ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSІзноў рэкорднае пазычаньнеЁн ўдакладніў, што адзін мільярд стабілізацыйнага крэдыту выдаткуюць сёньня, а яшчэ адзін — цягам наступнага году, перадае агенцтва «Прайм-ТАСС». Гэта рэкорднае пазычаньне Беларусі. Яно выведзе замежную запазычанасьць нашай краіны да рэкорднага ўзроўню: каля 16—17 млрд даляраў на канец гэтага году. Гэта рост амаль утрая за два гады! Запазычанасьць дасягне ўзроўню каля 1700 даляраў на кожнага грамадзяніна краіны, з малымі ўлучна. У канцы 2007 году Беларусь атрымала 15‑ці гадовы крэдыт на 1,5 мільярдаў даляраў па стаўцы LIBOR + 0,75% з пяцігадовай адтэрміноўкай сплаты асноўнага доўгу. Сёлетні крэдыт пераўзышоў той папярэдні. Умовы яго пакуль не паведамляюцца. Такі ўзровень запазычанасьці яшчэ не фатальны для гаспадаркі Беларусі, але доля кароткатэрміновых пазыкаў можа выклікаць пэўныя клопаты. Затое 2-мільярдная пазыка стане надзейнай падушкай на час сусьветнага фінансавага крызісу. А што будзе празь пяць гадоў, пасьля нас? Можа і патоп. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |