ГарадокРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПрарэктар Гомельскага універсітэта гвалтоўна затрымаў актывіста РухуЗараз хлопца вязуць у пастарунак міліцыі для складання пратакола. Яго вінавацяць у распаўсюдзе ўлётак у падтрымку адлічанага на мінулым тыдні студэнта Гомельскага універсітэта Зміцера Жалезнічэнка. - Калі я падыйшоў да будынка універсітэта, да мяне падляцеў прарэктар, пачаў хапаць за рукі, шыю і сілай цягнуць у свой кабінет, - распавёў Андрусь Цянюта. – Там ён выклікаў міліцыянтаў. Нагадаем, 12 верасня з Гомельскага дзяржаўнага універсітэта быў адлічаны студэнт 3 курса матэматычнага факультэта Зміцер Жалезнічэнка за «сістэматычныя парушэнні правілаў унутранага распарадку». Жалезнічэнка — выдатнік: мае сярэдні бал 9 за апошнія чатыры семестры, прымае актыўны ўдзел у дзейнасці дэмакратычных сіл. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |