ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS«Малады Фронт» адзначыў юбилейНа падыходах да штаб-кватэры партыі БНФ стаяў УАЗік са спецназаўцамі. Але затрыманьняў не было. Міліцыянты только назіралі за тымі, хто ідзе на управу...Урачыстую вечарыну вёў адзін з заснавальнікаў “Маладога фронту”Павал Севярынец. Ён узгадаў маладафронтаўцаў, якія знаходзяцца ў няволі і заклікаў іх падтрымаць. Прагучалі прозвішчы Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Людмілы Атакулавай. Перад прысутнымі выступалі вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы. Былыя кіраўнікі філіяў “Маладога фронту”, якія былі актывістамі арганізацыі, але потым з-за ўзросту выйшлі зь яе складу, прыгадвалі, як разьвіваліся падзеі ў розныя гады існаваньня моладзевай структуры. Потым усе разам спелі гімн “Магутны Божа”. Павал Севярынец зачытаў віншаваньне “Маладому фронту” ад амбасадаркі ЗША Карэн Ст’юарт. Спадарыня Ст’юарт выказала словы падтрымкі маладафронтаўцам.“Энтузіязм і адданасьць сябраў “Маладога фронту” даюць Беларусі прамень надзеі на лепшую будучыню і ўяўляюць сабой прыклад грамадзянскай мужнасьці і самаахвярнасьці для маладых людзей з усіх краінаў сьвету”, -- напісала амбасадарка. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |