ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСлонім: старшыня й сакратар участковай камісіі не зьявіліся ў судСёньня ні старшыня камісіі, ні сакратар на паседжаньне суду не зьявіліся. У Беларусі такі судовы працэс адбываецца ўпершыню.Пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў Іван Шэга, кандыдат у дэпутаты ад БНФ па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, высьветліў, што на адным з участкаў за яго прагаласавала болей, чым было запісана ў пратаколе. Разам зь сябрамі ініцыятыўнай групы ён абышоў выбарнікаў, і болей за 60 чалавек пісьмова засьведчылі, што галасавалі за яго, а афіцыйная лічба казала толькі пра 21 голас. Іван Шэга падаў скаргу ў абласную пракуратуру й зьвярнуўся ў суд з пазовам на 20 мільёнаў рублёў да старшыні й сакратара камісіі. Сёньня адказчыкі ў суд не зьявіліся, спаслаўшыся на занятасьць. Іван Шэга, у сваю чаргу, унёс хадайніцтвы. Шэга: “Каб дапыталі каля 60 выбарнікаў з тых вуліц, якія адносяцца да таго выбарчага ўчастку. Яны далі згоду абнародаваць таямніцу свайго галасаваньня ў судзе”. На сёньняшнім паседжаньні суд задаволіў хадайніцтва Івана Шэгі — перанесьці працэс, каб ён адбываўся ў прысутнасьці адказчыкаў. Іван Шэга схільны лічыць, што адказчыкі сёньня не зьявіліся ў суд невыпадкова. Шэга: “Такіх спраў яшчэ суды не разглядалі, і я думаю, што ўсё заранёў было распрацавана, каб сёньня суд даў заключэньне, што мой пазоў ня мае падстаў”. Судовае паседжаньне перанесена на 3 сьнежня. Нагадаю, што Іван Шэга падчас галасаваньня набраў, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, 24% галасоў выбарцаў. Ягоны супернік, старшыня Слонімскага райвыканкаму Мечыслаў Касьцюк, які стаў дэпутатам, атрымаў звыш 60%. Міхал Карневіч, Горадня Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |