ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Беларусі зарэгістравана 9423 выпадкі ВІЧ-інфэкцыіЗагадчыца аддзяленьня прафіляктыкі ВІЧ-СНІД Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Лілія Мялешка прывяла статыстыку па краіне: “У нас зарэгістравана 9423 выпадкі ВІЧ інфэкцыі. Атрымліваецца 97 чалавек на 100 тысяч насельніцтва”. Лілія Мялешка адзначыла і станоўчую тэндэнцыю: самае маладое пакаленьне, дзякуючы асьветніцкай працы ўжо добра ўсьведамляе небясьпеку, даволі адукаванае і выконвае захады бясьпекі: У Сьветлагорску, дзе сытуацыя па-ранейшаму застаецца самай трывожнай, за 12 гадоў ад СНІДу памерла больш за 600 чалавек. За 10 месяцаў 2008 года выяўлена 123 новыя выпадкі. Асноўны шлях заражэньня ВІЧ-інфэкцыяй –полавы, гэта больш за 70% выпадкаў. На думку галоўнага лекара-інфэкцыяніста Сьветлагорска Дзьмітрыя Падуты, праблема ў тым, што бальшыня мяркуе, што гэта праблема іх не кране: «Насельніцтва лічыць, што гэта тычыцца толькі нейкіх маргінальных груп: наркаспажыўцоў, іншых. І цяпер галоўная задача – гэтую псыхалёгію пераламіць. Больш старэйшая група, за 30 гадоў, лічыць, што гэта праблема моладзі, наркаманаў, але гэта ўжо ня так! Пайшлі выпадкі, калі ВІЧ выяўляецца і пасьля 50 гадоў. І калі спажывае наркотыкі толькі пэўная група, то сэксам займаюцца ўсе». Ва ўсім сьвеце прыкладна аднолькавая колькасьць ВІЧ-інфікаваных мужчын і жанчын, кажа загадчыца аддзяленьня прафіляктыкі ВІЧ-СНІД Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя Лілія Мялешка. «У Беларусі тэндэнцыя, што мужчын усё ж такі больш. Жанчын менш – да 35%. Гэта таксама трывожны фактар, бо ВІЧ-інфікаваныя жанчыны маюць жаданьне нарадзіць. У нас нарадзілася 1243 дзіцяці ад ВІЧ-інфікаваных маці. Але ВІЧ інфэкцыю мае толькі 131 дзіця». У грамадзкім аб'яднаньні «Пазытыўны рух», які дапамагае ВІЧ-інфікаваным,побач з ВІЧ-адмоўнымі працуюць і ВІЧ-інфікаваныя. Але старшыня «Пазытыўнага руху» Ганна Любінская кажа: Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |