ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСанкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў адклалі да 20 снежняАб гэтым паведаміў агенцтву «Интерфакс-Запад» намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў. Паводле словаў М.Савельева, такая дамоўленасць дасягнутая падчас перамоваў з кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам. «Афіцыйны ліст аб гэтым мы яшчэ не атрымалі, але расейскім пастам ужо дадзенае ўказанне аб тым, каб яны не перашкаджалі ўвозу нашай прадукцыі», - заўважыў ён. Як паведаміў намеснік міністра, беларускі бок падаў у Рассельгаснагляд матэрыялы аб ліквідацыі недахопаў, выяўленых інспектарамі на гэтых прадпрыемствах падчас праверак у жніўні бягучага года. «Зараз працуе камісія па вывучэнні гэтых дакументаў, мы чакаем афіцыйнага заключэння аб тым, з атэстацыяй якіх прадпрыемстваў згодны расейскі бок, якіх не», - дадаў ён. М.Савельеў выказаў упэўненасць, што частка прадпрыемстваў зможа працягнуць пастаўкі ў Расею. Як ужо паведамлялася, з 1 снежня павінны былі ўступіць у дзеянне абмежаванні на ўвоз у Расею жывёлагадоўчай прадукцыі з 20 перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Раней гэты тэрмін быў перанесены з 1 лістапада на 1 снежня па дамоўленасці міністраў сельскай гаспадаркі Беларусі і Расеі Сямёна Шапіры і Аляксея Гардзеева. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |