|
Надвор’е
Апытаньне
Ці прынясе карысць крэдыт МВФ?
|
БАЖ абвясціў фотаконкурс «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым»
Тры пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі ад БАЖ.
ГА «БАЖ»
Конкурс мае на мэце прыцягнуць увагу журналістаў і грамадскасці да праблемы захавання гістарычнай спадчыны Беларусі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца не толькі сябры БАЖ, але і ўсе журналісты друкаваных і электронных беларускіх СМІ.
Спаборніцтвы пройдуць у два этапы: з 1 па 30 верасня 2007 году журы прымае работы, а з 1 па 15 кастрычніка праходзіць падвядзенне вынікаў конкурсу і ўганараванне пераможцаў.
Кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс не больш як 3 фотаздымкі, якія адлюстроўваюць праблематыку захавання гістарычнай спадчыны.
Пад фотаздымкам павінна быць пазначана: - імя і прозвішча аўтара; - кантактны тэлефон; - месца і час, калі быў зроблены здымак; назва здымка (пажадана).
- Фармат фотаздымкаў выбірае аўтар.
Фотаздымкі дасылаюцца ў электронным выглядзе на адрас: spadchyna@ximik.info
У тэме ліста павінна быць пазначана «Медыя-кампанія».
Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць вывешаныя на Інтэрнэт-старонцы медыя-кампаніі «Журналісты за гістарычную спадчыну», дзе кожны наведвальнік зможа ацаніць іх па 5-бальнай сістэме. Той фотаздымак, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз.
Журы будзе звяртаць асаблівую ўвагу на адпаведнасць тэматыцы і актуальнасць конкурсных фотаздымкаў.
Лепшыя фотаздымкі канкурсантаў увойдуць у экспазіцыю выставы «Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым».
“Да сумленьня Вашага ніхто апрача Вас самых ня мае доступу”
Усе навіны разьдзелу
- Адпіскам уладаў жыхары супрацьпаставілі сваю ініцыятыву 19/09/2008 08:51, ліс
- Гарадоцкі райвыканкам стаў суб'ектам гаспадарання 11/09/2008 20:24, ліс
- Не ахоўваемы будынак 20/05/2008 23:25, mihal
- Пачварны твар улады 26/03/2008 07:56, ліс
- На конкурсе «Мисс Беларусь-2008» состоялся витебский полуфинал. 14/03/2008 23:05, ліс
- Фотарэпартаж з сустрэчы з Уладзімарам Арловым і рэдакцыяй часопіса ARCHE 25/02/2008 14:52, ліс
- Фотаздымкі з сустрэчы з Мілінкевічам 25/02/2008 10:06, ліс
- Пераадолеўшы страх, грамадзяне прыйшлі на сустрэчу з Мілінкевічам 23/02/2008 11:33, mihal
- Зразумелага слова яшчэ ніхто не чуў... 06/02/2008 08:34, ліс
- Абвесткі для актыўных людзей 02/02/2008 22:38, mihal
Блог цалкам
|