ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Салігорску ля суду затрыманыя 15 чалавек. Людзей збіваліЛя Салігорскага раённага суду, дзе пачаўся суд над актывістам «Маладога Фронту» Іванам Шылам, былі сёння затрыманыя 15 актывістаў апазіцыі. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы лідэр Павал Севярынец. Жывы рэпартаж з судоў над Настай Азаркай ды Іванам Шылам гэты артыкул пастаянна абнаўляецца
Нясьвіж, Дзяжурыць каля суду й група БТ з журналістам Дзянісам Бальшаковым, які стаў вядомы сваімі рэпартажамі з Плошчы. Вельмі шмат міліцыі й супрацоўнікаў у цывільным. Яны ці не на кожным рагу вуліцы. Прыежджых, што кіруюцца да суду, не хаваючыся "вядуць" ад патруля да патруля. Нясьвіж, Салігорск, Падрымаць Івана прыехалі вядомыя палітыкі й праваабаронцы, сярод іх — Алесь Бяляцкі, Валер Ухналёў, Анатоль Лябедзька, Валянцін Стэфановіч. Сабраліся моладзевыя актывісты з Салігорску й іншых гарадоў. Яны абяцаюць праводзіць акцыю падтрымкі пад вокнамі суду. Салігорск, Ільля заявіў, што не разумее расейскай мовы. Таму ў працэсе ўдзельнічае перакладчыца беларускай мовы. Салігорск, Моладзь скандуе «Свабоду!», «Жыве Беларусь!» Салігорск, Акцыя падтрымкі моладзі каля раённага суду ў Салігорску жорстка разагнаная. Тых, хто меў хоць якую сымболіку, значкі, пахапалі й кінулі ў аўтазакі. Астатняя моладзь паспрабавала заступіць дарогу аўтобусу, тады пачалося зьбіцьцё й новыя затрыманьні. Нясьвіж, Салігорск, Салігорск, Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |