ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПрызнанне выбараў недэмакратычнымі не залежыць ад удзелу ў іх дэмакратычных кандыдатаўПадзею для радыё Рацыя пракаментаваў лідэр Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька: - Дыскусія была адкрытай і мы далі мажлівасць выступіць ня толькі сябрам Палітрады, не толькі людзям з адзінага спісу, але і ўсім тым, у каго баліць. У дыскусіі па асноўнаму пытанню прынялі ўдзел 25 чалавек. Прынята канчатковае рашэнне, прынята ў рэдакцыі, якая прапанавана Прэзідыумам. Прынята падаўляючай большасцю сяброў Палітычнай рады, толькі адна пісьмовая папраўка прайшла. Так што, я думаю, гэта было ўзважанае рашэнне. Гэтая рэзалюцыя ўтрымлівае некалькі ясных пасланняў – і да ўлады, і да міжнароднай супольнасці, і да грамадзян Беларусі, і да саміх удзельнікаў выбарчай кампаніі. Я думаю добра, што мы сёння не прымалі нейкіх канчатковых рашэнняў, таму што прапанова альтэрнатыўная - ўжо сёння заявіць што з 21-га мы здымаем сваіх кандыдатаў, яна прывяла б да таго, што паралізавала б дзейнасць нашых людзей, бо нематываваныя людзі звычайна не працуюць. Ну і разам з тым мы не зачынілі дзверы канчаткова, нацэльваемся зараз на працу. Ёсць дзве пазіцыі, па якім маем 100 адсоткавае адзінства. Гэта тое, што трэба данесці да людзей інфармацыю, што выбарчая кампанія не справядлівая, не дэмакратычная і не можа быць легітымнай. Гэта вельмі важна з улікам досведу прэзідэнцкай кампаніі, калі такая інфармацыя не была данесена да людзей і 70 адсоткаў грамадзянаў заяўлялі, што прэзідэнцкая кампанія была ў нас справядлівай і дэмакратычнай. І другое пасланне: калі выбарчая кампанія не справядлівая і нелегітымная, то мы мусім гаварыць людзям, што трэба выходзіць на пратэстную акцыю 28 верасня. - Еслі выбары будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю, дык найперш будуць спасылацца на ўдзел у іх АДС. - Прадстаўнік дзяржэпартамента ЗША Дэвід Меркель, які нядаўна прыязджаў у Беларусь, сказаў вельмі выразна: удзел або не ўдзел прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у выбарчай кампаніі і легітымнасць кампаніі – гэта абсалютна не ўзаемазвязаныя рэчы. Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца і прадстаўнікі Еўразвязу, з якімі ўчора сустракаліся прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці. Як і намеснік міністра замежных спраў Польшчы, з якім была сустрэча два дні таму. Выбары могуць быць прызнаны дэмакратычнымі, калі яны адпавядаюць дэмакратычным крытэрыям, а не таму, што тыя ці іншыя людзі прымаюць, або не прымаюць удзел у выбарчай кампаніі. Радыё Рацыя. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |