ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSАктывіст Руху “За Свабоду” патрабуе ад пракурора прававой ацэнкі дзеянням міліцыіУчора каардынатар Руху “За Свабоду” па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора накіраваў пракурору Чыгуначнага раёна Гомеля заяву пра інцыдэнт, які адбыўся 26 жніўня ўвечары на тэрыторыі прыватнага дома на вуліцы Палеская 52. Як мы ўжо паведамлялі, афіцэры міліцыі Чыгуначнага РАУС Уладзімір Гасімаў, Ігар Дзятлаў і Анатоль Лой без санкцыі пракурора і пад пагрозай узлому дзвярэй прымусілі адчыніць офіснае памяшканне. Напачатку міліцыянтаў нібыта цікавіў нейкі злачынца. Пасля ўварвання на тэрыторыю прыватнага домаўладання маёр Гасімаў без дазволу рабіў відэаздымкі прысутных грамадзянаў, унутраных пакояў і наяўнага тэхнічнага абсталявання. Была перапыненая сустрэча з былым вязнем ГУЛАГа, пастарам закрытай уладамі Беларускай эвангельскай царквы Эрнэстам Сабілам. Каля дзесяці ўдзельнікаў сустрэчы, у каго не было пашпартоў, былі затрыманыя і дастаўленыя ў пастарунак. Паколькі падобныя дзеянні міліцыі сістэматычна паўтараюцца, у заяве актывіст Руху “За Свабоду” патрабуе даць прававую ацэнку дзеянням міліцыі і заадно высветліць асобу, якая, паводле міліцыі, паведамляла, што ў офісе рэгіянальнай арганізацыі хаваецца злачынца або адбываюцца іншыя супрацьпраўныя ўчынкі. Копія заявы пракурору накіравана таксама начальніку Чыгуначнага райаддзела міліцыі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |