ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМілінкевіч пагутарыў з Макеем13 лістапада ў сталіцы Беларусі распачаўся “Менскі форум”. Адзінаццатая ўжо па ліку сустрэча гэтым разам адбываецца пад назвай “Суседзтва й бясьпека: пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”. Форум ладзіць нямецкі фонд “Навука й палітыка” з Бэрліна, Нямецка-беларускае грамадзтва, менскі офіс АБСЭ, шэраг арганізацыяў зь Нямеччыны, Швэцыі й Украіны. “Менскі форум” – гэта, бадай, самая прадстаўнічая форум-канфэрэнцыя, якая арганізуецца замежнеымі ўстановамі ў Беларусі. На ёй разглядаюцца палітычныя, эканамічныя й культурныя пытаньні. Сэнсацыяй сустрэчы сталася выступленьне ў першы дзень кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея. Выступ прэзыдэнцкага чыноўніка слухаў наш палітычны камэнтатар Уладзімер Падгол. У. Падгол: Зьмест выступу Макея ў тым, што ўсё на Беларусі цудоўна, а Эўропа гэтага не зразумела. Менавіта таму яна страціла 12 гадоў з усімі санкцыямі й “жалезнымі занавесамі”. Першая выснова, якая робіцца з дакладу Макея: каманда Лукашэнкі лічыць, што яны маюць рацыю, а эўрапейцы – не. Не беларускія ўлады, паводле яго, мусяць пайсьці на саступкі й выкананьне ўмоваў па дэмакратызацыі Беларусі, а эўрапейцы мусяць прыняць Беларусь такой, якая яна ёсьць. Пасьля выступу Ўладзімера Макея, вядучы форуму Райнэр Лінднэр прапанаваў задаваць пытаньні кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта. Першае пытаньне задаў былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі. “Калі я змагу купіць “Народную волю” ў шапіку?” – запытаў Садоўскі. На гэта Макей адказаў: “Пачакайце вясны – шмат што зьменіцца, у тым ліку й са СМІ”. Да мікрафону падышоў і прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, былы палітвязень. Ён запярэчыў ранейшым словам Макея, што ў Беларусі няма палітвязьняў. “ Я сам сядзеў у турме” – сказаў Парсюкевіч. Пасьля гэтага Макей ізноў паўтарыў сваю тэзу, што ў Беларусі не было й няма палітвязьняў. Раптам да мікрафону падскочыла з шэрагу тых, хто пікетаваў форум з партрэтамі сёньняшніх палітвязьняў. Дзяўчына зачытала сьпіс беларускіх палітвязьняў, аднак Макей на гэта нічога выразнага не адказаў. Але сам факт, што кіраўніку Адміністрацыі прэзыдэнта былі зададзеныя такія пытаньні – вельмі важны момант. Падчас банкету Ўладзімер Макей размаўляў з шэрагам дыпляматаў і апазыцыйных лідэраў. У прыватнасьці, даволі доўгая размова ў яго адбылася з Аляксандрам Мілінкевічам. А. Мілінкевіч: Я казаў пра тое, што для Беларусі сёньня самае галоўнае – захаваць незалежнасьць, перш за ўсё эканамічную, бо яна пад сур’ёзнай пагрозай. Гэта інтарэс усяго грамадзтва, як улады, так і апазыцыі. Казаў і пра тое, што важна, каб у грамадзтве была дыскусія, каб розныя групы размаўлялі паміж сабой і слухалі адзін аднаго. Калі краіна ў небясьпецы, то абавязкова і эліты, і контрэаліты па пытаньні абароны сувэрэнітэту павінны знайсьці паміж сабой агульную мову. Для мяне было важна, што гэты чалавек спакойна размаўляў, што ён быў адкрыты. Бо вельмі часта паміж людзьмі з рознымі поглядамі ў нашай краіне велізарная пастка. Сустрэчы ў рамках “Менскага форуму” працягваюцца. Сёньня на ім выступіў дырэктар Упраўленьня Ўсходняй Эўропы МЗС Польшчы Яраслаў Браткевіч. Слова меў і летувіскі эўрадэпутат Юстас Палецкіс, які, дарэчы, паведаміў, што некаторыя дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту не змаглі атрымаць беларускую ўязную візу, каб узяць удзел у форуме. “Гэта пры тым – сказаў Палецкіс, – што Эўропа скасавала абмежаваньні адносна чыноўнікаў зь Беларусі”. Дзьмітры Гурневіч Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |