ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS17 гадоў таму Беларусь стала незалежнай25 жніўня 1991 г. 5-я нечарговая сэсія Вярхоўнага Савету БССР прыняла закон "Аб наданьні статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі Вярхоўнага Савету БССР аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і пастанову "Аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці Беларускай ССР". Тым самым фактычна была абвешчана незалежнасьць БССР. Як падкрэсьлівае ў сваёй кнізе "Сем гадоў адраджэньня…" Сяргей Навумчык, супраць наданьня Дэклярацыі ад дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага акту выступіў дэпутат Лукашэнка. Тая сэсія адбывалася на трэці пасьля правалу путчу ГКЧП дзень і праходзіла досыць бурна. 24 жніўня БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей, а ў залю, дзе адбываліся паседжаньні, Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазьняком і Галінай Сямдзянавай быў унесены бел-чырвона-белы сьцяг, а потым дэпутаты ад фракцыі БНФ не дапусьцілі да трыбуны галоўнага камуніста Беларусі Анатоля Малафеева. 24 жніўня старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесьніка старшыні. 19 верасьня 1991 г. сэсія Вярхоўнага Савету прыняла рашэньне называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь. Тады ж была прынята пастанова Вярхоўнага Савету аб дзяржаўных сымбалях. Дзяржаўным сьцягам абвяшчаўся бел-чырвона-белы сьцяг, гербам – "Пагоня". Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |