ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSТворы з “быкаўскага” пленэру — на выставе ў ВіцебскуУ віцебскім Музэі сучаснага мастацтва адкрылася выстава “Дарога дадому”. Карціны, прадстаўленыя ў экспазыцыі, натхнёныя ўражаньнямі ад родных мясьцін Васіля Быкава. Усе аўтары, чые творы экспануюцца цяпер у Віцебску, былі ўдзельнікамі “быкаўскага” пленэру, які ў жніўні 2008 году праходзіў на малой радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну і ў яе ваколіцах. Першы плён працы мастакоў — асобныя эцюды і накіды да будучых твораў — адразу па сканчэньні пленэру ўбачылі аднавяскоўцы вядомага пісьменьніка. А цяпер больш як 50 цалкам дапрацаваных партрэтаў, краявідаў і графічных твораў цягам двух тыдняў змогуць паглядзець жыхары Віцебску. На адкрыцьцё выставы “Дарога дадому” прыехаў вядомы беларускі мастак Алесь Марачкін, заўсёдны ўдзельнік “быкаўскіх” пленэраў, якія ладзяцца на Вушаччыне ўжо трэці раз: Каардынаваў арганізацыю пленэру грамадзкі Цэнтар Язэпа Драздовіча, якім шмат гадоў кіруе колішняя вясковая настаўніца, заснавальніца мастацкай галерэі ў мястэчку Германавічы пад Шаркоўшчынай Ада Райчонак. Яна сталася гераіняй дакумэнтальнай стужкі Ўладзімера Коласа “Галерэя Ады”. Летась гэты фільм атрымаў шэраг прэстыжных прэмій. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |