ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSШто нам той крызыс«Скарачэньне золатавалютных запасаў Беларусі (ЗВЗ) у пэўнай ступені ёсьць праявай наступстваў сусьветнага фінансавага крызысу, аднак ня варта перабольшваць значэньне гэтай зьявы, бо памер ЗВЗ увесь час зьмяняецца», - мяркуе эканаміст Зьміцер Крук. На яго думку, усё будзе залежыць ад таго, як доўга будзе трываць крызыс, і наколькі сур’ёзна пацерпіць ад яго эканоміка Расеі, зь якой мы маем надзвычай шчыльныя гандлёвыя сувязі. Важным фактарам ёсьць цэны на нафту — іх падзеньне адаб’ецца і на нашай эканоміцы. Банкаўская сыстэма Беларусі напэўна не зазнае тых клопатаў, што займелі нашыя суседзі, бо ўзровень запазычваньняў у замежных банкаў досыць невысокі, а выхад на сусьветныя банкі дастаткова абмежаваны, што натуральна для краіны, чыя эканоміка разьвіваецца. Не пацерпяць, прынамсі, бліжэйшы год, і шараговыя ўкладчыкі, лічыць эканаміст: «У банках цудоўна разумеюць, што любыя прыкметы пагрозы могуць справакаваць масавы адток дэпазытаў, таму там зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць панікі». У любым разе, падкрэсьліў З.Крук, Беларусь мае дастаткова ізаляваную ад зьнешніх уплываў фінансавую сыстэму, таму на нашую эканоміку сусьветны фінансавы крызыс акажа заўважны ўплыў толькі ў тым выпадку, калі будзе трываць больш за год. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |