ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСудовы пераслед райвыканкамам працягваеццаНа 14 лістапада прызначана слуханне справы па адміністратыўнаму працэсу, які Гарадоцкі райвыканкам распачаў супраць Леаніда Аўтухова яшчэ ў верасні. Раённыя ўлады замест даследавання знікнення агітплаката Аўтухова з дзвярэй пошты, распачалі ціск на кандыдата ў дэпутаты праз адміністрытыўны працэс. Сам Леанід Аўтухоў ніякага дачынення да складання адміністратыўнага пратаколу, што прадставіў у суд загадчык юрыдычнага сектару райвыканкама Віктар Сярболін не мае. Гарадоцкі суддзя Уладзімір Гладкоў 9 кастрычніка накіраваў матэрыялы справы на дапрацоўку ў Гарадоцкі райвыканкам, бо палічыў пратакол складзены з парушэннем АДК РБ. Гэта незадаволела старшыню Гарадоцкага райвыканкама Анатоля Мароза, які мінуючы старшыню Гарадоцкага суда Аляксандра Ляшковіча накіраваў скаргу ў Віцебскі абласны суд. Дадзеную скаргу складаў юрыст райвыканкама Віктар Сярболін, якому па прафесійных абавязках трэба ведаць парадак напісання скаргаў. Але ў парадку напісання скаргі “вядучы” юрыст раёна памыліўся. Адначасовы з гэтым Леанід Аўтухоў звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна з заявай аб тым, каб была дадзена прававая ацэнка дзеянням аўтара пратакола. Ці будуць праваахоўныя органы карыстацца нормамі права, або апынуцца ў мярэжы тэлефоннага права пакажа час. Менавіта ахвярай гэта тэлефоннага права і стаў дэмакратычны актывіст Леанід Аўтухоў, якога звольнілі з працы ў красавіку 2008 года. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |