ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУся сям`я Канаплёва сыходзіць з уладыПра гэта «Салідарнасці» паведамілі ў аддзеле кадраў Міністэрства.Падрабязнасці звальнення Алы Мікалаеўны не распавядаюць ні ў аддзеле кадраў, ні ў кіраванні спецыяльнай адукацыі. «Мы не можам каментаваць гэтую тэму. І ўвогуле, якое дачыненне мае звальненне Алы Канаплёвай да заявы аб адстаўцы Уладзіміра Канаплёва?!», – здзіўляюцца суразмоўцы. Тым часам, Уладзімір Канаплёў цяпер афіцыйна знаходзіцца ў планавым водпуску, які скончыцца ў канцы верасня. Нагадаем, 11 верасня з афіцыйных СМІ стала вядома, што спікер падаў заяву аб адстаўцы з матывіроўкай «па стане здароўя і немагчымасцю ў сувязі з гэтым выконваць свае абавязкі на ранейшым узроўні». Заява Канаплёва будзе ўключаная ў парадак дня сесіі, якая мае быць, для прыняцця адпаведнага рашэння. Як вядома, сесія «палаты прадстаўнікоў» адкрыецца 2 кастрычніка 2007 года. Адначасова дэпутаты вызначацца з новым спікерам. Таксама гаворыцца, што Аляксандр Лукашэнка паінфармаваны пра кадравыя змены, якія рыхтуюцца, у кіраўніцтве вышэйшага органа заканадаўчай улады. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |