|
Надвор’е
Апытаньне
Ці адчуваеце Вы фінансавы крызіс?
|
А.Лукашэнка і А.Мілінкевіч далі інтэрвію газэце “Le Monde”
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію францускай газэце “Le Monde”. Кіраўнік Беларусі заявіў, што ў якасьці галоўнага пытаньня ў стасунках Беларусі з Эўразьвязам ён вылучае энэргетычную бясьпеку. Напярэдадні інтэрвію гэтаму выданьню даў Аляксандар Мілінкевіч.
Інтэрвію Лукашэнка даў напярэдадні чарговай гадавіны – 11 ліпеня 1996 году адбыўся афіцыйны візыт кіраўніка Беларусі ў Францыю. Фактычна гэта быў першы і апошні ягоны афіцыйны візыт у Эўразьвяз і ўвогуле на Захад.
У інтэрвію францускай газэце Лукашэнка заявіў, што будзе вітаць сур’ёзны дыялёг з новым кіраўніцтвам Францыі, як гэта было прыкладна 8-10 гадоў таму.
Паводле Лукашэнкі, Беларусь і Францыя маглі б разьвіваць супрацоўніцтва ў сфэры энэргетычнай бясьпекі. Гэтае ж пытаньне кіраўнік Беларусі паставіў у якасьці галоўнага ў стасунках Беларусі з Эўразьвязам:
“Гэтай праблемай эўрапейцы даўно павінны былі заняцца, не чакаючы гэтага крызысу ў стасунках паміж Беларусьсю і Расеяй, які балюча ўдарыў па Эўразьвязе. Я вельмі спадзяюся, што новы прэзыдэнт, новае кіраўніцтва Францыі, энэргічнае, маладое, амбітнае ў найбліжэйшай будучыні ўбачаць гэтыя праблемы, і тады яны ацэняць Беларусь”.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “гэтыя праблемы ўдараць па тых палітыках, якія ў Эўразьвязе сёньня іх не заўважаюць”. Пытаньні свабоды мэдыяў і іншыя ён назваў “эфэмэрнымі”.
Інтэрвію працягвалася каля дзьвюх гадзінаў. Аляксандар Лукашэнка адказаў амаль на 40 пытаньняў. Адносна пашырэньня НАТО і разьмяшчэньня амэрыканскіх проціракет ён заявіў, што гэта пытаньне бясьпекі эўрапейцаў, а не Беларусі.
Напярэдадні інтэрвію газэце “Le Monde” даў былы кандыдат ад аб’яднаных дэмсілаў на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч. Нагадаем, што яго першы замежны візыт у якасьці адзінага кандыдата ў студзені 2006 году быў у Францыю. Спадар Мілінкевіч меў сустрэчы зь Нікаля Сарказі, тагачасным міністрам унутраных справаў, якія цяпер ёсьць прэзыдэнтам Францыі:
“Гэта таленавіты палітык, які выдатна валодае аўдыторыяй. І што яшчэ важна, гэта палітык, які вызнае маральную палітыку. І гэта вельмі важна. Не кан’юнктурную, не прагматычную, а перш за ўсё маральную”.
Адносна пэрспэктываў у стасунках паміж Беларусьсю і Францыяй Аляксандар Мілінкевіч заявіў:
“Я думаю, што ў ЭЗ ёсьць цьвёрда кансалідаваная пазыцыя, і ўсе прытрымліваюцца тых 12-ці ўмоваў, якія былі агучаныя Эўракамісіяй. І калі сёньняшняе кіраўніцтва Беларусі сапраўды жадае супрацоўнічаць з Эўропай, трэба шчыра пачынаць выконваць гэтыя ўмовы. Гэта ўмовы для ўсіх тых, з кім супрацоўнічае ЭЗ. Ён аб’яднаўся на такіх падставах дэмакратыі, свабоды асобы і хацеў бы, каб гэтыя прынцыпы захоўваліся ў іншых краінах. Я ня думаю, што Францыя, тым болей зь сёньняшнім кіраўніком Нікаля Сарказі, будзе праводзіць нейкую асобную палітыку адносна Беларусі”.
Адказваючы на пытаньне, ці можа чарговае інтэрвію Лукашэнкі заходняму выданьню быць знакам нейкіх пераменаў, спадар Мілінкевіч заўважыў:
“Я вельмі шчыра жадаў бы сёньняшняму кіраўніцтву Беларусі ўсё ж пайсьці шляхам дэмакратычных рэформаў”.
У лістападзе 2006 году Эўразьвяз сфармуляваў сьпіс умоваў паляпшэньня адносінаў паміж Зьвязам і Беларусьсю. Гэтыя умовы наступныя:
-Паважаць права грамадзян абіраць сваіх кіраўнікоў дэмакратычным шляхам
-Паважаць права грамадзян на незалежную інфармацыю і свабоду слова
-Паважаць правы грамадзкіх арганізацый
-Вызваліць усіх палітычных зьняволеных
-Расьсьледаваць або перагледзець выпадкі са зьнікненьнем людзей
-Забясьпечыць права грамадзянаў Беларусі на незалежны і бесстаронны суд
-Спыніць адвольныя арышты, затрыманьні і непаважлівае абыходжаньне з затрыманымі
-Выконваць правы грамадзян, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў
-Выконваць працоўныя правы грамадзян, у прыватнасьці, іх права на ўдзел у прафсаюзах
-Паважаць права грамадзянаў на прадпрымальніцкую дзейнасьць без празьмернага ўмяшаньня дзяржавы
-Далучыцца да іншых народаў Эўропы і забараніць сьмяротнае пакараньне
-Выкарыстаць падтрымку Эўразьвязу для датрыманьня правоў чалавека ў Беларусі
Усе навіны разьдзелу
- Адпіскам уладаў жыхары супрацьпаставілі сваю ініцыятыву 19/09/2008 08:51, ліс
- Гарадоцкі райвыканкам стаў суб'ектам гаспадарання 11/09/2008 20:24, ліс
- Не ахоўваемы будынак 20/05/2008 23:25, mihal
- Пачварны твар улады 26/03/2008 07:56, ліс
- На конкурсе «Мисс Беларусь-2008» состоялся витебский полуфинал. 14/03/2008 23:05, ліс
- Фотарэпартаж з сустрэчы з Уладзімарам Арловым і рэдакцыяй часопіса ARCHE 25/02/2008 14:52, ліс
- Фотаздымкі з сустрэчы з Мілінкевічам 25/02/2008 10:06, ліс
- Пераадолеўшы страх, грамадзяне прыйшлі на сустрэчу з Мілінкевічам 23/02/2008 11:33, mihal
- Зразумелага слова яшчэ ніхто не чуў... 06/02/2008 08:34, ліс
- Абвесткі для актыўных людзей 02/02/2008 22:38, mihal
Блог цалкам
|