ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКазулін расплывіста пра ўвядзеньне расейскага рубляЧытачоў парталу найбольш цікавілі далейшыя беларуска-расейскія адносіны. Казулін адказваў на пытаньні сьцісла і канкрэтна — ня так мнагамоўна, як на мінулым тыдні падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску. Вось як ён адказаў на пытаньне пра ўвядзеньне расейскага рубля: «Гэта можа быць небясьпечным для сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі на дадзеным этапе, з другога боку можа быць вельмі нават аздараўляльным для эканомікі. Усё залежыць ад палітычных мэтаў». Ці скончылася ў Беларусі палітыка русыфікацыі, пытаюцца ў Казуліна: «Так, гэтая палітыка, якая пачалася ў ХІХ стагодзьдзі, прыпыненая. Зараз ідзе складаны працэс стварэньня беларускай нацыі, таму ня слушна весьці гаворку пра дэнацыяналізацыю беларусаў. Прашу не трактаваць гэтыя працэсы як варожыя для расейскага народу», – кажа былы палітвязень. Разам з тым, Аляксандар Казулін кажа пра немагчымасьць стварэньня саюзнай дзяржавы на ўзор СССР. «У тым выглядзе, што саюз знаходзіцца зараз, я ня бачу пэрспэктываў для разьвіцьця», – кажа Казулін. Ён называе сёньняшнюю беларускую ўладу фармальна прабеларускай, але фактычна, якая залежыць ад волі Крамля. Папалохаў Казулін расейскую публіку і нацыяналістамі, як гэта любіць рабіць і Лукашэнка. «Дастаткова доўга тэрмін беларуская і расейская мова будуць заставацца дзяржаўнымі. Я паважаю спадара Пазьняка, але не падзяляю ягоныя погляды ў адносінах да Расеі і расейцаў». Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |