ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSМы маем справу са спробай імітацыі стварэння рэгіянальных кааліцыяўУчора па ініцыятыве старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі адбылася ягоная сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам, лідэрам народнага Руху “За свабоду”. Тэма сустрэчы – будучыня рэгіянальных кааліцыяў апазіцыйных сілаў і адсутнасць камунікацыі паміж лідэрамі. Распавядае Польскаму Радые Анатоль Лябедзька: Мы дамаўляліся дастаткова даўно сустрэцца. Гэта ўсё адкладвалася. Непасрэдна да гэтай сустрэчы мяне падштурхнула паездка ў Віцебскі рэгіён, які з’яўляецца для нас праблемным з пункту гледжання пабудовы кааліцыі. Там адсутнічае моцная адзіная кааліцыя, а ёсць некалькі груп, якія, на вялікі жаль, не могуць будаваць супольную дзейнасць. Нашай задачай было падштурхнуць рэгіянальныя структуры да стварэння кааліцыі на базе сумеснай дзейнасці. Тое, што праблемы застаюцца, павінна быць галаўным болем не толькі Калякіна, Лябедзькі і Вячоркі, ён таксама павінен быць і ў Аляксандра Мілінкевіча. Гэта сфера нашай агульнай адказнасці. Маё перакананне – трэба супольна вырашаць гэтую праблему. Я прапанаваў, каб мы разам ехалі ў такія рэгіёны, выкладвалі сумесную стратэгію агульных дзеянняў, каб у нас была адна кааліцыя, з адной стратэгіяй. Я спадзяюся, што ў нас усё ж такі будзе сістэмная сумесная праца, будуць пастаянныя камунікацыі, і мы будзем сумесна вырашаць пытанні эфэктыўнасці дзеянняў рэгіянальных структур. З пытаннямі наконт таго, як паўсталую сітуацыю са стварэннем адзінай кааліцыі бачаць у Руху “За свабоду”, мы звярнуліся да намесніка кіраўніка Руху “За свабоду” Віктара Карняенкі. Віктар Карняенка: Зараз ёсць два падыходы ў справе аб’яднання дэмакратычных сілаў у рэгіёнах. Ёсць адна стратэгія, якую вельмі настойліва праводзяць сустаршыні. Гэта напісаць інструкцыю, як сябраваць і ствараць кааліцыі на месцах і махаць у некага пад носам гэтай інструкцыяй. Ёсць іншы падыход, якога мы прытрымліваемся. Гэта шукаць паразуменне ў супольнай працы знізу. Калі гэтая праца будзе, і калі розныя структуры будуць працаваць разам, тады і ўтворыцца гэтая кааліцыя. У прапановах сустаршыняў вельмі шмат штучнага. Яны хочуць паказаць, што кіруюць усім палітычным працэсам у краіне, іх падтрымліваюць усе дэмакратычныя сілы, чаго, насамрэч, няма. Наадварот, дэмакратычныя сілы са здзіўленнем глядзяць на сустаршынства і не разумеюць, у чым карысць гэтага інстытуту. Такім чынам маем справу са спробай імітаваць стварэнне рэгіянальных кааліцыяў і, канешне, мы не будзем выкручваць рукі нашым прыхільнікам у рэгіёнах, каб яны фармальна запісваліся ў нейкія штучныя ўтварэнні. Мы бачым, што нашыя прыхільнікі ў Віцебску працуюць канструктыўна, гатовыя да супрацоўніцтва, а не да фармальнага падпісання нейкага пагаднення. На гэта мы ніколі не пойдзем – хопіць імітацыі. Які будзе далейшы лёс рэгіянальнага супрацоўніцтва? Віктар Карняенка: Калі гэта супрацоўніцтва будзе праломвацца такім чынам, пры гэтым невядома дзеля чаго, пад агульнай шыльдай – выбары, будзем супрацоўнічаць на выбарах! Калі не будзе ад пачатку вызначана мэта удзелу ў выбарах, чаго трэба дасягнуць на гэтых выбарах на ўзроўні рэгіёнаў, то гэта будзе як звычайна. Мы пайшлі на выбары, "крывавы рэжым не даў нам перамагчы", і што ж мы можам зрабіць? Гэта праца не на вынік, а дэманстрацыйная. Такія кааліцыі не будуць мець нейкага працяглага жыцця. Паводле Віктара Карняенкі, кааліцыі не збудаваныя на сумеснай працы дзеля дасягнення канкрэтнага выніку, а толькі дзеля нейкіх палітычных мэтаў, як выбары, дэманстрацыя адзінства, не маюць будучыні. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |