ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSАблвыканкам парушэнняў у забароне сходу выбаршчыкаў не бачыцьНапрыканцы 2008 году Леанід Аўтухоў звярнуўся да старшыні Гарадоцкага райвыканкама Анатоля Мароза з заявай аб правядзенні сходу выбаршчыкаў 9 студзеня 2009 г. ў зале паседжанняў Гарадоцкага райвыканкама. Планавалася правесці сход дзеля абмеркавання пытання: “Аб сацыяльна-эканамічным становішчы ў краіне і мерах пераадолення эканамічнага крызісу” з удзелам эканамістаў, палітыкаў Беларусі і выбаршчыкаў г. Гарадка. Пры рэгістрацыі заявы адбылася сустрэча актывіста Руху з дэпутатам ПП НС РБ Васілем Байковым, які пагадзіўся накіраваць свайго памочніка на сход выбаршчыкаў. Але намесніца старшыні райвыканкама Надзея Бурунова забараніла праводзіць сход 9 снежня (!!!) 2009 г. на падставе рашэння Гарадоцкага райвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў толькі ў лесе урочышча Вараб’ёвы горы. Потым яна даслала прабачэнне спадару Аўтхову наконт блытаніны месяца студзеня з снежнем. Адмову Гарадоцкага райвыканкама актывіст Руху абскардзіў перад Віцебскім аблвыканкамам. У заяве спадар Аўтухоў адзначаў, што пры правядзенні сходу магчыма было абмеркаваць важныя пытанні: 1. Чаму ў Гарадку зачыняюцца прадпрыемствы, а іх абсталяванне знікае, як на харчовым камбінаце? 2. Чаму з сярэдзіны 90-х гадоў ніяк не выконваецца рашэнне СМ РБ аб стварэнні ў Гарадку Цэнтра зімовых відаў спорту, а адзіная гасцініца Гарадка “Раўбічы” ўжо зачынена другі год? 3. Чаму ў раёне знікаюць цэнтры былых гаспадарак разам са школамі: Обаль, Газьба, Хвошна, Мехавое і г.д.? 4. Чаму выбаршчыкі не ведаюць за якія грошы набываецца новы джып для старшыні райвыканкама, а ў школах раёна катастрафічна не хапае спартыўнага інвентара? 5. Чаму “вылізваецца” цэнтр Гарадка, а ў прыватным гадамі вуліцы горада патанаюць у брудзе, як вул. Міра 1-3, Казлова, Сонечная і іншыя? Аўтухоў таксама адзначыў, што лічыць здзекам спасылку на рашэнне Гарадоцкага райвыканкама аб правядзенні сходаў, пікетаў, мітынгаў у лесе урочышча Вараб’ёвы горы, дзе зараз гуляюць, мусіць, адны ваўкі. Актывіст звярнуў увагу старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца на тое, што кіраўнік краіны, выступаючы ў Віцебску перад актывам вобласці 25 лістапада, падкрэсліў неабходнасць лібералізацыі ўсіх сфер жыцця ў Беларусі: «Мы павінны разняволіць чалавека, лібералізаваць наша жыццё, зрабіць яго больш свабодным для чалавека. Гэта вельмі важна ў сённяшняй сітуацыі»,але гэта ўказанне кіраўніка краіны ігнаруе кіраўніцтва Гарадоцкага райвыканкама. Леанід Аўтухоў прасіў прыняць усе меры для вырашэння пастаўленых пытанняў, абнаўлення кіраўніцтва раёна, а таксама абавязаць Гарадоцкі райвыканкам даць дазвол на правядзенне сходу выбаршчыкаў не ў лесе, а ў вялікай зале паседжанняў райвыканкама. Зараз пасля адмовы Віцебскага аблвыканкама ў станоўчым вырашэнні пытання аб сходзе выбаршчыкаў у Гарадку актывіст “Руху “За Свабоду” плануе абскарджваць у судовым парадку адмову райвыканкама, а ў Канстытуцыйным судзе рашэнне Анатоля Мароза аб правядзенні масавых мерапрыемстваў жыхароў Гарадка ў лесе. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |