ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНіводная зь беларускіх ВНУ ня трапіла ў Tоп-200 найлепшых унівэрсытэтаў сьветуУ новым выпуску адмысловага дадатку Times Higher Education да газэты Times апублікаваны сьпіс найлепшых унівэрсытэтаў сьвету за 2008 год. Ня толькі беларускія ўнівэрсытэты ня трапілі ў прэстыжны рэйтынг. Сярод усіх ВНУ нашых суседзяў адно МДУ імя Ламаносава займае 183 месца. Пераважную большасьць ў рэйтынгу складаюць унівэрсытэты ЗША і Вялікабрытаніі. Пры складаньні The TOP 200 WORLD UNIVERSITIES выкарыстоўваецца набор паказчыкаў, сярод якіх колькасьць згадваньня ВНУ акадэмічнай супольнасьцю, колькасьць замежных студэнтаў, суадносіны ліку супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ. У дасьледаваньні, праведзеным сёлета, прымалі ўдзел 8 600 навуковых супрацоўнікаў, прычым выкладчыкам забаранялася даваць адзнаку той ўстанове, дзе яны працуюць. Два першых месца ў рэйтынгу займаюць Гарвардскі (Harvard) і Ельскі (Yale) унівэрсітэты, трэцяе і чацьвёртае месца атрымалі Кембрыджскі (Cambridge) і Оксфардскі (Oxford) унівэрсытэты. Складальнікі рэйтынгу адзначаюць рост колькасьці тэхнічных ВНУ ў параўнаньні зь мінулымі гадамі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |