталага ўзросту. Замест спакойных, паважлівых адносін пры выкананні місіі назіральніка малады спецыяліст не адзін раз чуў ад чыноўнікаў: “Выбары завершацца 28-га, а табе тут жыць далей”. Што гэта азначае Аляксандр адчуў адразу пасля завяршэння выбарчай кампаніі: для супрацоўнікаў ФАПа, як і для шмат якіх бычыхінцаў, ён стаў “бэнээфаўцам”. “Бэнээфавец” для амаль паловы жыхароў беларускай правінцыі сёння амаль тое ж, што “нігер” для белага жыхара Радэзіі з сярэдзіны дваццатага стагоддзя. Так папрацавалі з вясковым насельніцтвам дзяржаўныя СМІ і прапагандысты рэжыма за гады суверэннай Беларусі. Такая “талерантнасць” калег да грамадскай ініцыятывы маладога спецыяліста сказалася пры атрыманні Аляксандрам спажывецкага крэдыту, калі ўсё супрацоўнікі ФАПа адмовлі яму ў просьбу стаць паручыцелем, бо ён --“Бэнээфавец” . І гэта не ў часы хаткі дзядзі Тома, не ў фашыстоўскай Нямеччыне, а ў квітнеючай і моцнай Беларусі XXI стагоддзя. Але свет не без добрых людзей і Аляксандр здолеў атрымаць крэдыт для набыцця рэчаў у сваю службовую кватэру. Але праблемы па працы пачалі расці і далей. Узнікла непаразуменне з санітаркай зубнога кабінета, якая пачала адмаўляцца выконваць свае службовыя абавязкі. Маладому спецыялісту давялося змагацца і з начальніцай ФАПа за належнае захаванне медыцынскіх прэпаратаў. Вынікам сумленнай пазіцыі Аляксандра Жыдкевіча стала хлуслівая скарга ў Кнізе заўваг ад 15 ккастрычніка аб тым, што ў жніўні пацыент быццам бы заплаціў за бясплатнае абслугоўванне. Вось так. Прайшло амаль два месяца пасля лячэння і сваяк адной з “пакрыўджаных” супрацоўніц ФАПа напісаў скаргу быццам бы аб вымаганні маладым лекарам хабару. Як адносяцца да гэтай кніжкі пры неабходнасці расправы з “непажаданым” работнікам агульнавядома. Так і зараз, супрацоўнікі гарадоцкай міліцыі забралі дакументацыю маладога спецыяліста, вядуць гутаркі з пацыентамі зубнога лекара. Відавочна, што зараз недабразычліўцы імкнуцца скласці сфальсіфікаваную справу супраць спецыяліста, які заявіў аб сваім выбарчым праве, патрабаваў выканання службовых інструкцый на працы і што вельмі не спадабалася, як кіраўніцтву ФАПа, так і недабрасумленным работнкам установы. І таму пасля назірання Аляксандра Жыдкевіча чакаюць тлумачэнні наконт таго, што ён не хабарнік, а жадае праўдзіва жыць і працаваць. Аднадумцы Аляксандра спадзяюцца, што ў краіне не 37 год і яшчэ захаваліся прафесіяналы ў праваахоўчых органах. Але для маладога спецыяліста гэта будзе не самае складанае жыццёвае выпрабаванне, бо ў дзяцінстве ён страціў і маці, і бацьку. Сёння жа у Бычысе было выяздное паседжанне Гарадоцкага райваенкамата на якім Аляксандру Жыдкевічу, як і ўсім прысутным запаснікам была зроблена дактыласкапія адбіткаў пальцаў без усякізх тлумачэнняў праў і абавязкаў па працэдуры. Пасля гэтага прадстаўнік гарадоцкай міліцыі забраў у яго пашпарт і загадаў яму чакаць прыезда нарада міліцыі. Пра гэтае прававое бязмежжа Аляксандр Жыдкевіч паведаміў у пракуратуру Гарадоцкага раёна. Супрацоўнік пракуратуры параіў яму напісаў аб гэтым скаргу. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |