ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSАрамнаў — падняў нам!Барысаўскі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў выйграў першы залаты мэдаль для Беларусі на летніх Алімпійскіх гульнях, усталяваўшы тры сусьветныя рэкорды за адзін дзень. Цяжкая атлетыка традыцыйна лічыцца беларускім відам спортам. Ужо ў Пэкіне нашы атлеты заваявалі два мэдалі. Спачатку першую ўзнагароду ў нашу скарбонку паклала Настасься Новікава з Жодзіна, пасьля — срэбра магілёўца Андрэя Рыбакова, якому для перамогі не дапамог нават сусьветны рэкорд. Ну і завяршаў спаборніцтвы нашых цяжкаатлетаў 20‑гадовы Андрэй Арамнаў. Андрэй ужо ехаў у Паднябесную ў статусе фаварыту турніру, бо за год да гэта вельмі ўпэўнена выйграў сусьветнае золата на першынстве ў Тайляндзе. Зрэшты, некаторыя думалі, што для агульнага посьпеху барысаўцу можа не хапіць досьведу. Галоўным жа прэтэндэнтам на золата Гульняў лічыўся паляк Марцін Далэнга. Аднак ужо самы пачатак спаборніцтваў ня даў засумнявацца ў перавазе барысаўца над сваімі канкурэнтамі. Андрэй не фарсаваў падзеі ў рыўку. Па чарзе ўзяў 193 і 197 кіляграмаў. Тады як Далэнга амаль адразу заявіў 200, што на адзін кіляграм болей сусьветнага рэкорду. Дзьве спробы польскага атлета так і не далі выніку. Ну а Арамнаў без асаблівай цяжкасьці тыя самыя дзьвесьце ўзяў. Першы сусьветны рэкорд. У штуршку беларусу таксама не было роўных. Фактычна, ужо з другой спробы Арамнаў забясьпечыў сабе першы радок. Паляк зноў ня змог узяць заявачную вагу, і застаўся толькі чацьвёртым. Далэнга не хаваў сьлёзаў. Срэбру і бронзу падзялілі між сабой расейцы Дзьмітрый Клокаў і Дзьмітрый Лапікаў. У сваёй апошняй спробе Андрэй пайшоў на абсалютны сусьветны рэкорд, заявіўшы вагу 236 кіляграмаў. Наш атлет узяў яе без асаблівых цяжкасьцяў. Апроч залатога мэдалю, ён усталяваў сусьветныя рэкорды ў рыўку, штуршку і двухбор’і. Першы залаты мэдаль Беларусі на Алімпіядзе здабыты! Беларусь знаходзіцца на 15-ым месцы па агульнай колькасьці мэдалёў, саступаючы толькі найбольшым спартовым магутнасьцям сьвету. Вось агульны мэдальны залік па стане на 18 жніўня: ЗША 22 24 26 72 Кітай 39 14 14 67 Расея 8 13 15 36 Аўстралія 11 10 12 33 Францыя 4 11 13 28 Вялікабрытанія 12 7 8 27 Германія 9 7 7 23 Карэя 8 9 6 23 Японія 8 5 7 20 Італія 6 6 6 18 Украіна 5 3 8 16 Нідэрлянды 3 5 4 12 Куба 1 5 5 11 Беларусь 1 3 7 11 Канада 2 3 4 8 Румынія 4 1 3 8 Гішпанія 3 3 2 8 Казахстан 1 3 4 8 Польшча 3 3 1 7 Кенія 2 3 2 7 КНДР 2 1 3 6 Данія 2 1 3 6 Новая Зэляндыя 2 1 3 6 Бразылія 1 0 5 6 Чэхія 2 3 0 5 Швайцарыя 2 0 3 5 Нарвэгія 1 2 2 5 Азэрбайджан 1 2 2 5 Інданэзія 1 1 3 5 Вугоршчына 0 4 1 5 Армэнія 0 0 5 5 Славаччына 3 1 0 4 Ямайка 2 2 0 4 Зымбабвэ 1 3 0 4 Славенія 1 1 2 4 Этыёпія 2 1 0 3 Грузія 2 0 1 3 Баўгарыя 1 1 1 3 Фінляндыя 1 1 1 3 Швэцыя 0 3 0 3 Турцыя 0 2 1 3 Аўстрыя 0 1 2 3 Узбэкістан 0 1 2 3 Грэцыя 0 1 2 3 Манголія 1 1 0 2 Харватыя 0 1 1 2 Альжыр 0 1 1 2 Калюмбія 0 1 1 2 Кыргызстан 0 1 1 2 Сэрбія 0 1 1 2 Тайвань 0 0 2 2 Тайлянд 1 0 0 1 Індыя 0 0 1 Туніс 1 0 0 1 Камэрун 1 0 0 1 Панама 1 0 0 1 Сынгапур 0 1 0 1 Чылі 0 1 0 1 Віетнам 0 1 0 1 Эквадор 0 1 0 1 Эстонія 0 1 0 1 Трынідад і Табага 0 1 0 1 Малайзія 0 1 0 1 Партугалія 0 1 0 1 ПАР 0 1 0 1 Літва 0 0 1 1 Аргентына 0 0 1 1 Таджыкістан 0 0 1 1 Мэксыка 0 0 1 1 Тога 0 0 1 1 Эгіпэт 0 0 1 1 Марока 0 0 1 1 15:50, 18 жнiўня 2008 Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |