ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSФармальны разгляд, мяккія прысудыСуды над нацыянальнымі актывістамі: Насьці Азарцы — 1 млн 240 тыс. штрафу, школьніку Івана Шылу прызналі вінаватым, але вынесьлі толькі папярэджаньне. Адвакат Марыяна Сімашка на судзе: Хаця я ня маю права рабіць прамых ацэнак, але лічу дзейнасьць «Маладога Фронту» карыснай для Беларусі, і яна будзе празь нейкі час ацэнена належным чынам. Пракурор: не ператварайце звычайную справу ў палітычную. Мы судзілі б тут нават сябра незарэгістраванага таварыства хамячкоў. У аўторак 4 верасьня ў Нясьвіжы й Салігорску адбыліся суды над удзельнікамі патрыятычнага руху моладзі, беларускамоўнымі Іванам Шылам і Настай Азаркай. Нясьвіж, Дзяжурыць каля суду й група БТ з журналістам Дзянісам Бальшаковым, які праславіўся рэпартажамі з Плошчы (пра шпрыцы і порначасопісы). Вельмі шмат міліцыі й супрацоўнікаў у цывільным. Яны ці не на кожным рагу вуліцы. Прыежджых, што кіруюцца да суду, не хаваючыся «вядуць» ад патруля да патруля. Нясьвіж, Салігорск, Падрымаць Івана прыехалі вядомыя палітыкі й праваабаронцы, сярод іх — Алесь Бяляцкі (праваабаронца), Валер Ухналёў (ПКБ), Анатоль Лябедзька (АГП), Валянцін Стэфановіч (праваабаронца). Сабраліся моладзевыя актывісты з Салігорску й іншых гарадоў. Яны абяцаюць праводзіць акцыю падтрымкі пад вокнамі суду. Салігорск, Іван заявіў, што не разумее расейскай мовы. Таму ў працэсе ўдзельнічае перакладчыца зь беларускай. Салігорск, Моладзь скандуе «Свабоду!», «Жыве Беларусь!»
Салігорск, Акцыя падтрымкі моладзі каля раённага суду ў Салігорску жорстка разагнаная. Тых, хто меў хоць якую сымболіку, значкі, пахапалі й кінулі ў аўтазакі. Астатняя моладзь паспрабавала заступіць дарогу аўтобусу, тады пачалося зьбіцьцё й новыя затрыманьні. Нясьвіж, Салігорск, Салігорск, Салігорск, Нясьвіж, Нясьвіж, Адным з доказаў па справе зьяўляюцца раздрукаваныя гутаркі, інтэрвію з розных інтэрнэт‑сайтаў, а таксама налепачныя і раздатачныя матэрыялы з згадваньнем «Маладога фронту» На судзе прысутныя прадстаўнікі пасольстваў ЗША і Славакіі. Каля суду затрыманыя фотакарэспандэнт Уладзімер Грызін і незалежны журналіст Сяргей Сыс. Да тых, хто прыехаў падтрымаць Насту, далучыліся Эніра Браніцкая і Юрась Губарэвіч. Маці Насты Азаркі сьведчыць, каб застацца ў залі. Карэспандэнту НН яна змагла ахарактарызаваць тое, што адбываецца, толькі адным словам: «Цяжка». Салігорск, Салігорск, Нясьвіж, Нясьвіж, Адвакат Галіеў заявіў, што артыкул, па якім судзяць Насту, не адпавядае сучаснаму заканадаўству й патрэбны толькі пэўным асобам у Беларусі. Сказаў, што ня можа быць складу злачынства ва ўдзеле ў арганізацыі, якая мае культурніцкія, адукацыйныя мэты, што такая арганізацыя мусіла б быць падтрыманая дзяржавай, і заклікаў спыніць справу. Азарка ў апошнім слове сказала, што прызнае сваю памылку, што гуляла ў дзіцячыя гульні, скакала вышэй галавы. Але заявіла, што ня спыніць дзейнасьці й будзе працаваць у тым самым рэчышчы надалей, і будзе дамагацца, каб арганізацыю зарэгістравалі. Салігорск, Вінцук Вячорка цяпер ідзе ў РУУС, каб высьветліць лёс затрыманых і аддаць перадачу. Нясьвіж, Салігорск, Былі зачытаныя паказаньні сьведкаў, якіх не было на судзе, прадэманстраваныя "рэчдоказы": аўдыёкасэты, кампакт-дыскі, павязкі, значкі «Малады Фронт». Бацька Івана Шылы, як афіцыйны прадстаўнік непаўналетняга Івана Шылы, адмовіўся даваць характарыстыку сыну. Салігорск, Паводле ацэнак прысутных, прысуд Івану Шылу сёньня можа быць ня вынесены: яшчэ нават не пачыналіся судовыя спрэчкі. Нясьвіж, Нясьвіж, Салігорск, У судзе пачаліся судовыя спрэчкі. Салігорск, Салігорск, Адвакат Марыяна Сімашка зазначыла падчас спрэчак, што няма ніводнага прамога доказу ўдзелу Івана ў Маладым фронце. Яна таксама заявіла, што хаця ня мае права рабіць прамых ацэнак, але "лічыць дзейнасьць МФ пазытыўнай і карыснай для Беларусі, і яна будзе празь нейкі час ацэнена належным чынам". Пасьля апошняе слова ўзяў Іван Шыла. Ён напачатку адзначыў, што сёньня на суд прыехала шмат людзей зь Менску і зь іншых гарадоў Беларусі, якія мелі на мэце правесьці мірную акцыю падтрымкі, але яны былі разагнаныя і супраць іх прыменена сіла. «Сёньня судзяць не канкрэтна мяне, сёньня судзяць усіх, хто ня згодны з гэтай сыстэмай. Сёньня адбываецца суд над грамадзянскай абыякавасьцю. Гэта ўсё адбываецца з маўклівай згоды ўсіх нас, нават тых, хто прысутнічае ў залі, і гэтая ненармальнасьць абурае. Грамадзтва ня можа і не павінна дазваляць уладам такія судзілішчы», - сказаў Іван Шыла. Прысуд стане вядомым а Літаральна толькі што пад Салігорскам затрымалі машыну, у якой кіраваліся ў горад Павал Севярынец, Барыс Гарэцкі і Алесь Галіеў. Затрымалі кіроўцу, астатнім удалося скіравацца далей. Івана Шылу прызналі вінаватым, але вынесьлі перасьцярогу. Людзі — каля 60 чалавек, — сьпяваючы «Магутны Божа», ідуць да Салігорскага РУУС, дзе знаходзяцца затрыманыя сёньня пад сьценамі суду моладзевыя актывісты. Наперадзе калёны Павал Севярынец і двое братоў Шылаў. Дайшоўшы да будынку РУУС, яны некаторы час пастаялі пад яго сьценамі -- будынак быў ачэплены міліцыяй - і разышліся. Заўтра, напэўна, пройдуць суды над затрыманымі сёньня моладзевымі актывістамі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |