|
Надвор’е
Апытаньне
Ці адчуваеце Вы фінансавы крызіс?
|
Студэнтаў-каліноўцаў будзе больш
Камітэт абароны рэпрэсаваных працягвае прымаць дакумэнты ад рэпрэсаванай моладзі, якая з палітычных матываў ня мае магчымасьці навучацца ў Беларусі.
Асобныя студэнты ўжо вучацца ў Чэхіі, Нямеччыне, Латвіі, Эстоніі, Румыніі, Францыі і Вялікабрытаніі. Працягваюцца й тры вялікія праграмы: ва Ўкраіне па стыпэндыі Эўракамісіі, у Літве ў Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце і ў Польшчы, праграма імя Кастуся Каліноўскага.
На навучаньне ва Ўкраіну прымаюць дакумэнты да 17 жніўня. Ужо запісалася больш за сорак чалавек. Больш як дзесяць асобаў мяркуюць вучыцца ў Літве. А на студэнцкую праграму імя Каліноўскага сёлета прэтэндуюць 70 чалавек. Нагадаем, летась навучацца паехалі 239 студэнтаў.
Старшыня камітэту “Салідарнасьць” Іна Кулей заявіла:
“Я думаю, што ўлады былі напужаныя салідарнымі праграмамі эўрапейскай адукацыі й сталі больш павольна выключаць студэнтаў, проста ўстрымліваюцца ад такіх крокаў. Гэта было галоўным фактарам запужваньня людзей — што як толькі вы становіцеся актыўнымі, прымаеце ўдзел у акцыях пратэсту, вас выключаць з навучальнай установы.
Але атрымалася зусім наадварот. Гэтыя малады хлопцы і дзяўчаты ня толькі не перапынілі сваю адукацыю, але маюць магчымасьць навучацца ў найлепшых унівэрсытэтах Эўропы”.
Паводле Іны Кулей, кандыдатаў на вучобу можа яшчэ паболець:
“Яшчэ вызначаецца момант, ці гэта будуць толькі адлічаныя студэнты, ці — як мы вельмі апякуемся і лабіюем гэтую магчымасьць — гэта будуць таксама і абітурыенты. Бо не сакрэт, што ў нас і школьнікі вельмі актыўныя. І ёсьць, напрыклад, сябры моладзевых арганізацыяў, для якіх ужо закрытая дарога ў беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы з-за іх прозьвішчаў, з-за іх неаднаразовых затрыманьняў і гэтак далей”.
Старшыня камісіі ў адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч адносна стыпэндыяльнай праграмы польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага сказаў:
“Я ня ведаю, што гэта за праграма. Ня ведаю яе зьместу. Таму я проста лічу, што калі чалавек вырашыў вучыцца недзе за мяжой, то ён добра ведае, на што ён ідзе і што з гэтага ў яго атрымаецца. Перашкодаў тут ніхто ня чыніць”.
Бацькоў студэнтаў-каліноўцаў выклікаюць у КДБ, на іх ціснуць па месцы працы. Студэнтаў доўга трымаюць на мяжы. Дзяржаўныя мэдыі спрабуюць дыскрэдытаваць праграму — маўляў, там рыхтуюць тэрарыстаў. Ня ўсе з 239 студэнтаў здолелі працягнуць вучобу.
Аднак, паводле Іны Кулей, гадавы досьвед паказвае, што гэта адна зь лепшых праграмаў адукацыі беларускіх студэнтаў:
“Польская праграма — адна зь лепшых у апекаваньні студэнтамі, прамоцыі будучыні й так далей. І на сёньня толькі 20 адсоткаў студэнтаў адлічаныя менавіта з праграмы — гэта ня значыць, што з унівэрсытэту. Бо яны яшчэ могуць змагацца за права навучацца ў гэтым унівэрсытэце. Хтосьці ня здаў сэсіі, хтосьці лайдачыў трошкі. Хтосьці не захацеў вучыцца з-за асабістых справаў і прыехаў сюды. Польскі бок лічыць, што гэта вельмі добры вынік”.
Усе навіны разьдзелу
- Адпіскам уладаў жыхары супрацьпаставілі сваю ініцыятыву 19/09/2008 08:51, ліс
- Гарадоцкі райвыканкам стаў суб'ектам гаспадарання 11/09/2008 20:24, ліс
- Не ахоўваемы будынак 20/05/2008 23:25, mihal
- Пачварны твар улады 26/03/2008 07:56, ліс
- На конкурсе «Мисс Беларусь-2008» состоялся витебский полуфинал. 14/03/2008 23:05, ліс
- Фотарэпартаж з сустрэчы з Уладзімарам Арловым і рэдакцыяй часопіса ARCHE 25/02/2008 14:52, ліс
- Фотаздымкі з сустрэчы з Мілінкевічам 25/02/2008 10:06, ліс
- Пераадолеўшы страх, грамадзяне прыйшлі на сустрэчу з Мілінкевічам 23/02/2008 11:33, mihal
- Зразумелага слова яшчэ ніхто не чуў... 06/02/2008 08:34, ліс
- Абвесткі для актыўных людзей 02/02/2008 22:38, mihal
Блог цалкам
|